Му­зы­ка з’яднанай Беларусі

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Ко­ліш­няе да­лу­чэн­не За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да БССР моц­на па­ўплы­ва­ла на ўсё да­лей­шае раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва. Знач­насць гэ­тай падзеі на ўзроў­ні ку­ль­ту­ры пад­крэс­лі­вае тая ака­ліч­насць, што Пер­шая дэ­ка­да бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў Мас­кве, спяр­ша за­пла­на­ва­ная на па­ча­так 1940-га, бы­ла пе­ра­не­се­на на чэр­вень: каб мож­на бы­ло прад­эман­стра­ваць зда­быт­кі ўсёй рэ­спуб­лі­кі, а не то­ль­кі яе ўсход­няй час­ткі. Сап­раў­ды, твор­цам За­ход­няй Бе­ла­ру­сі бы­ло што па­ка­заць!

/i/content/pi/cult/869/18425/16.jpgПраз не­ка­то­ры час па­сля з’яднан­ня на да­лу­ча­ныя тэ­ры­то­рыі вы­пра­ві­лі­ся спе­цы­яль­ныя ка­мі­сіі, у вы­ні­ку ча­го не­ка­то­рыя твор­чыя ка­лек­ты­вы та­го рэ­гі­ёна атры­ма­лі ста­тус дзяр­жаў­ных. Ме­на­ві­та та­кім чы­нам Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная фі­лар­мо­нія, ад­кры­тая ў 1937 го­дзе, па­поў­ні­ла­ся ха­ра­вой ка­пэ­лай і джа­за­вым бэн­дам. Спра­ва ў тым, што па­вод­ле рас­пра­ца­ва­най у Мас­кве “інструк­цыі”, не­абход­най да вы­ка­нан­ня, фі­лар­мо­ніі са­юзных рэ­спуб­лік па­він­ны бы­лі ўтрым­лі­ваць на­ступ­ныя аб­авяз­ко­выя ка­лек­ты­вы: сім­фа­ніч­ны аркестр, аркестр на­род­ных інстру­мен­таў, ха­ра­вую ка­пэ­лу і “ду­ха­вы, джа­за­вы аркестр”. Апош­ні пункт фар­му­ля­ваў­ся ме­на­ві­та так, праз кос­ку. Бо тры­ва­ла­га азна­чэн­ня, у чым ме­на­ві­та асаб­лі­васць джа­зу, акра­мя ўдзе­лу ду­ха­вых і ўдар­ных інстру­мен­таў, на той час пра­ктыч­на не бы­ло. Джаз успры­маў­ся як мас­тац­тва пры­гне­ча­ных ка­пі­та­ліз­мам афры­кан­скіх на­ро­даў, а та­му ка­рыс­таў­ся пад­трым­кай са­вец­кай ула­ды (сі­ту­ацыя рэ­зка зме­ніц­ца ў па­сля­ва­енны час, у га­ды ха­лод­най вай­ны, ка­лі джаз бу­дзе аса­цы­явац­ца з за­ход­няй і най­перш аме­ры­кан­скай ку­ль­ту­рай, а джа­за­вая імпра­ві­за­цыя ста­не сім­ва­лам во­лі, сва­бо­ды).

Ця­пе­раш­няя Дзяр­жаў­ная ака­дэ­міч­ная ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Ры­го­ра Шыр­мы, афі­цый­на ўтво­ра­ная ў лю­тым 1940 го­да, да та­го ча­су бы­ла ама­тар­скім ка­лек­ты­вам на ча­ле з Ры­го­рам Ра­ма­на­ві­чам — апан­та­ным збі­ра­ль­ні­кам і па­пу­ля­ры­за­та­рам бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру. Апра­цоў­кі бе­ла­рус­кіх на­род­ных пе­сень, зроб­ле­ныя ім ды іншы­мі за­ход­не­бе­ла­рус­кі­мі му­зы­кан­та­мі, і да­гэ­туль за­ста­юцца не­ацэн­ным скар­бам на­шай ку­ль­ту­ры.

Ёсць не­йкі па­ра­докс у тым, што ў 1920 — 30-я га­ды бе­ла­рус­кая на­цы­яна­ль­ная ку­ль­ту­ра ме­ла адзі­ную сты­лё­вую пра­сто­ру. Не­за­леж­на ад па­лі­тыч­на­га падзе­лу і, ад­па­вед­на, ад роз­ных эстэ­тыч­ных пры­яры­тэ­таў, што пан­ава­лі ў Поль­шчы і СССР, яна раз­ві­ва­ла­ся пра­ктыч­на ад­но­ль­ка­ва — з ары­ента­цы­яй на кла­сі­ка-ра­ман­тыч­ныя па­ве­вы ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя. На ўсхо­дзе та­кая сты­лё­вая ма­дэль бы­ла адзі­най і прад­угле­джва­ла­ся са­цы­яліс­тыч­ным рэ­аліз­мам. Для поль­скай му­зыч­най ку­ль­ту­ры — да­ўно про­йдзе­ным эта­пам, што сас­ту­піў мес­ца імпрэ­сі­яніз­му, а па­зней аван­гар­ду. Ча­му ж бе­ла­рус­кія твор­цы не пе­ра­йма­лі тыя най­ноў­шыя тэн­дэн­цыі, што бы­лі ў трэн­дзе? Бо ха­це­лі, як і іх са­вец­кія суп­ля­мен­ні­кі, “бе­ла­ру­са­мі звац­ца”, не згу­біц­ца на фо­не ба­га­та­га мас­тац­тва іншай кра­іны, за­ха­ваць і пад­крэс­ліць сваю ад­мет­насць. Усё, што яны ра­бі­лі ў гэ­тым кі­рун­ку, ру­ха­ла­ся не па­лі­тыч­на-эка­на­міч­ны­мі раз­лі­ка­мі, а вы­ключ­на сэр­цам, шчы­ры­мі па­мкнен­ня­мі. Та­му і ме­ла та­кі імклі­вы ўзлёт — на­су­пе­рак уся­му.

Знач­най ста­рон­кай ста­ла і з’яўлен­не ка­лек­ты­ву, на­зва­на­га “Дзяр­жджаз БССР”. Ня­зруч­нае для вы­маў­лен­ня “рждж” ста­ла на­ступ­ствам рус­ка­моў­най ка­ль­кі — “Гос­джаз”. А са­мо ўзнік­нен­не аркес­тра (бо­льш да­клад­на па му­зыч­ных мер­ках — ансам­бля) пад­обна да дэ­тэк­ты­ву.

“Ад­бо­рач­ная ка­мі­сія” вы­пра­ві­ла­ся ў Бе­лас­ток, дзе на ка­нец 1939 го­да існа­ва­лі ажно тры вы­біт­ныя джа­за­выя ка­лек­ты­вы — і ні­вод­ны з іх не скар­дзіў­ся на ад­сут­насць пуб­лі­кі ці “не­зда­ро­вую кан­ку­рэн­цыю” з бо­ку ка­лег. На той час на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі існа­ва­ла без­ліч раз­на­стай­ных ка­ба­рэ, дзе па­спя­хо­ва раз­ві­ва­ла­ся эстра­да, на тэ­ры­то­рыі БССР пра­ктыч­на ад­сут­ная — на­сам­рэч за­ме­не­ная на так зва­ныя са­вец­кія ма­са­выя пес­ні. Рас­паў­сю­джа­ны бы­лі і ама­тар­скія гі­тар­ныя аркес­тры: гэ­ты інстру­мент, ба­дай, быў са­мым па­пу­ляр­ным ся­род про­стых жы­ха­роў га­ра­доў і мяс­тэ­чак. Але ж ка­мі­сію ці­ка­віў “ду­ха­вы, джа­за­вы” аркестр! Та­му на “Джаз-гол”, што быў ва­ка­ль­ным ансам­блем на­кшталт су­час­най “Ка­ме­ра­ты”, ува­гу не звяр­ну­лі. Па­слу­ха­лі ка­лек­тыў на ча­ле з Ежы Пе­цяр­сбур­скім (а гэ­та аўтар та­кіх хі­тоў, як “Стом­ле­нае со­нца”, “Сі­няя хус­тач­ка”) — і ў прэ­се на­ват бы­ло над­ру­ка­ва­на па­ве­дам­лен­не, што ме­на­ві­та гэ­ты аркестр ста­не дзяр­жаў­ным. А лі­та­ра­ль­на на­заў­тра, аку­рат 1 сту­дзе­ня (не бу­дзем за­бы­ваць, што да 1947 го­да гэ­ты дзень у СССР быў пра­цоў­ным), ра­шэн­не змя­ні­ла­ся: Дзяр­джа­зам БССР стаў ка­лек­тыў на ча­ле з Ежы Бя­ль­зац­кім (вя­до­ма, гэ­та­га кі­раў­ні­ка і кам­па­зі­та­ра пе­ра­йме­на­ва­лі ў Юрыя). Па про­сь­бе апош­ня­га за­пра­сі­лі тру­ба­ча Эдзі Роз­не­ра, які та­ды зна­хо­дзіў­ся ў Льво­ве. І дзей­насць гэ­та­га аркес­тра ста­ла яскра­вай ста­рон­кай раз­віц­ця джа­за не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і, праз шмат­лі­кія гас­тро­лі, па ўсёй вя­ліз­най са­вец­кай дзяр­жа­ве.

А ў па­сля­ва­енны час флаг­ма­на­мі бе­ла­рус­кай му­зы­кі, што вы­зна­ча­лі най­бо­льш пер­спек­тыў­ныя шля­хі яе да­лей­ша­га раз­віц­ця, ста­лі та­кія кам­па­зі­та­ры, як Леў Аб­елі­ёвіч, Эдзі Тыр­манд, Ген­рых Ваг­нер. Бо ў сі­лу свай­го “за­ход­ня­га” па­хо­джан­ня яны ку­ды ле­пей ве­да­лі най­ноў­шыя еўра­пей­скія мас­тац­кія зна­ход­кі Еўро­пы і све­ту і бы­лі бо­льш ад­кры­тыя да экс­пе­ры­мен­таў з вы­ка­рыс­тан­нем су­час­ных срод­каў вы­раз­нас­ці. І тое, што сён­ня іх імё­ны і тво­ры за­ла­ты­мі лі­та­ра­мі ўпі­са­ны ў кла­сі­ку бе­ла­рус­кай му­зы­кі ХХ ста­год­дзя, — цал­кам за­ка­на­мер­на.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"