Адзін­ства на­ро­да — учо­ра, сён­ня, за­ўтра

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

15 ве­рас­ня ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі ад­бы­лі­ся ад­крыц­цё вы­ста­вы і круг­лы стол, пры­мер­ка­ва­ныя да Дня на­род­на­га адзін­ства, што адзна­ча­ецца ў на­шай кра­іне 17 ве­рас­ня.

/i/content/pi/cult/869/18420/12.jpgУдзел у гэ­тых ме­рап­ры­емствах пры­ня­лі стар­шы­ня Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­тал­ля Ка­ча­на­ва, мі­ністр ад­ука­цыі Ігар Кар­пен­ка, мі­ністр су­вя­зі і інфар­ма­ты­за­цыі Кан­стан­цін Шу­ль­ган, пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра інфар­ма­цыі Андрэй Кун­цэ­віч, на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ва­ле­рый Гра­ма­да, упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­яна­ль­нас­цей Аляк­сандр Ру­мак, пер­шы сак­ра­тар Цэн­тра­ль­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га Рэ­спуб­лі­кан­ска­га Са­юза Мо­ла­дзі Аляк­сандр Лук’янаў, а так­са­ма праз арга­ні­за­ва­ны тэ­ле­мост прад­стаў­ні­кі мясц­овых орга­наў ула­ды з усіх аб­лас­цей Бе­ла­ру­сі.

У сва­ім вы­сту­пе на ад­крыц­ці экс­па­зі­цыі На­тал­ля Ка­ча­на­ва адзна­чы­ла: “Я шчы­ра ра­да ві­таць усіх на гэ­тай вы­дат­най вы­ста­ве, якая пры­све­ча­на ўз’яд­нан­ню За­ход­няй і Усход­няй Бе­ла­ру­сі, бо ме­на­ві­та та­ды, у ве­рас­ні 1939 го­да, на­ша кра­іна на­бы­ла тэ­ры­та­ры­яль­ную цэ­лас­насць і наш на­род быў аб’­ядна­ны”. Стар­шы­ня Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі пад­крэс­лі­ла: “Мы па­він­ны па­мя­таць свае ка­ра­ні, сваю гіс­то­рыю. Мы му­сім зра­біць усё, каб та­кая адзі­ная кра­іна і адзі­ны на­род бы­лі за­ўсё­ды, каб у та­кой цу­доў­най кра­іне, у якой жы­вём сён­ня мы, жы­лі тыя па­ка­лен­ні, якія ідуць за на­мі”.

/i/content/pi/cult/869/18420/13.jpgАртэ­фак­ты і да­ку­мен­ты зма­ган­ня

Агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­скі му­зей­ны пра­ект, пры­мер­ка­ва­ны да Дня на­род­на­га адзін­ства, быў пад­рых­та­ва­ны На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зе­ем і аб­лас­ны­мі му­зей­ны­мі ўста­но­ва­мі і прэ­зен­та­ва­ны з да­па­мо­гай тэ­ле­мос­та, зла­джа­на­га пры са­дзей­ні­чан­ні Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі і Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і інфар­ма­ты­за­цыі.

На вы­ста­ве “17 ве­рас­ня — Дзень на­род­на­га адзін­ства”, якая бы­ла прад­стаў­ле­ная ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі, мож­на па­ба­чыць му­зей­ныя прад­ме­ты, якія свед­чаць аб жыц­ці бе­ла­ру­саў у скла­дзе між­ва­еннай поль­скай дзяр­жа­вы і іх зма­ган­ні за свае пра­вы, аб дзей­нас­ці Бе­ла­рус­кай ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кай гра­ма­ды, Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі і Ка­му­ніс­тыч­на­га са­юза мо­ла­дзі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

Асоб­ная віт­ры­на пры­све­ча­ная асо­бе Сяр­гея Пры­тыц­ка­га — у 1936 го­дзе ён здзей­сніў за­мах на жыц­цё пра­ва­ка­та­ра, які свед­чыў у су­дзе су­праць чле­наў пад­пол­ля. Сяр­гей Пры­тыц­кі быў асу­джа­ны поль­скім су­дом на па­жыц­цё­вае зня­во­лен­не і здо­леў вы­зва­ліц­ца з тур­мы то­ль­кі з пры­хо­дам у За­ход­нюю Бе­ла­русь Чыр­во­най арміі ў ве­рас­ні 1939 го­да, а ў па­сля­ва­енны час за­ймаў па­са­ды стар­шы­ні Прэ­зі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР і на­мес­ні­ка стар­шы­ні Прэ­зі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР. На вы­ста­ве мож­на па­ба­чыць яго ску­ра­ное па­лі­то, ка­бу­ру ад піс­та­ле­та, а так­са­ма фраг­мент пад­ло­гі з гі­ль­зай, вы­пуш­ча­най пад­час гіс­та­рыч­на­га стрэ­лу ў за­ле су­да.

У экс­па­зі­цыі так­са­ма прад­стаў­ле­ныя бе­ла­рус­ка­моў­ныя пе­ры­ядыч­ныя вы­дан­ні між­ва­енных га­доў, пла­ка­ты, тран­спа­ран­ты, улёт­кі, якія рас­паў­сю­джва­лі­ся ка­му­ніс­тыч­ным пад­пол­лем, а так­са­ма дру­кар­скі ста­нок і ша­пі­рог­раф, на якіх дру­ка­ва­лі­ся гэ­тыя агі­та­цый­ныя ма­тэ­ры­ялы. Асаб­лі­вая ўва­га над­адзе­ная дзей­нас­ці Та­ва­рыс­тва бе­ла­рус­кай шко­лы і цяж­кім умо­вам, якія ства­ра­лі­ся та­га­час­ны­мі поль­скі­мі ўла­да­мі для існа­ван­ня бе­ла­рус­ка­га шко­ль­ніц­тва ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

Гіс­та­рыч­ная падзея, якая афі­цы­яль­на за­ма­ца­ва­ла ўз’яднан­не бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў скла­дзе ад­ной дзяр­жа­вы, — На­род­ны сход За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, які ад­быў­ся на­пры­кан­цы кас­трыч­ні­ка 1939 го­да ў Бе­лас­то­ку, — так­са­ма най­шла сваё асвят­лен­не на вы­ста­ве.

Тут мож­на па­ба­чыць ары­гі­нал Дэк­ла­ра­цыі схо­ду па пы­тан­ні аб ува­хо­джан­ні За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў склад Бе­ла­рус­кай Са­вец­кай Са­цы­яліс­тыч­най Рэ­спуб­лі­кі. Падзе­ям На­род­на­га схо­ду пры­све­ча­нае і маш­таб­нае жы­ва­піс­нае па­лат­но, ство­ра­нае мас­та­ка­мі Іса­акам Да­ві­до­ві­чам і Яўге­нам Ці­ха­но­ві­чам, якое па­каз­вае мо­мант вы­сту­пу з тры­бу­ны Сяр­гея Пры­тыц­ка­га.

Так­са­ма ў рам­ках ад­крыц­ця вы­ста­вы ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі-аль­бо­ма “17 ве­рас­ня. Дзень на­род­на­га адзін­ства”, укла­дзе­най лаў­рэ­атам прэ­міі “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” Ула­дзі­мі­рам Лі­ха­дзе­да­вым, у якой прад­стаў­ле­ныя фо­та­здым­кі і рэ­пра­дук­цыі да­ку­мен­таў, звя­за­ныя з гіс­то­ры­яй За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў між­ва­енныя га­ды і яе да­лу­чэн­нем да Са­вец­ка­га Са­юза.

Пры­яры­тэт — у за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці

Па­сля ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця вы­ста­вы на ба­зе На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея ад­быў­ся круг­лы стол “Дзень на­род­на­га адзін­ства як сім­вал кан­са­лі­да­цыі бе­ла­рус­ка­га на­ро­да”, арга­ні­за­ва­ны Са­ве­там Рэ­спуб­лі­кі, Мі­ніс­тэр­ствам інфар­ма­цыі і Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры, у якім, дзя­ку­ючы тэ­ле­мос­ту, пры­ня­лі ўдзел му­зей­ныя ўста­но­вы і прад­стаў­ні­кі орга­наў ула­ды з усіх рэ­гі­ёнаў кра­іны.

Пад­час ад­крыц­ця круг­ла­га ста­ла На­тал­ля Ка­ча­на­ва за­зна­чы­ла: “Дзень на­род­на­га адзін­ства асаб­лі­ва знач­ны для нас як для су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы, якая са­ма­стой­на вы­зна­чае шлях свай­го гіс­та­рыч­на­га і са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця, ажыц­цяў­ляе не­за­леж­ную шмат­век­тар­ную знеш­нюю па­лі­ты­ку на асно­ве доб­ра­су­сед­ства, уз­ае­ма­па­ва­гі і не­ўмя­шан­ня ва ўнут­ра­ныя спра­вы”.

Мі­ністр ад­ука­цыі Ігар Кар­пен­ка рас­па­вёў, што 17 ве­рас­ня ва ўста­но­вах агу­ль­най ся­рэд­няй ад­ука­цыі для вуч­няў усіх кла­саў ад­бу­дуц­ца ўро­кі, пры­све­ча­ныя Дню на­род­на­га адзін­ства, якія про­йдуць у фор­мах ды­яло­га­вых пля­цо­вак, круг­лых ста­лоў аль­бо кан­фе­рэн­цый. Рас­пра­ца­ва­ныя так­са­ма ад­па­вед­ныя ме­та­дыч­ныя рэ­ка­мен­да­цыі, на­ву­ча­ль­ныя да­па­мож­ні­кі аб­ноў­ле­ныя з улі­кам па­трэб асвят­лен­ня падзей, звя­за­ных з гіс­то­ры­яй гэ­та­га дня.

Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­яна­ль­нас­цей Аляк­сандр Ру­мак пад­крэс­ліў: “Аб на­род­ным адзін­стве мы па­він­ны ка­заць праз пры­зму шмат­на­цы­яна­ль­нас­ці і шмат­кан­фе­сій­най уз­ва­жа­нас­ці на­ша­га на­ро­да, бо спа­кон вя­коў на бе­ла­рус­кай зям­лі пра­жы­ва­юць прад­стаў­ні­кі шмат­лі­кіх на­цы­яна­ль­нас­цей. Па­вод­ле звес­так пе­ра­пі­су, гэ­та сто пя­ць­дзя­сят шэсць на­цы­яна­ль­нас­цей, і, вя­до­ма, усе на­цы­яна­ль­ныя су­по­ль­нас­ці да­паў­ня­юць ку­ль­ту­ру і тра­ды­цыі на­ша­га на­ро­да”.

Па вы­ні­ках пра­цы круг­ла­га ста­ла бы­ла пры­ня­тая рэ­за­лю­цыя, у якой бы­ло адзна­ча­на, што ўма­ца­ван­не адзін­ства на­ро­да Бе­ла­ру­сі і да­сяг­нен­не гра­мад­скай зго­ды з’яў­ля­юцца сён­ня вы­зна­ча­ль­ны­мі фак­та­ра­мі да­лей­ша­га па­сту­па­ль­на­га раз­віц­ця кра­іны, а за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці — пры­яры­тэт­най за­да­чай для па­лі­ты­каў, на­ву­коў­цаў і гра­мад­скіх дзея­чаў, бо ўсё гэ­та сён­ня вы­каз­вае ма­ра­ль­ны дух на­ро­да Бе­ла­ру­сі, на­цэ­ле­на­га вы­ра­шаць най­важ­ней­шыя гіс­та­рыч­ныя за­да­чы.