Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ве­ча ў го­нар Ра­дзі­мы
Сён­ня ля Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых ад­бу­дзец­ца “Ха­ра­вое ве­ча”. Яно збя­рэ бо­льш за дзве ты­ся­чы ўдзе­ль­ні­каў з усёй рэ­спуб­лі­кі і тым са­мым ста­не сім­ва­лам на­род­на­га адзін­ства.
Му­зей на­род­на­га адзін­ства ў Баранавічах
Пер­шы ў Бе­ла­ру­сі Му­зей на­род­на­га адзін­ства ад­крыў­ся 17 ве­рас­ня ў ба­ра­на­віц­кай шко­ле №1 у мік­ра­ра­ёне Ба­раў­кі. Ідэя ства­рыць му­зей па­яві­ла­ся сё­ле­та, ка­лі гэ­та шко­ла ад­чы­ні­ла дзве­ры для на­ву­чэн­цаў.
Пра­фе­сій­нае свя­та бібліятэкараў
15 ве­рас­ня На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі ста­ла пля­цоў­кай для свят­ка­ван­ня рэ­спуб­лі­кан­ска­га пра­фе­сій­на­га свя­та — Дня біб­лі­ятэк. У цэн­тра­ль­ную біб­лі­ятэч­ную ўста­но­ву кра­іны за­ві­таў Прэм’ер-мі­ністр Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ра­ман Га­лоў­чан­ка, які па­він­ша­ваў біб­лі­ятэ­ка­раў кра­іны з пра­фе­сій­ным свя­там і адзна­чыў вы­со­кі­мі ўзна­га­ро­да­мі прад­стаў­ні­коў біб­лі­ятэч­най сфе­ры. Так­са­ма на пля­цоў­цы На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі ў гэ­ты ж дзень ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Са­ве­та па ку­ль­тур­ным су­пра­цоў­ніц­тве дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД. Сё­ле­та, у га­да­ві­ну трыц­ца­ці­год­дзя існа­ван­ня Са­юза не­за­леж­ных дзяр­жаў, ме­на­ві­та Бе­ла­русь вы­кон­ва­ла аб­авяз­кі стар­шын­ства ў арга­ні­за­цыі. Мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч ві­таў гас­цей, удзе­ль­ні­каў па­ся­джэн­ня, мі­ніс­траў кра­ін СНД і іх на­мес­ні­каў, якія пры­ня­лі ўдзел у пра­мым эфі­ры, а так­са­ма пры­еха­лі аса­біс­та.
Вы­зна­чэн­не адзі­най Бе­ла­ру­сі
Як вя­до­ма, амаль два дзе­ся­ці­год­дзі бе­ла­рус­кі на­род быў раз­дзе­ле­ны па ўмо­вах Рыж­ска­га мі­ру. Не­вя­до­ма, як маг­ла склас­ці­ся гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі і ці існа­ва­ла б на­ша кра­іна ўво­гу­ле, ка­лі б 17 ве­рас­ня Чыр­во­ная армія не да­лу­чы­ла за­ход­нюю яе час­тку да БССР. Гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі за­да­юцца су­час­ныя гіс­то­ры­кі, і плё­нам іх не­раў­на­душ­най пра­цы ста­лі кні­гі: “Поль­ша — Бе­ла­русь. 1921–1953: сбор­ник до­ку­мен­тов и ма­те­ри­алов” і “Риж­ский мир в су­дь­бе бе­ло­рус­ско­го на­ро­да: 1921–1953 гг. В 2-х кни­гах”. Вы­да­дзе­ны гэ­тыя на­ву­ко­ва-пуб­лі­цыс­тыч­ныя ра­бо­ты на­кла­дам па 1000 асоб­ні­каў. А 13 ве­рас­ня ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя да­дзе­ных кніг з удзе­лам Сяр­гея Пе­шы­на, ды­рэк­та­ра вы­да­вец­тва “Бе­ла­русь”, Вя­час­ла­ва Да­ні­ло­ві­ча, рэ­кта­ра Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Сяр­гея Трэц­ця­ка, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла на­вей­шай гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук, Во­ль­гі Ба­роў­скай, кан­ды­да­та гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­та, стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка Цэн­тра ўсе­агу­ль­най гіс­то­рыі, між­на­род­ных ад­но­сін і ге­апа­лі­ты­кі Інсты­ту­та гіс­то­рыі НАН.
Сля­ды іншай эпо­хі на за­ха­дзе кра­іны
Адзін з най­леп­шых за­ход­не­бе­ла­рус­кіх лі­та­ра­та­раў між­ва­енна­га пе­ры­яду, бу­ду­чы на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі Мак­сім Танк, кры­ты­ку­ючы па­лі­ты­ку поль­скіх ула­даў на “крэ­сах усход­ніх”, за­зна­чаў у ад­ным са сва­іх пра­грам­ных вер­шаў: “У нас ма­гут­ны ўздым бу­даў­ніц­тва кас­цё­лаў, шы­бе­ніц, астро­гаў”. Але ж уз­во­дзі­лі­ся за поль­скай ула­дай у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі не то­ль­кі пе­ра­лі­ча­ныя па­этам аб’екты. Якія бу­дын­кі і по­мні­кі ў за­ход­ніх рэ­гі­ёнах кра­іны сён­ня на­гад­ва­юць аб між­ва­енным пе­ры­ядзе ў жыц­ці гэ­тых тэ­ры­то­рый і аб падзе­ях, якія раз­гор­тва­лі­ся тут у тыя ча­сы?
Храм ве­даў над Нё­ма­нам
У час свят­ка­ван­ня Дня біб­лі­ятэк, які сё­ле­та амаль су­паў з Днём на­род­на­га адзін­ства, пра­цяг­ва­ем рас­каз­ваць пра Гро­дзен­скую аб­лас­ную на­ву­ко­вую біб­лі­ятэ­ку. Вы­бра­на яна не вы­пад­ко­ва — доў­гі час рэ­гі­ён зна­хо­дзіў­ся пад кі­раў­ніц­твам поль­скай ула­ды. Ця­пер жа, ка­лі Бе­ла­русь не­за­леж­ная і не­па­дзе­ль­ная кра­іна, гро­дзен­скі “храм ве­даў” га­то­вы за­да­во­ліць лю­бую ці­ка­васць на­вед­ва­ль­ні­каў, у тым лі­ку пра та­га­час­ную гіс­то­рыю. Да та­го ж ме­на­ві­та 17 ве­рас­ня Гро­дзен­ская аб­лас­ная на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка імя Я. Кар­ска­га адзна­чыць свой 191 дзень на­ро­джан­ня.
Каб за­ці­ка­віць чы­та­ча, трэ­ба за­ці­ка­віць ся­бе
Біб­лі­ятэ­кар у наш час — му­ль­тып­ро­фі­ль­ны спе­цы­яліст, які не то­ль­кі ва­ло­дае ве­да­мі з воб­лас­ці біб­лі­ятэч­най спра­вы, але і ўме­ла ка­рыс­тац­ца кам­п’ю­та­рам. А су­час­ная біб­лі­ятэ­ка — гэ­та ўжо не то­ль­кі кні­гі, бо яна па­шы­рае свае межы і да­дае да рэ­аль­най пра­сто­ры вір­ту­аль­ную.
Му­зы­ка з’яднанай Беларусі
Ко­ліш­няе да­лу­чэн­не За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да БССР моц­на па­ўплы­ва­ла на ўсё да­лей­шае раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва. Знач­насць гэ­тай падзеі на ўзроў­ні ку­ль­ту­ры пад­крэс­лі­вае тая ака­ліч­насць, што Пер­шая дэ­ка­да бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў Мас­кве, спяр­ша за­пла­на­ва­ная на па­ча­так 1940-га, бы­ла пе­ра­не­се­на на чэр­вень: каб мож­на бы­ло прад­эман­стра­ваць зда­быт­кі ўсёй рэ­спуб­лі­кі, а не то­ль­кі яе ўсход­няй час­ткі. Сап­раў­ды, твор­цам За­ход­няй Бе­ла­ру­сі бы­ло што па­ка­заць!
«17 ве­рас­ня ў лё­се бе­ла­рус­ка­га на­ро­да»
Аб’­яднан­не За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і БССР ста­ла ад­ной з са­мых важ­ных падзей у гіс­то­рыі кра­іны. У вы­ні­ку па­хо­ду Чыр­во­най Арміі, які па­чаў­ся 17 ве­рас­ня 1939 го­да, бе­ла­рус­кі на­род зноў атры­маў згуб­ле­нае ў 20-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя адзін­ства. Поль­скія вой­скі ад­сту­па­лі, пра­ктыч­на не аказ­ва­ючы су­пра­ці­ву сі­лам Чыр­во­най Арміі. Па­ход у За­ход­нюю Бе­ла­русь у наш час да­дае но­выя сэн­сы, бо аб’­яднан­не ўсход­ніх і за­ход­ніх зя­мель у адзі­най кра­іне ства­ры­ла пад­ста­вы для раз­віц­ця і ўма­ца­ван­ня дзяр­жаў­нас­ці Бе­ла­ру­сі і су­по­ль­на­га жыц­ця яе жы­ха­роў у су­ве­рэн­най кра­іне.
Трэн­ды “Арт-Мін­ска”
Фес­ты­валь мас­тац­тваў “Арт-Мінск” рас­па­чаў­ся 3 ве­рас­ня і бу­дзе доў­жыц­ца па 26-га. Як звы­чай­на, яго­най цэн­тра­ль­най пля­цоў­кай стаў Па­лац мас­тац­тва. Акра­мя та­го, экс­па­зі­цыі раз­гор­ну­ты ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы, га­ле­рэ­ях “Мас­тац­тва” і “DK”, пра­сто­ры “Арт-Фаб­ры­ка” і арт-гас­цёў­ні “Вы­со­кае мес­та”.
Ма­гія не­абсяж­ных ве­даў
“Чы­тан­не ўся­кіх кні­жак без раз­бо­ру — а чы­таў я іх ве­ль­мі мно­га — раз­бу­дзі­ла маю фан­та­зію; у ду­шы ма­ёй за­ўсё­ды быў не­йкі пя­ке­ль­ны раз­лад. Ні­як не мог я па­гад­ніць акру­жа­ючае рэ­аль­нае жыц­цё са све­там ду­мак, фан­та­зій, якія па­чэр­пнуў з кніг”. Цы­та­та Янкі Ку­па­лы з аўта­бі­ягра­фіі. Пра “пя­ке­ль­ны раз­лад” — ве­ль­мі трап­на. Для та­го, каб усё пра­чы­та­нае рас­клас­ці ў га­ла­ве “па па­лі­цах”, іншым раз­ам і жыц­ця не стае. Каб не за­ймець “ру­жо­вых аку­ля­раў” не па­шко­дзіць пад­трым­ка да­свед­ча­на­га ча­ла­ве­ка, які да­па­мо­жа па­гад­ніць кніж­нае жыц­цё з рэ­аль­ным. Урэш­це, ча­су ў нас не так шмат, каб да­зво­ліць са­бе рас­ко­шу чы­таць кеп­скія кніж­кі. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку чы­тан­не мо­жа стаць на­рка­тыч­най таб­лет­кай, якая ні­бы­та ра­туе ад пра­блем. А кні­га ў пер­шую чар­гу — сро­дак спас­ці­жэн­ня і ся­бе, і сэн­су жыц­ця. А ра­бот­ні­кі біб­лі­ятэк іншым раз­ам (ад вя­лі­кай сціп­лас­ці, ві­даць) за­ні­жа­юць сваю ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се. Бо­гам, як за­зна­чы­лі кла­сі­кі, сап­раў­ды быць цяж­ка.
Бляс­кам со­нца хай успых­не згод­нас­ці ча­сі­на
Ад­чу­ван­не еднас­ці з род­ным кра­ем, на­ват у ча­сы рас­стан­ня з ім, па­мкнен­не як ма­га хут­чэй вяр­нуц­ца на Ра­дзі­му, а так­са­ма пра­га да та­го, каб зем­ля­кі жы­лі друж­на ў адзі­най моц­най і не­за­леж­най дзяр­жа­ве, — гэ­тыя дум­кі і ма­ры не да­ва­лі спа­кою чул­лі­вай ду­шы кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Яку­ба Ко­ла­са ў пер­шай па­ло­ве XX ста­год­дзя.
Сак­са­фон, ма­та­цыкл, тан­га — і ды­ры­жор­ская па­лач­ка
Дня­мі за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, вя­до­мы ды­ры­жор Ана­толь ЛА­ПУ­НОЎ, які па­спеў па­пра­ца­ваць ва ўсіх вя­ду­чых аркес­трах на­шай кра­іны, адзна­чыў свой 81-ы дзень на­ро­дзі­наў. Свят­ка­ван­не ле­таш­ня­га юбі­лею сла­ву­та­га май­стра, ад­кла­дзе­нае з-за пан­дэ­міі, пра­цяг­ва­ецца. 16 кас­трыч­ні­ка ма­эстра ўста­не за ды­ры­жор­скі пу­льт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на­га тэ­атра, яко­му ад­даў роў­на па­ло­ву свай­го жыц­ця: пад кі­раў­ніц­твам А.Ла­пу­но­ва про­йдзе “Ля­ту­чая мыш” І.Штра­уса. Са згад­кі бу­ду­чай падзеі і па­ча­ла­ся на­ша раз­мо­ва.
Вы­ці­наць. Тва­рыць. Лю­біць
“Ха­чу, каб вы­ці­нан­ка ста­ла на­шым на­цы­яна­ль­ным брэн­дам!” — ска­за­ла 20 га­доў та­му Во­ль­га БА­БУ­РЫ­НА. Ця­пер яна мае га­на­ро­вае зван­не на­род­на­га май­стра і за­гад­вае сек­цы­яй вы­ці­нан­кі ў Бе­ла­рус­кім са­юзе май­строў на­род­най твор­час­ці. А сё­ле­та Во­ль­га Ба­бу­ры­на ў но­ва­на­бы­тай ха­це ў вёс­цы Лоск Ва­ло­жын­ска­га ра­ёна ад­кры­ла Му­зей вы­ці­нан­кі, які сме­ла мож­на на­зваць не то­ль­кі пер­шым у Бе­ла­ру­сі, а і ўво­гу­ле ўні­ка­ль­ным. З май­страм і мас­та­ком Во­ль­гай Ба­бу­ры­най мы па­га­во­рым і пра му­зей, і пра ад­мет­насць бе­ла­рус­кай вы­ці­нан­кі, і на­ват пра ня­даў­нюю па­ездку да іркуц­кіх бе­ла­ру­саў.
Адзін­ства на­ро­да — учо­ра, сён­ня, за­ўтра
15 ве­рас­ня ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі ад­бы­лі­ся ад­крыц­цё вы­ста­вы і круг­лы стол, пры­мер­ка­ва­ныя да Дня на­род­на­га адзін­ства, што адзна­ча­ецца ў на­шай кра­іне 17 ве­рас­ня.
На­шай дзяржавы магло б і не быць. Ка­лі б не 17 верасня…
Гэ­тая пуб­лі­ка­цыя — пэў­ны пра­цяг су­мес­на­га пра­екта “К” з тэ­ле­ка­на­лам “Бе­ла­русь 3” да Дня на­род­на­га адзін­ства. У На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі зды­маў­ся адзін з эпі­зо­даў те­ле­пра­екта, дзе ў кад­ры пры­сут­ні­ча­юць аўтар гэ­тых рад­коў і гід па му­зей­най экс­па­зі­цыі, су­пра­цоў­ні­ца му­зея спа­да­ры­ня Во­ль­га Архі­па­ва, якая спе­цы­ялі­зу­ецца на бе­ла­рус­кім мас­тац­тве XX–XXI стагоддзяў. Ме­на­ві­та яе апо­вед пра гэ­ты су­пя­рэч­лі­вы, на­сы­ча­ны дра­ма­тыч­ны­мі падзе­ямі час на­тхніў мя­не на раз­ва­гі на тэ­му “17 ве­рас­ня 1939 го­да”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»