Ула­дар ча­ты­рох сты­хій

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Што робіць нашу зямлю светлай
Вя­до­мы рус­кі па­эт Сяр­гей Ясе­нін на­ра­дзіў­ся ў ся­ле Кан­стан­ці­на­ве, а праз 76 га­доў у су­сед­нім ся­ле Вол­ка­ве — яго цёз­ка, вя­до­мы смар­гон­скі ган­чар, член са­юза на­род­ных май­строў Бе­ла­ру­сі. Што зблі­жае Ясе­ні­на і На­га­ева? Лю­боў да вёс­кі і пры­ро­ды, імкнен­не да гар­мо­ніі, пры­га­жос­ці, свят­ла. Рус­кая зям­ля на­ра­дзі­ла Сяр­гея На­га­ева, а на бе­ла­рус­кай ён раз­ві­вае свой та­лент і ду­хоў­на ўзрас­тае.

/i/content/pi/cult/867/18409/pages-12-2.jpg

КРЭЎ­СКАЯ ГЛІ­НА І ТЫ­БЕЦ­КІЯ ЛА­МЫ

У Смар­гонь На­га­евы пры­еха­лі ў 1978 го­дзе. Тут Сяр­гей скон­чыў СШ №3, па­сту­піў у Баб­руй­скае мас­тац­кае пра­фе­сій­на-тэх­ніч­нае ву­чы­ліш­ча. А ў 1993 го­дзе раз­ам з бра­там ства­рыў сваю твор­чую май­стэр­ню, якая раз­мяс­ці­ла­ся ў ста­рым бу­дын­ку ко­ліш­ня­га Свят­лян­ска­га клу­ба. Пра­йшлі га­ды — брат за­ха­піў­ся ста­ляр­най спра­вай. А Сяр­гей пе­ра­тва­рыў ста­ры клуб у пры­ваб­ную ся­дзі­бу, дзе не то­ль­кі за­йма­ецца ган­чар­ствам, але і пра­во­дзіць май­стар-кла­сы, уро­кі твор­час­ці.

“Тое, што я за­раб­ляю, уклад­ваю ў гэ­ты ку­ток зям­лі. Ён зна­хо­дзіц­ца ў Свят­ля­нах. Хо­чац­ца, каб ён сап­раў­ды быў свет­лым”, — ро­біць важ­ны акцэнт Сяр­гей.

Сяр­гей пе­ра­хоп­лі­вае мой по­зірк, на­кі­ра­ва­ны на дом, — і ад­ра­зу ад­каз­вае на пы­тан­не, якое я то­ль­кі збі­ра­ла­ся за­даць. “Люб­лю та­кую архі­тэк­ту­ру, якая ўпіс­ва­ецца ў пры­ро­ду і не псуе яе. Гэ­ты дом атын­ка­ва­ны, аздоб­ле­ны ста­ра­даў­няй цэг­лай руч­ной ра­бо­ты… Лі­чу, што архі­тэк­ту­ра па­він­на быць час­ткай пры­ро­ды, — за­зна­чае мой су­раз­моў­ца.

У два­ры пры­цяг­вае ўва­гу ня­звык­лы эле­мент ды­зай­ну — кур­ган. Ака­за­ла­ся, гэ­та за­пас глі­ны, пры­ве­зе­най з-пад Крэ­ва. “Ме­на­ві­та крэў­ская глі­на лі­чыц­ца леп­шай не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі. У ёй — вы­со­кая ко­ль­касць мі­не­ра­лаў, што да­зва­ляе ёй быць вог­нет­ры­ва­лай. Пра жы­ват­вор­ныя якас­ці крэў­скіх “за­ле­жаў” ве­да­юць на­ват ты­бец­кія ла­мы (пра гэ­та рас­ка­заў ча­ла­век, які па­бы­ваў на Ты­бе­це). Глі­на мае га­ючую сі­лу, та­му той, хто тут, у май­стэр­ні, ле­піць, яшчэ і ле­чыц­ца”.

Пры­чым як фі­зіч­на, так і псі­ха­ла­гіч­на.

/i/content/pi/cult/867/18409/pages-12-1.jpgНЕ ЗГА­РАЦЬ, А ЗА­ГАР­ТУ­ЮЦЦА

Для Сяр­гея глі­на амаль жы­вая істо­та, ад­ухоў­ле­ная ўсі­мі зям­ны­мі сты­хі­ямі. Каб яе тэх­на­ла­гіч­ныя па­ра­мет­ры па­леп­шы­лі­ся, каб глі­на “ажы­ла”, яна па­він­на вы­ле­жыц­ца на ву­лі­цы ха­ця б пяць га­доў і прай­сці ўсе ста­дыі “вы­пра­ба­ван­ня” — пе­ра­мер­знуць, аб­вет­рыц­ца, па­трэс­кац­ца, вы­мыц­ца да­жджом.

Вер­сія пра “жы­вую” глі­ну ўзнік­ла не на пус­тым мес­цы. Па­мя­та­еце, згод­на з біб­лей­скім пі­сан­нем, Бог ства­рыў ча­ла­ве­ка ме­на­ві­та з ка­вал­ка глі­ны…

“Ад вы­то­каў” — так май­стар на­зы­вае тэх­на­ло­гію, па якой пра­цуе. Ні адзін за­вод яе не вы­ка­рыс­тоў­вае.

Па­сля пэў­ных тэх­на­ло­гій апра­цоў­кі ке­ра­мі­ка — на­ват мац­ней­шая за жа­ле­за. Да­рэ­чы, так гар­ту­ецца і ча­ла­ве­чы дух — праз вы­пра­ба­ван­ні.

Сяр­гей не па­кры­вае по­суд гла­зу­рай, а вы­ка­рыс­тоў­вае ма­ла­чэн­не (або ма­лоч­ны аб­пал) — ста­ра­жыт­ны спо­саб апра­цоў­кі ке­ра­мі­кі. Па­сля та­ко­га аб­па­лу вы­раб на­бы­вае пры­го­жы ка­рыч­не­вы ко­лер роз­ных ад­цен­няў. Для ма­лоч­на­га аб­па­лу бя­рэц­ца вы­раб, які пра­йшоў пер­ша­па­чат­ко­вы аб­пал (па­бы­ваў у пе­чы амаль пры 1000 гра­ду­саў), пра­моч­ва­ецца ў на­ту­ра­ль­нае тлус­тае ка­ро­ві­на ма­ла­ко. По­тым яшчэ раз аб­па­ль­ва­ецца пры тэм­пе­ра­ту­ры 270-350 гра­ду­саў (пры тэм­пе­ра­ту­ры звыш 400 гра­ду­саў ма­ла­ко вы­га­рае, пра­цэс па­тра­буе вя­лі­кай ува­гі). У вы­ні­ку змя­ня­ецца не то­ль­кі знеш­ні вы­гляд: по­ры вы­ра­бу ўбі­ра­юць у ся­бе ма­ла­ко, у та­кім по­су­дзе прад­укты мо­гуць доў­га за­хоў­вац­ца, не кіс­нуць.

Але і гэ­та яшчэ не ўсё. На­ступ­ны этап — ваш­чэн­не. Ка­лі яшчэ цёп­лую ке­ра­мі­ку па­кры­ва­юць “как­тэй­лем” з пча­лі­на­га вос­ку і алею, па­сля ча­го по­рыс­тая па сва­ёй пры­ро­дзе глі­на ста­но­віц­ца во­да­неп­ра­ні­ка­ль­най.

“Тэ­ра­ко­та­выя” — так па-су­час­на­му на­зы­ва­юцца вы­ра­бы з чыр­во­най глі­ны. Яны ма­юць ве­ль­мі пры­емную, да­лі­кат­ную струк­ту­ру. Ежа ў іх не пры­га­рае, за­хоў­вае шмат пек­ці­ну, якім жы­віц­ца клет­ка ча­ла­ве­ка. І што не ма­ла­важ­на: эка­по­суд ня­се па­мяць па­ка­лен­няў.

ДЗІ­ЦЯ — ГЛІ­НА, МА­ЦІ — ГАН­ЧАР

(уз­бек­ская на­род­ная пры­каз­ка)

Сяр­гей ве­ль­мі тра­пят­лі­ва ста­віц­ца да сва­ёй спра­вы, сваё пры­зван­не на­зы­вае “бо­жым про­мыс­лам”. Ган­чар­ства — гэ­та не то­ль­кі зля­піць і аб­па­ліць, але і кас­ма­ло­гія раз­умен­ня жыц­ця. “У ган­чар­най спра­ве мож­на пра­са­чыць шлях ча­ла­ве­ка на зям­лі. Глі­ня­ныя вы­ра­бы пра­хо­дзяць усе эта­пы “вы­ха­ван­ня” і “ста­лен­ня”. Ства­ра­ючы рэч, на ўсіх эта­пах мож­на ўба­чыць, як “вы­хоў­ва­ецца” ку­сок глі­ны, а ў вы­ні­ку вы­зна­ча­ецца яго пры­на­леж­насць: у ад­ным — за­хоў­ваць на­поі, у дру­гім — ту­шыць ежу… Сваё пры­зна­чэн­не мае і кож­ны ча­ла­век. Як я раб­лю гар­шкі на ган­чар­ным кру­зе, так пра­яўля­ецца кас­ма­ло­гія Сус­ве­ту”, — дум­ку ган­ча­ра скла­да­на зра­зу­мець ад­ра­зу.

Але Сяр­гей дае тлу­ма­чэн­ні — і ўсё ста­но­віц­ца на свае мес­цы: “Кож­ны ча­ла­век на­ра­джа­ецца “кры­вым”. Па­куль ён ма­лы, бе­гае, крыў­ля­ецца. Не­ль­га ска­заць, што з га­да­мі ча­ла­век пе­ра­стае гэ­тым за­ймац­ца, але ўсё ж ён мя­ня­ецца…

Ка­лі ка­ва­ла­чак глі­ны я бу­ду шка­да­ваць, з яго ні­чо­га не атры­ма­ецца. Ка­лі ба­ць­кі дзя­цей шка­ду­юць, з імі ні­чо­га не бу­дзе. Ка­ва­лак глі­ны трэ­ба ля­піць, лю-БІЦЬ (каб у кож­най “лю­дзі­не” на­ра­дзіў­ся ча­ла­век). Ча­ла­век — гэ­та свет, які жы­ве ў це­ле, гэ­та ма­ра­ль­ныя ўчын­кі. Асо­ба — той, хто ба­чыць свае не­да­хо­пы, зма­га­ецца з імі, пе­ра­ма­гае ся­бе”.

“Каб стаць сап­раў­дным ган­ча­ром, трэ­ба зра­зу­мець сут­насць ма­тэ­ры­ялу, сваё пры­зна­чэн­не і ўвесь час ду­хоў­на рас­ці. Да­рэ­чы, ра­ней май­стар у вуч­ні браў ад­на­го ча­ла­ве­ка. І гэ­ты ву­чань то­ль­кі пяць га­доў пад­мя­таў май­стэр­ню — ён па­ві­нен быў зра­зу­мець сут­насць ган­чар­ства. Па­сля яшчэ пяць га­доў асвой­ваў ган­чар­ны круг — і то­ль­кі та­ды зда­ваў экза­мен. Гэ­ты пры­клад яшчэ раз да­каз­вае: у лю­бой спра­ве, каб да­біц­ца тол­ку, трэ­ба пры­свя­ціць ёй не менш за 10 га­доў. І гэ­та то­ль­кі пер­шая сту­пень да­лей­ша­га тол­ку”.

З дзе­ць­мі на за­нят­ках у “Шко­ле твор­час­ці” ган­чар так­са­ма пра­во­дзіць ці­ка­выя раз­мо­вы. Ву­чыць іх ба­чыць пры­га­жосць. Ган­чар упэў­не­ны: “Лю­бое дзі­ця най­перш па­він­на твор­ча раз­ві­вац­ца. Ка­лі яно не вы­хоў­ва­ецца ў твор­час­ці, яму не­ль­га вы­кла­даць да­клад­ныя на­ву­кі. Без фан­та­зіі не­ль­га ства­рыць эстэ­тыч­ную рэч. Бог — най­перш твор­ца, з уся­го ро­біць ха­рас­тво”.

Ся­род ке­ра­міч­ных вы­ра­баў Свят­лян­ска­га ке­ра­міс­та я вы­дзе­лі­ла глі­ня­на­га му­жыч­ка Яме­лю. Пры­клад­на так я ўяў­ля­ла ге­роя вя­до­май каз­кі. Для май­стра гэ­ты пер­са­наж — зу­сім не гу­ль­тай, а сім­вал удум­лі­вас­ці, спа­кою, раз­важ­лі­вас­ці. Мі­тус­ня — пры­кме­та лю­дзей па­вяр­хоў­ных. А каб ства­рыць вар­тас­ную рэч, па­трэб­ны моц­ныя ру­кі і спа­кой­ная га­ла­ва.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА

Смар­гонь

Фо­та аўта­ра.