Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Доб­ры дзень, Го­рад!
зень го­ра­да Мін­ска, які тра­ды­цый­на свят­ку­ецца ў дру­гую субо­ту ве­рас­ня, сё­ле­та адзна­ча­ны так­са­ма ад­крыц­цём XIII Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур.
На­род Кнігі, горад Літары
Ка­лі­сь­ці Ры­гор Ба­ра­ду­лін, ма­ючы на ўва­зе ро­лю, якую ад­ыгра­ла лі­та­ра­ту­ра ў фар­ма­ван­ні на­шай на­цыі, на­зваў бе­ла­ру­саў “на­ро­дам Кні­гі”. Тут ня­цяж­ка пра­вес­ці па­ра­ле­лі з ад­ным з этна­саў, які па­сля стра­ты сва­ёй ба­ць­каў­шчы­ны і вы­му­ша­на­га блу­кан­ня ся­род чу­жых на­ро­даў ста­год­дзя­мі за­хоў­ваў, пры­чым час­та ў агрэ­сіў­ным аль­бо ня­доб­ра­зыч­лі­вым ася­род­дзі, ду­хоў­ную еднасць праз тое, што тры­маў­ся мат­чы­най мо­вы і сва­ёй Кні­гі. Гэ­ты пры­клад учэ­піс­тай жыц­цяз­до­ль­нас­ці шмат для ка­го ў сус­вет­най гіс­то­рыі стаў на­тхня­ль­ным. Не­сум­нен­на, што і сён­ня бе­ла­рус­кае сло­ва ма­цуе на­цыю, з’яўля­ецца стрыж­ня­вым чын­ні­кам на­род­най еднас­ці. Ад­на­ўлен­ню бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці сё­ле­та 30 год, а Дзень бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства адзна­ча­ецца ў 28-ы раз. Свя­та амаль ра­вес­нік Не­за­леж­нас­ці. І гэ­та не­вы­пад­ко­вае су­па­дзен­не: па­лі­тыч­ны су­ве­рэ­ні­тэт па­тра­буе тры­ва­ла­га ду­хоў­на­га грун­ту.
Бунтарны край, што нараджае таленты
У 1935 го­дзе ўсю За­ход­нюю Бе­ла­русь ска­ла­ну­ла вес­тка аб па­ўстан­ні ры­ба­коў на воз­еры На­рач. Чым бы­ло вы­клі­ка­нае гэ­тае вы­ступ­лен­не, які след яно па­кі­ну­ла ў на­шых гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры і якое да­чы­нен­не да за­бас­тоў­кі на­ра­чан­цаў меў адзін з на­род­ных па­этаў Бе­ла­ру­сі? Каб да­ве­дац­ца ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні, мы вы­ру­шы­лі на Мя­дзе­льш­чы­ну, дзе раз­гор­тва­лі­ся зга­да­ныя падзеі ва­сь­мі­дзе­ся­ці­шас­ці­га­до­вай да­ўні­ны. Гэ­тая ван­дроў­ка — ад­но з шэ­ра­гу пад­арож­жаў у рам­ках су­мес­на­га пра­екта “К” з тэ­ле­ка­на­лам “Бе­ла­русь 3”, пры­све­ча­на­га падзе­ям між­ва­енна­га ча­су ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.
Май­стар го­ла­су і гу­ку
У кан­цы жніў­ня ў чы­та­ль­най за­ле Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі бы­ло асаб­лі­ва ўту­ль­на. Шчы­рыя ўсмеш­кі, доб­рыя сло­вы і па­жа­дан­ні, па­этыч­ныя рад­кі — усё гэ­та бы­ло ад­ра­са­ва­на ў гэ­ты дзень ад­на­му ча­ла­ве­ку.
Песні “ў перахлёст”, прывіды і “Раўгеня”
Быць пры­ваб­ны­мі і ці­ка­вы­мі для ту­рыс­таў — ад­на з пры­яры­тэт­ных за­дач ка­лек­ты­ву По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Зда­ецца, што па­кры­ху ў нас гэ­та па­чы­нае атрым­лі­вац­ца. Да пры­кла­ду, ства­ра­юцца ці­ка­выя ла­ка­цыі, на­сы­ча­ныя рэ­гі­яна­ль­ным ку­ль­тур­ным прад­уктам на асно­ве тра­ды­цый, аб­ра­даў ды свят на­ша­га краю.
“Пад*Свядомасць”: без ка­рэк­ты­ваў на­ра­ты­ву
16 ве­рас­ня на сцэ­не на­ша­га Му­зыч­на­га тэ­атра — ад­мет­ны ба­лет “Пад*Свя­до­масць”. Да­рэ­чы, яго­най прэм’ерай за­вяр­шаў­ся се­зон. Гэ­ту падзею трэ­ба адзна­чыць асоб­на, бо яна зна­мя­нуе важ­ны твор­чы этап у жыц­ці не то­ль­кі ма­ла­до­га бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­огра­фа Сяр­гея Мі­ке­ля, але і ўся­го гэ­та­га тэ­атра.
З лю­боў­ю да ба­ць­коў і дзя­цей
У Го­ме­льс­кім га­рад­скім ма­ла­дзёж­ным тэ­атры ў кан­цы се­зо­на з’явіў­ся “Та­та”. П’есу су­час­на­га фран­цуз­ска­га пі­сь­мен­ні­ка і дра­ма­тур­га Фла­ры­яна Зе­ле­ра па­ста­віў мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Ві­таль Краў­чан­ка. Спек­такль стаў чар­го­вым “моц­ным арэш­кам” для пуб­лі­кі, ад­на­ча­со­ва са­лод­кім і гор­кім знут­ры.
Пла­ка­ты на “...Ве­жы”
Учо­ра ў Брэс­це ў рам­ках юбі­лей­на­га ХХV Між­на­род­на­га тэ­атра­ль­на­га фес­ты­ва­лю “Бе­лая Ве­жа” па­чаў­ся фі­на­ль­ны тур ІV Між­на­род­на­га кон­кур­су тэ­атра­ль­на­га пла­ка­та. Пе­ра­мож­цы бу­дуць вы­зна­ча­ны на ўра­чыс­тым за­крыц­ці фес­ты­ва­лю — 18 ве­рас­ня.
Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны
У 1826 го­дзе клас ску­льп­ту­ры пры Ві­лен­скім уні­вер­сі­тэ­це, які ачо­ль­ваў Ка­зі­мір Ельс­кі, за­га­дам ца­ра Аляк­сан­дра І быў ска­са­ва­ны. Але той ка­рот­кі пе­ры­яд ча­су, які пра­існа­ваў гэ­ты клас (за­сна­ва­ны ў 1803 го­дзе), усё ж пры­нёс свае пла­ды. Сён­ня мы рас­па­вя­дзем пра лёс Ра­фа­ла Слі­зе­ня, ску­льп­та­ра-ама­та­ра, ура­джэн­ца На­ваг­рад­чы­ны.
Беларусь — тэрыторыя кіно
Праз не­ка­ль­кі га­доў у бе­ла­рус­ка­га кі­но бу­дзе ўжо ве­ка­вы юбі­лей — ад­лік вя­дзец­ца ад 17 снеж­ня (ме­на­ві­та гэ­тая да­та адзна­ча­ецца як Дзень бе­ла­рус­ка­га кі­но) 1924 го­да, ка­лі бы­ло ство­ра­на Упраў­лен­не па спра­вах кі­но “Бел­дзяр­жкі­но”: не­ўза­ба­ве па­ча­лі з’яўляц­ца пер­шыя хра­ні­ка­ль­ныя і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ныя фі­ль­мы, сле­дам і пер­шыя ігра­выя. У 1928 го­дзе ўзнік­ла сту­дыя мас­тац­кіх фі­ль­маў “Са­вец­кая Бе­ла­русь”, якую ў 1946-м пе­ра­йме­на­ва­лі ў “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” — ця­пер яна мае ста­тус На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі. Мно­гія і мно­гія бе­ла­рус­кія фі­ль­мы бы­лі вя­до­мыя і на­ват па­пу­ляр­ныя ў гле­да­чоў уся­го Са­вец­ка­га Са­юза: та­кі­мі яны за­ста­юцца і ця­пер, ма­юць ужо між­на­род­нае пры­знан­не і лю­боў. У са­вец­кім кі­но “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” меў сла­ву сап­раў­дна­га май­стра фі­ль­маў, пры­све­ча­ных тэ­ме Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, якая сва­ёй тра­ге­ды­яй за­кра­ну­ла кож­на­га жы­ха­ра на­шай рэ­спуб­лі­кі. Але сла­ву бе­ла­рус­ка­му кі­но пры­нес­лі і ўсі­мі лю­бі­мыя дзі­ця­чыя кі­нас­туж­кі, і вя­лі­кая ко­ль­касць ані­ма­цый­ных фі­ль­маў, на якіх рас­лі па­ка­лен­ні і па­ка­лен­ні дзя­цей і якія збі­ра­лі і пра­цяг­ва­юць збі­раць уз­на­га­ро­ды на са­мых га­лоў­ных і прэс­тыж­ных кі­на­фес­ты­ва­лях све­ту.
Тка­ныя кры­лы і мроі пра па­лёт
Рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва мас­тац­ка­га тэк­сты­лю “Мроі-кры­лы” ад­кры­ла­ся 7 ве­рас­ня ў двух му­зе­ях Ві­цеб­ска. Ві­цебск пе­ра­няў эста­фе­ту ад Грод­на, дзе пра­ект экс­па­на­ваў­ся ўвес­ну: ся­род май­строў з усёй кра­іны ў ві­цеб­скіх мас­та­коў з’яві­ла­ся маг­чы­масць бо­льш по­ўна па­ка­заць сваю твор­часць. “Бо Ві­цебск жа ста­лі­ца тэк­сты­лю, ві­цеб­ская тэк­сты­ль­ная шко­ла асаб­лі­вая!” — з го­на­рам га­во­раць мясц­овыя мас­та­кі. Ура­чыс­тыя ад­крыц­ці экс­па­зі­цый у Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі і ў Арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7, Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва саб­ра­лі вя­лі­кую ко­ль­касць за­ці­каў­ле­ных лю­дзей — і са­міх мас­та­коў, і ама­та­раў мас­тац­тва, і прад­стаў­ні­коў Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, і — сту­дэн­таў.
Ад “не­пра­лі­ва­ек” да ста­ра­даў­ніх бук­ва­роў
Па­ча­так но­ва­га на­ву­ча­ль­на­га го­да на­тхняе му­зеі на но­выя ад­мет­ныя і крэ­атыў­ныя вы­стаў­кі. У Му­зеі гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска ў пер­шы во­се­ньс­кі дзень та­кая вы­ста­ва і ад­кры­ла­ся — на­зы­ва­ецца яна “Ізноў у шко­лу”. Ма­быць, і не зной­дзеш ча­ла­ве­ка, у ду­шы яко­га гэ­тая да­та — 1 ве­рас­ня — не ад­гук­ва­ецца як ад­на з са­мых знач­ных і за­па­мі­на­ль­ных: на­ват праз 20, 30 ці 50 га­доў па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы мы па­мя­та­ем пра 1 ве­рас­ня. А на­ноў свят­ку­ем яго з на­шы­мі дзе­ць­мі і ўну­ка­мі. Му­зей гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска з вы­ста­вай “Ізноў у шко­лу” за­зір­нуў у на­шу шко­ль­ную гіс­то­рыю: уба­чыць мож­на бук­ва­ры, парты, дош­кі, кар­ці­ны, чар­ні­ль­ні­цы — на­ват саш­чэп­кі! — і мно­гае іншае. Па­гля­дзім і мы на тое, што чы­та­лі, чым ка­рыс­та­лі­ся шко­ль­ні­кі мі­ну­лых ча­соў.
Капліца Арэшкаў у Заказеллі, або Пра бе­ла­рус­кі Нотр-Дам
Не так да­ўно мы рас­па­вя­лі чы­та­чам пра лёс кап­ліц Слі­зе­няў у Бар­тні­ках, Ма­нюш­каў у Рад­коў­шчы­не. У мі­ну­лым ну­ма­ры мой ка­ле­га Па­вал Са­лаў­ёў рас­крыў на­шым чы­та­чам та­ямні­цы кап­лі­цы ў Ба­гу­шэ­ві­чах, гіс­то­рыя якой шчы­ль­на звя­за­на з ро­дам Свя­та­рэц­кіх, ад­на­го з прад­стаў­ні­коў яко­га Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч зра­біў у “Ка­ла­сах пад сяр­пом тва­ім” пра­та­ты­пам Раў­бі­ча. Сён­ня нас ча­кае апа­вя­дан­не пра кап­лі­цу ро­ду Арэш­каў у За­ка­зел­лі. Яна так­са­ма мае сваю гіс­то­рыю, а да та­го ж імклі­ва ад­на­ўля­ецца.
Ула­дар ча­ты­рох сты­хій
Вя­до­мы рус­кі па­эт Сяр­гей Ясе­нін на­ра­дзіў­ся ў ся­ле Кан­стан­ці­на­ве, а праз 76 га­доў у су­сед­нім ся­ле Вол­ка­ве — яго цёз­ка, вя­до­мы смар­гон­скі ган­чар, член са­юза на­род­ных май­строў Бе­ла­ру­сі. Што зблі­жае Ясе­ні­на і На­га­ева? Лю­боў да вёс­кі і пры­ро­ды, імкнен­не да гар­мо­ніі, пры­га­жос­ці, свят­ла. Рус­кая зям­ля на­ра­дзі­ла Сяр­гея На­га­ева, а на бе­ла­рус­кай ён раз­ві­вае свой та­лент і ду­хоў­на ўзрас­тае.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»