Храм ве­даў над Нё­ма­нам

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

У гэ­тым ме­ся­цы ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы адзна­ча­юць два свя­ты: 15 ве­рас­ня пра­фе­сій­нае — Дзень біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі, і 17 ве­рас­ня — у Дзень на­род­на­га адзін­ства — 191 год са свай­го за­сна­ван­ня. Сус­тра­каць свой дзень на­ро­дзі­наў і Рэ­спуб­лі­кан­скую ўра­чыс­тасць тут бу­дуць ад­мыс­ло­вы­мі вы­ста­ва­мі і ме­рап­ры­емства­мі. На­ве­даў­шы­ся ў най­ста­рэй­шы ў кра­іне храм ве­даў над Нё­ма­нам, “К” вы­свет­лі­ла, што ён — сап­раў­днае ўпры­гож­ван­не ста­ра­жыт­на­га Грод­на. А па сло­вах ма­ла­дой ды­рэк­тар­кі біб­лі­ятэ­кі Ма­ры­ны Эдвар­даў­ны Ігна­то­віч, тут пад­абраў­ся ка­лек­тыў, які пра­цуе для чы­та­ча і мо­жа за­да­во­ліць лю­бы яго за­пыт.

/i/content/pi/cult/867/18395/pages-3.jpgУ ад­роз­нен­не ад іншых аб­лас­ных біб­лі­ятэк, у Грод­не біб­лі­ятэ­ка не мае агу­ль­на­га бу­дын­ка, яна рас­кі­да­на па 4 кар­пу­сах. За­тое ўсе змяш­ча­юцца ў са­мым цэн­тры го­ра­да і кож­ны з’яўля­ецца гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­цю. Га­лоў­ны кор­пус зна­хо­дзіц­ца ў бы­лым бу­дын­ку бан­ка, які быў за­сна­ва­ны яшчэ за па­ля­ка­мі ў 1930 го­дзе. Та­ды гэ­та бы­ла са­мая вя­лі­кая і вы­со­кая па­бу­до­ва ў го­ра­дзе. За­хоў­ва­лі­ся тут і за­ла­тыя зліт­кі ў ад­мыс­ло­вым схо­віш­чы, а ця­пер збе­ра­га­ецца не менш каш­тоў­ны скарб — ве­ды. Ство­ра­ны бу­ды­нак у сты­лі кан­струк­ты­віз­му, з мак­сі­ма­ль­най пра­ста­той, інжы­нер — Ян Клі­ма­шэў­скі, да­рэ­чы, пля­мен­нік Эла­ізы Ажэш­ка.

Усё ў біб­лі­ятэ­цы слу­жыць для кам­фор­ту чы­та­ча. Вет­лі­вая ма­ла­дая су­пра­цоў­ні­ца Аляк­сан­дра За­йца­ва, твар біб­лі­ятэ­кі, пра­цуе на рэ­гіс­тра­цыі но­вых асоб.

А вось Люд­мі­ла Здра­доў­ская — ве­тэ­ран біб­лі­ятэч­най спра­вы. Яе за­да­ча скла­даць элек­трон­ны ка­та­лог аб арты­ку­лах з ча­со­пі­саў, та­му да­во­дзіц­ца шмат чы­таць. Да­па­ма­гае ёй Ган­на Да­ні­ло­віч. Жан­чы­ны раз­ам з юрыс­там-пра­кты­кам, які на­вед­ва­ецца ў біб­лі­ятэ­ку рэ­гу­ляр­на, да­па­ма­га­юць усім жа­да­ючым атры­маць роз­на­га кштал­ту пра­ва­выя кан­су­ль­та­цыі.

Вось ужо 32 га­ды пра­цуе ў Гро­дзен­скай біб­лі­ятэ­цы Жан­на Ма­ка­на­ва. Яе ад­каз­насць — аб­ане­мент на 125 ты­сяч кніг, і яна мо­жа знай­сці лю­бую з іх за лі­ча­ныя хві­лі­ны. Са­мае па­пу­ляр­нае, па яе сло­вах, — бі­ягра­фіі зна­ка­мі­тых асоб і лі­та­ра­ту­ра пра са­ма­раз­віц­цё.

Але­на Ку­чын­ская — су­пра­цоў­нік кра­язнаў­ча­га ад­дзе­ла, а зна­чыць, мае да­чы­нен­не да ста­ра­жыт­нас­цей. Ме­на­ві­та яна за­бяс­печ­вае за­ці­каў­ле­ных ста­ры­мі вы­дан­ня­мі. А кні­га, якую яна тры­мае (на фо­та), — з 1739 го­да.

Біб­лі­ятэ­кар Ган­на Кі­ся­лё­ва ад­каз­вае за вы­ста­ву, пры­све­ча­ную Дню на­род­на­га адзін­ства. Утрым­лі­вае яна ма­тэ­ры­ялы і да­ку­мен­ты з архі­ваў біб­лі­ятэ­кі пра ўз’яднан­не Бе­ла­ру­сі, а та­му да­во­дзіць інфар­ма­цыю з пер­шак­ры­ніц. Шмат пра­цы ўклаў у вы­ста­ву гро­дзен­скі кра­язнаў­ца Вік­тар Са­япін. Вы­ста­ва бу­дзе ван­дра­ваць па прад­пры­емствах і ўста­но­вах го­ра­да, і Ган­на Кі­ся­лё­ва бу­дзе рас­каз­ваць пра падзеі тых ча­соў лю­дзям на вы­твор­час­ці.

Да­рэ­чы, вы­ста­вы пра­во­дзяц­ца тут рэ­гу­ляр­на і не па­кі­да­юць ні­ко­га аб­ыя­ка­вы­мі. За апош­ні год — “Гіс­то­рыя ў кні­зе”, “Імя ў кні­зе”, вы­ста­ва пра ўсіх Но­бе­леў­скіх лаў­рэ­атаў і іншыя. У цэн­тра­ль­най за­ле га­лоў­на­га кор­пу­са так­са­ма пра­во­дзяц­ца роз­ныя ме­рап­ры­емствы, у тым лі­ку твор­чыя ве­ча­ры чле­наў Са­юза пі­сь­мен­ні­каў.

У ад­дзе­ле біб­лі­ятэ­каз­наў­ства пра­цуе Іры­на Ра­ма­ноў­ская, якая ад­каз­вае за біб­лі­ятэ­кі рэ­гі­ёна, ку­ры­руе ра­ённыя ме­рап­ры­емствы і ад­мыс­ло­выя экс­па­зі­цыі, што бу­дуць пра­во­дзіц­ца з на­го­ды свят­ка­ван­ня Го­да на­род­на­га адзін­ства У кож­най біб­лі­ятэ­цы рас­пра­ца­ва­ны свой план, як ары­гі­на­ль­на рас­па­вес­ці пра падзеі тых ча­соў. Жан­чы­на так­са­ма і пра­фса­юзны лі­дар. Да­рэ­чы, пра­фса­юзы да­па­маг­лі 15 сем’ям су­пра­цоў­ні­каў біб­лі­ятэ­кі па­бу­да­ваць і за­ся­ліц­ца ў ква­тэ­ры, а ўсіх, ка­му па­трэб­на, за­бяс­печ­ва­юць ча­со­вым жыт­лом.

У пя­ці хві­лі­нах ад га­лоў­на­га кор­пу­са зна­хо­дзіц­ца дзі­ця­чая біб­лі­ятэ­ка. У 2015 го­дзе на яе раз­віц­цё вы­дат­ка­ва­лі грант Еўра­са­юза, за кошт яко­га ад­чы­ні­лі му­ль­ты­цэнтр “Со­вуш­ка”, вы­ка­на­ны па леп­шых сус­вет­ных стан­дар­тах. Тут зной­дуць маг­чы­масць для свай­го раз­віц­ця як да­шко­ль­ні­кі, так і дзе­ці ся­рэд­ніх кла­саў.

За­гад­чык дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі Свят­ла­на Арлюк — ча­ла­век, апан­та­ны сва­ёй спра­вай. Хут­ка яна за­кан­чвае ма­гіс­тра­ту­ру біб­лі­ятэч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУКМ. Пад яе кі­раў­ліц­твам су­пра­цоў­ні­кі за­й­ма­юцца з дзе­ць­мі ро­ба­та­тэх­ні­кай — з кан­струк­та­ра дзе­ці збі­ра­юць ма­дэ­лі, а па­сля ад­мыс­ло­вая пра­гра­ма за­пус­кае іх ра­бо­ту. Та­ко­га кан­струк­та­ра ха­пае на год за­нят­каў.

Ма­ле­нь­кія на­вед­ва­ль­ні­кі цэн­тра “Со­вуш­ка” ад­да­юць пе­ра­ва­гу гу­ль­ні ў па­коі для ле­га. Так­са­ма для іх існу­юць дзі­ця­чыя камп’ютар­ныя пра­гра­мы, якія да­па­ма­га­юць лепш спас­ці­гаць свет, мець по­спех у жыц­ці і ву­чо­бе. Шмат ува­гі ў цэн­тры над­аец­ца інклю­зіў­най ра­бо­це. Пра­ца­ваць з асаб­лі­вы­мі дзе­ць­мі да­па­ма­га­юць кні­гі. Іх су­мес­нае чы­тан­не і раз­бор да­па­ма­гае дзе­цям ад­чуць ся­бе бо­льш упэў­не­ны­мі.

Так­са­ма су­пра­цоў­ні­кі гро­дзен­скай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі пра­во­дзі­лі кон­курс “Ле­та і кні­га”. Яны падзя­лі­лі­ся, што ўдзе­ль­ні­ча­ла ў ім шмат ча­ла­век, і чы­та­лі яны на­ват па 100 кніг за лет­нія ме­ся­цы.