Пер­спек­ты­вы рос­ту і змян­шэн­не за­трат

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

8 ве­рас­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў Мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­а­су­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Як па­ве­да­міў Ана­то­лій Мар­ке­віч, 7 ве­рас­ня ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Прэ­зі­ды­ума Са­ве­та Мі­ніс­траў, дзе раз­гля­да­лі­ся пы­тан­ні аб пра­екце пра­гно­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2022 год, а так­са­ма аб пра­екце рэ­спуб­лі­кан­ска­га бю­джэ­ту на 2022 год і асноў­ных пад­ыхо­дах па ка­рэк­ці­роў­цы Пад­атко­ва­га ко­дэк­са.

На­пя­рэ­дад­ні так­са­ма ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з удзе­лам ві­цэ-прэм’ера Іга­ра Пет­ры­шэн­кі і на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Іга­ра Луц­ка­га з усі­мі за­ці­каў­ле­ны­мі па тэ­ме рос­ту за­ра­бот­най пла­ты ў сфе­ры ку­ль­ту­ры. Па­вод­ле пра­гно­заў на 2022 год, ся­рэд­няя за­ра­бот­ная бу­дзе пад­ня­тая і скла­дзе во­сем­сот дзе­вя­нос­та шэсць руб­лёў. Так­са­ма раз­гля­да­лі­ся пы­тан­ні ра­бо­ты дзяр­жаў­ных тэ­атраў, не­ўза­ба­ве му­сяць быць раз­гле­джа­ныя біз­нес-пла­ны дзей­нас­ці тэ­атраў на 2022 год, якія бу­дуць прад­угле­джваць змян­шэн­не за­трат і па­ве­лі­чэн­не ўлас­ных да­хо­даў.

Як па­ве­да­мі­ла на­ча­ль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня дзяр­жаў­ных спе­цы­яль­ных ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў і пра­фе­сій­на­га мас­тац­тва Іры­на Дры­га, на­пя­рэ­дад­ні Дня на­род­на­га адзін­ства, 14 ве­рас­ня, у Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці ад­бу­дзец­ца вы­ста­ва “По­яс адзін­ства”, на якой бу­дуць прад­стаў­ле­ныя тво­ры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва з усёй кра­іны. 24 ве­рас­ня ў Брэс­це так­са­ма ад­бу­дуц­ца ўра­чыс­тыя ме­рап­ры­емствы з на­го­ды пя­ці­дзе­ся­ці­год­дзя ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”.

Па вы­ні­ках ві­зі­ту прэм’ер-мі­ніс­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ра­ма­на Га­лоў­чан­кі ў Гро­дзен­скую воб­ласць не­ўза­ба­ве бу­дзе прад­стаў­ле­ны план дзея­нняў па вы­ка­нан­ні да­дзе­ных ім да­ру­чэн­няў, якія да­ты­чац­ца кан­цэп­цыі раз­віц­ця На­ваг­руд­ска­га за­мка і ана­лі­зу эфек­тыў­нас­ці рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот у па­ла­ца­ва-па­рка­вым ансам­блі ў Свяц­ку Гро­дзен­ска­га ра­ёна. У На­ваг­руд­скім за­мку на 2022 год за­пла­на­ва­ная рэ­алі­за­цыя пя­та­га пус­ка­во­га ком­плек­су, які прад­угле­джвае ра­бо­ты па кан­сер­ва­цыі Да­зор­най, Па­сад­скай і Ува­ход­най ве­жаў. У 2023 го­дзе ў ве­жы Шчы­тоў­цы мяр­ку­ецца ства­рыць му­зей­ную экс­па­зі­цыю.