Кен­таў­ры з Баб­ро­вай да­лі­ны

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

“Я па­ва­жаю ся­бе, бо па­ва­жаю вас”… Гэ­та на­ша, бе­ла­рус­кае, за­ме­ша­нае на спрад­веч­ным го­на­ры. Ад­па­чы­ва­ла пля­мен­ні­ца ў Гру­зіі. Згад­ва­ла, як ура­жа­ны быў мясц­овы так­сіст: “Не ла­еце­ся, смец­це праз вок­ны не вы­кі­да­еце, на род­най мо­ве раз­маў­ля­еце — Еўро­па!” А я б да­даў: “Ку­ль­ту­ра!” Ад­куль што бя­рэц­ца? Ня­ўжо то­ль­кі ма­ла­дым над­аку­чы­ла быць па­мяр­коў­ны­мі? Не! Уз­рост, я пе­ра­ка­на­ны, тут ні пры чым. Ста­рэ­нь­кая ба­бу­ля на Дра­гі­чын­шчы­не за­хо­дзіць у кра­му, кі­ёк звон­ку па­кі­дае, а мне важ­на тлу­ма­чыць: “Па­ля­шуц­кая ку­ль­ту­ра та­кая”. Ку­ль­ту­ра… Ку­ль­ту­ра! Сяб­ра Ві­ця Стры­жак з рэ­чыц­кай За­спы да апош­ніх дзён сва­іх Ма­му на­зы­ваў на Вы. Ку­ль­ту­ра! Дык ад­куль яна? Мя­не зра­зу­мее за­раз то­ль­кі той, хто лю­біць Бе­ла­русь. Шля­хет­насць — у кры­ві. У па­ва­ро­це шыі вунь той вяс­ко­вай ка­бе­ты — вы­тан­ча­ная па­ста­ва кня­зёў­ны. У вы­раз­ных ва­чах вя­лі­ка­га Раз­ана­ва — спа­кой­ная ўла­дар­насць вя­лі­ка­га Ві­таў­та. Ва ўсмеш­цы ссі­ве­ла­га дзе­да — па­ля­шуц­кая вы­на­ход­лі­васць гас­па­да­ра ле­су, ра­кі і ба­ло­та. І мо­ліц­ца ён не­бу, со­нцу і ча­ла­ве­ку. Ку­ль­ту­ра! Яна ў мат­чы­най пес­ні, дзе­да­вай пры­па­вес­ці, у вы­шы­ва­ным руч­ні­ку ды звон­кім глі­ня­ным збан­ку. І ўсё гэ­та пе­рад­аец­ца з ро­ду ў род шчы­рым по­зір­кам, га­ра­чым па­ца­лун­кам, пяш­чот­ным до­ты­кам ды ўзнёс­лым сло­вам. Пра­цэс ня­спын­ны, бо на­ту­ра­ль­ны. Пту­ша­ня­ты не пы­та­юцца ў ма­ці, як ля­таць. Яны ста­но­вяц­ца на кры­ло, праз якое і пра­рас­тае ку­ль­ту­ра, чы­тай — шчас­лі­вае ўмен­не лу­наць над не­бам Бе­ла­ру­сі. Ку­ры­ру­юць пра­цэс “пра­рас­тан­ня” гіс­то­ры­кі, му­зы­кан­ты, лі­та­ра­та­ры, ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры. Дай Бог, каб так яно і бы­ло.

/i/content/pi/cult/866/18385/pages-10-S.jpg

Ка­ра­цей, га­вор­ка — пра пе­ра­емнасць тра­ды­цый. Між іншым, гэ­тая тэ­ма — ад­на з га­лоў­ных пад руб­ры­кай “На люд­ным мес­цы”. Сён­няш­ні ну­мар не вы­клю­чэн­не. На­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч пі­ша пра тое, што Ган­нен­ска­му кір­ма­шу споў­ні­ла­ся 300 га­доў, што ў брэн­да­вым свя­це біб­лі­ятэ­ка­ры бя­руць па­ста­янны ўдзел і кож­ны раз імкнуц­ца здзі­віць удзе­ль­ні­каў. “Мы арга­ні­за­ва­лі пад­во­рак-інста­ля­цыю “Кніж­ная кра­ма “Ара­кул” у сты­лі XVIII ста­год­дзя, — рас­па­вя­дае Во­ль­га Ка­мя­ке­віч. — Па­ко­ль­кі сім­ва­лам кір­ма­шу з’яў­ля­ецца конь, то на кніж­най вы­ста­ве мож­на бы­ло па­зна­ёміц­ца з ма­ла­вя­до­мы­мі фак­та­мі пра гэ­ту жы­вё­лі­ну. А яшчэ на свя­та пры­еха­лі па­эты-зем­ля­кі”.

Апо­вед пра Ган­нен­скі кір­маш да­паў­няе на­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці На­тал­ля Мац­вей­чык: “У рам­ках кон­кур­су сель­ска­гас­па­дар­чых пад­вор­каў “Мес­тач­ко­вы фэст” прэ­зен­та­ва­лі­ся мясц­овыя ле­ген­ды, аб­ра­ды, пес­ні і тан­цы, тра­ды­цый­ная кух­ня. Раз­гар­нуў­ся про­даж ра­мес­ніц­кіх вы­ра­баў, аўта­ра­мі якіх вы­сту­пі­лі бо­льш за 800 май­строў. Му­зей пад ад­кры­тым не­бам “Скар­бон­ка та­лен­таў” дэ­ман­стра­ваў бо­льш за сто экс­па­на­таў, саб­ра­ных з кір­ма­шоў, што ад­бы­ва­лі­ся з 2001 го­да па 2019-ы. Асаб­лі­вы ка­ла­рыт ме­ла ме­рап­ры­емства “Ле­ген­дар­ныя Эпо­хі”. На інтэ­рак­тыў­ных пля­цоў­ках пра­йшлі інсцэ­ні­роў­кі, рэ­кан­струк­цыі, тэ­атра­лі­за­цыі, звя­за­ныя з ча­са­мі ві­кін­гаў, ры­ца­раў, шлях­ты”. Так што ў жы­лах на­шых — і кроў ві­кін­гаў з ры­ца­ра­мі.

На Шчу­чын­шчы­не, аказ­ва­ецца, ёсць Баб­ро­вая да­лі­на. Пры яе на­яўнас­ці цал­кам на­ту­ра­ль­ным пад­ало­ся пра­вя­дзен­не Дня баб­ра. Стар­шы­ня Астрын­ска­га сель­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Ле­бя­дзе­віч на­зы­вае ўсё гэ­та кан­струк­тыў­най мясц­овай іні­цы­яты­вай і ўся­ляк яе пад­трым­лі­вае. Та­му цал­кам за­ка­на­мер­ным ста­ла і ўзнік­нен­не агра­ся­дзі­бы “Кон­ны двор “Ке­на­таўр”. Яе гас­па­ды­ня Люд­мі­ла Бо­сак пра­па­на­ва­ла сва­іх “кен­таў­раў” на свя­та. “Баб­ры” не бы­лі су­праць. У лік вер­шні­каў тра­пі­ла не то­ль­кі дзят­ва. Да­рос­лыя так­са­ма бы­лі шчас­лі­выя. Муж­чы­ны ад­ра­зу ад­чу­лі ся­бе ві­кін­га­мі. Ка­бе­ты ж ста­ра­лі­ся спра­вай па­цвер­дзіць ку­лі­нар­ную спрак­ты­ка­ва­насць. А на­пры­кан­цы ме­рап­ры­емства ўсе раз­ам ва­ры­лі на вог­ніш­чы кам­пот з са­да­ві­ны.

Га­вор­ка пра свя­ты спры­яе свя­точ­на­му на­строю. Та­му пра­цяг­нем. Ме­та­дыс­ты са Свіс­лац­ка­га ра­ёна рас­па­вя­да­юць пра свя­та “Гу­ма­раць зем­ля­кі”. Ахвот­ныя з уся­го ра­ёна па­каз­ва­лі ма­на­ло­гі, мі­ні­яцю­ры, кан­цэр­тныя ну­ма­ры, бай­кі пры­пеў­кі. Сло­вам, та­ле­на­ві­тых гу­ма­рыс­таў бы­ло шмат. Су­цэ­ль­ны вір гу­ль­ні ўтва­рыў ва­кол ся­бе на­род­ны тэ­атр-сту­дыя “Ка­ра­год”.

А вось свя­та “Наш край — квет­ка­вы рай” агра­га­рад­ка Мі­ле­ві­чы Мас­тоў­ска­га ра­ёна. Свя­ту споў­ні­ла­ся пяць га­доў. Мес­ца яго пра­вя­дзен­ня не­вы­пад­ко­вае: ля кож­на­га до­ма — квет­ка­вае мо­ра. А ў той дзень квет­кі бы­лі па­ўсюль. Не то­ль­кі на квет­ні­ках, але і ў бу­ке­тах, ва­зо­нах, на жы­ва­піс­ных кар­ці­нах, пад­ушках і руч­ні­ках. Кан­цэр­тную пра­гра­му рас­па­ча­ло дэ­фі­ле “Бе­лы анёл” з удзе­лам пры­га­жунь роз­ных уз­рос­таў.

Чар­го­вае свя­та — “Ка­лей­дас­коп Дуб­нен­ска­га краю”. Гэ­та так­са­ма Мас­тоў­скі ра­ён — агра­га­ра­док Дуб­но. Гэ­та сво­еа­саб­лі­вая са­лян­ка-збор­ная, і да­во­лі “смач­ная”. Га­вор­ка тут збо­ль­ша­га пра ся­м’ю. Пра­йшоў па­рад ваз­коў для не­маў­лят. Вы­ка­за­лі ўдзяч­насць ба­ць­кам са­ма­га ма­лод­ша­га жы­ха­ра вёс­кі — Ці­ма­фея Ша­пе­ля. З яго на­ра­джэн­нем ба­ць­кі Аляк­сандр і На­тал­ля Ша­пе­лі на­бы­лі для сва­ёй ся­м’і ста­тус шмат­дзет­най. Пад­час “Ка­лей­дас­ко­пу…” вы­зна­чы­лі леп­шыя квет­нік і двор.

Дух­мя­ная вы­печ­ка, шмат му­зы­кі і эмо­цый… Гэ­та пра свя­та “Ка­ра­вай у пе­чы ча­кае сус­трэ­чы”. Уда­лая не то­ль­кі на­зва, але і са­ма брэн­да­вая акцыя. Леп­шыя гас­па­ды­ні ра­ёна дру­гі год збі­ра­юцца ў Кру­паў­скім до­ме ку­ль­ту­ры. Пі­ра­гі-ка­ра­ваі вы­пя­ка­лі­ся не то­ль­кі па роз­ных рэ­цэп­тах, не то­ль­кі ме­лі са­мае роз­нае на­чын­не: з ляс­ных і са­до­вых ягад, ма­ку, су­хой са­да­ві­ны. Уся сма­ка­та яшчэ і па фор­ме ад­роз­ні­ва­ла­ся. І ў гэ­тым так­са­ма — спрад­веч­ная тра­ды­цыя, якую ста­ран­на збе­ра­га­юць ды раз­ві­ва­юць.

Ця­пер — пра свя­та сы­ра. Ме­рап­ры­емства “Вяс­ко­вы сы­ра­вар” не­ка­ль­кі га­доў ла­дзіц­ца ў Жуп­ра­нах Ашмян­ска­га ра­ёна. Прад­укцыю ўлас­най вы­твор­час­ці прэ­зен­та­ва­ла Дзі­яна Куп­ры­янюк, якая су­пер­ні­ча­ла з усім Ашмян­скім сыр­за­во­дам. У вы­ні­ку пе­ра­маг­лі лі­та­ра­ль­на ўсе ўдзе­ль­ні­кі свя­та, бо сы­ру ха­пі­ла для кож­на­га ахвот­на­га.

Да­р’я Мар­цін­ке­віч — за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы. Яна на­пі­са­ла аб пра­екце, пры­све­ча­ным кас­та­най­цу, лёт­чы­ку, двой­чы Ге­рою Са­вец­ка­га Са­юза Ле­ані­ду Бя­дзе. Пра­ект аб’­яднаў пяць кра­ін — Ка­зах­стан, Рас­ію, Бе­ла­русь, Поль­шчу і Гер­ма­нію. Асноў­ная за­да­ча пра­екта — уста­ля­ваць су­пра­цоў­ніц­тва па­між па­се­ліш­ча­мі кра­ін СНД і да­лё­ка­га за­меж­жа, пры вы­зва­лен­ні якіх бы­лі здзей­сне­ны подзві­гі з пры­сва­еннем зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза, ка­ва­ле­ра трох ордэ­наў Сла­вы, і на­се­ле­ны­мі пун­кта­мі, дзе на­ра­дзі­лі­ся і вы­хоў­ва­лі­ся бу­ду­чыя Ге­роі…Між­на­род­ную пра­ктыч­ную анлайн-кан­фе­рэн­цыю “Ле­анід Бя­да: жыц­цё, ад­да­дзе­нае не­бу” арга­ні­за­ва­ла Кас­та­най­ская аб­лас­ная ўні­вер­са­ль­ная на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка імя Льва Тал­сто­га (Каз­сах­стан). У якас­ці спі­ке­ра кан­фе­рэн­цыі вы­сту­пі­ла Лід­ская біб­лі­ятэ­ка.

У Во­ра­наў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы і ў фі­лі­яле Ра­дун­ская гар­па­сял­ко­вая біб­лі­ятэ­ка ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з ма­ла­дой пі­сь­мен­ні­цай Во­ра­наў­шчы­ны Але­най За­пас­нік. Яна прэ­зен­та­ва­ла кні­гу ка­зак “Пад­ару­нак ча­раў­ні­ка”. Цу­доў­ныя тэк­сты ды яшчэ з пры­го­жы­мі ілюс­тра­цы­ямі пры­йшлі­ся ма­ле­нь­кім чы­та­чам да­спа­до­бы. Кож­ны за­ха­цеў мець аўтог­раф спа­да­ры­ні Але­ны.

Ле­та за­поў­ні­ла­ся чы­та­чам Свіс­лац­кай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі пры­го­да­мі на кра­язнаў­чым мар­шру­це “Кро­чым род­ным кра­ем, фар­бы ўсе збі­ра­ем”. Мар­шрут жніў­ня быў пры­све­ча­ны 765-год­дзю Свіс­ла­чы. Пра гэ­та на­пі­са­ла за­гад­чык зга­да­най уста­но­вы Та­ма­ра Яцэ­віч.

І за­кан­чвае сён­няш­ні агляд Андрэй Струн­чан­ка з “ка­зач­най” на­ві­ной пра ку­ль­тур­нае жыц­цё вёс­кі Ма­за­ла­ва Ві­цеб­ска­га ра­ёна. У мясц­овым сель­скім до­ме ку­ль­ту­ры і біб­лі­ятэ­цы пра­йшла акцыя “У гас­цях у каз­кі”, на якую за­пра­ша­лі­ся дзе­ці з азда­раў­лен­ча­га лет­ні­ка дзён­на­га зна­хо­джан­ня мясц­овай шко­лы. Дзе­ці па­зна­ёмі­лі­ся з кі­раў­ні­ком дзі­ця­ча­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву “Ма­гія твор­час­ці” Алай Анта­нен­ка і яе пер­са­на­ль­най вы­ста­вай ра­бот.

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень!

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"