Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Апошнія штрыхі да параднага партрэта
Што­год у су­зор’і Свя­та бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства за­па­ль­ва­ецца чар­го­вая зор­ка. Сё­ле­та гэ­та го­рад Ка­пыль. Па­вод­ле ўжо ўста­ля­ва­най тра­ды­цыі, свя­та ла­дзіц­ца ў га­ра­дах, што ад­ыгра­лі знач­ную ро­лю ў раз­віц­ці асве­ты, кні­гад­ру­ку, ку­ль­ту­ры ўво­гу­ле. Па­ко­ль­кі Ка­пы­льш­чы­на да­ла кра­іне ня­ма­ла май­строў сло­ва, ёй і над­адзе­ны го­нар ла­дзіць імпрэ­зу на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу. На­пя­рэ­дад­ні 5 ве­рас­ня наш ка­рэс­пан­дэнт на­ве­даў Капыль. Яго­ны фо­та­рэ­пар­таж — пра пе­рад­свя­точ­ныя буд­ні го­рада.
Ад­на сям’я ў ад­ным ВНУ
Цу­ды зда­ра­юцца не то­ль­кі на Но­вы год ці Рас­тво, але і пер­ша­га ве­рас­ня. Ме­на­ві­та ў пер­шы во­се­ньс­кі дзень у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў пры­сту­пі­лі да ву­чо­бы, ся­род мно­гіх іншых на­ву­чэн­цаў, тры ад­мет­ныя пер­ша­кур­сні­кі — Аляк­сандр Фё­да­ра­віч і Ка­ця­ры­на Мі­хай­лаў­на Ра­нь­ша­вы, а так­са­ма іх ста­рэй­шая да­чка Дар’я.
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
За­кан­чэн­не. Па­ча­так у №№ 33–35
Ура­та­ваць і не на­шко­дзіць
Вы­яўлен­не, за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыя не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей да­ўно зра­бі­лі­ся важ­ным кі­рун­кам дзей­нас­ці ў айчын­най га­лі­не ахо­вы спад­чы­ны. Сён­ня стаў­ка ў пра­мо­цыі гіс­та­рыч­на­га на­быт­ку Бе­ла­ру­сі ў све­це ро­біц­ца аку­рат на жы­выя тра­ды­цыі, якія не ма­юць ана­ла­гаў у іншых на­ро­даў аль­бо за­ха­ва­лі­ся ў на­шай кра­іне ў най­­больш аўтэн­тыч­ным вы­гля­дзе. З які­мі вы­клі­ка­мі і ры­зы­ка­мі су­ты­ка­юцца жы­вая спад­чы­на Бе­ла­ру­сі і яе за­ха­ва­ль­ні­кі?
Антра­па­ло­гія бе­ла­рус­кай по­сці­лкі
Дня­мі ў вы­да­вец­тве “Бе­ла­рус­кая на­ву­ка” вы­хо­дзіць но­вая кні­га док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­са­ра Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Во­ль­гі Ла­ба­чэў­скай — аўта­ра, якая ле­тась стала лаў­рэ­атам На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў на­мі­на­цыі “мас­тац­тваз­наў­ства і кры­ты­ка” за кні­гу, пры­све­ча­ную бе­ла­рус­кім тра­ды­цы­ям са­ло­мап­ля­цен­ня. Уво­гу­ле, імя Во­ль­гі Ла­ба­чэў­скай ся­род тых, ка­го ці­ка­віць бе­ла­рус­кая тра­ды­цый­ная ку­ль­ту­ра, доб­ра вя­до­мае. І га­вор­ка не то­ль­кі пра на­ву­коў­цаў ці су­пра­цоў­ні­каў му­зе­яў — ка­лі мож­на ка­заць пра бес­тсе­ле­ры ў гэ­тай га­лі­не, то іх аўтар ме­на­ві­та Во­ль­га Ла­ба­чэў­ская: яе кні­гі чы­та­юць і вы­ву­ча­юць шы­ро­кія ко­лы ама­та­раў бе­ла­рус­кай спад­чы­ны, ці­ка­васць да якой у апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі моц­на ўзрас­ла. Мож­на прад­ка­заць, што пад­обны лёс ча­кае і но­вую кні­гу — “Бе­ла­рус­кія по­сціл­кі і ды­ва­ны. Антра­па­ло­гія і мас­тац­тва тра­ды­цый­най рэ­чы”.
Вітаміны для на­строю
Не, рас­ход та­ма­таў пад­час свя­та не сак­рэт. Про­ста ніх­то не пад­ліч­ваў, ко­ль­кі тых па­мі­до­раў бы­ло вы­ка­рыс­та­на. Гэ­та, ба­дай, адзі­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя вы­дат­кі, якія па­цяр­пеў ра­ён на “Іўеў­скім па­мі­до­ры”. Дый вы­дат­кі тыя мож­на лі­чыць ша­ра­го­вым спон­сар­скім укла­дам ту­тэй­шых са­ма­адда­ных ага­род­ні­каў у агу­ль­ную спра­ву та­мат­на­га вя­сел­ля. А вось ма­ра­ль­нае за­да­ва­ль­нен­не ад свя­та пад­лі­чыць не­маг­чы­ма. Яно не мае ні кан­ца, ні краю, та­му за­ста­ецца ўні­ка­ль­ным па фор­ме і змес­це, ця­гам го­да грэе ду­шу мясц­ова­га жы­ха­ра не то­ль­кі та­му, што не мае ў рэ­спуб­лі­цы ана­ла­гаў, а яшчэ і з той пры­чы­ны, што да­дае ра­ёну брэн­да­вай вы­раз­нас­ці.
Там, дзе ця­куць ма­лоч­ныя рэ­кі
У агра­га­рад­ку Су­рын­ка Сло­нім­ска­га ра­ёна пра­йшло свя­та ма­ла­ка “Ма­лоч­ны край — лю­дзям рай”. Мож­на лі­чыць гэ­тае ме­рап­ры­емства ві­зі­тоў­кай на­зва­най вёс­кі. Тут зда­вён уме­юць эфек­тыў­на пра­ца­ваць з ма­лоч­ным стат­кам.
Сюр­пры­зы Му­зыч­на­га
Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр ад­кры­вае свой 51-ы се­зон. Да­та аб­ра­на — з ты­мі ж ліч­ба­мі, то­ль­кі ў зва­рот­ным па­ра­дку: 15 ве­рас­ня. Па­вод­ле тра­ды­цыі, у дзень ад­крыц­ця бу­дзе дэ­ман­стра­вац­ца ад­на з ня­даў­ніх прэм’ер — зна­ка­мі­тая рок-опе­ра Аляк­сея Рыб­ні­ка­ва “«Юно­на» і «Авось»” на ліб­рэ­та Андрэя Ваз­ня­сен­ска­га.
Ля­ль­кі ў “…Куф­ры” і на ву­лі­цы
Дня­мі фес­ты­ва­ляў у нас па­бо­лее: 6 ве­рас­ня Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек гас­цін­на пры­ме гле­да­чоў і ўдзе­ль­ні­каў тэ­атра­ль­ных сус­трэч “Ля­ль­кін ку­ФЭр”. Пра ня­звык­лую на­зву, што пі­шац­ца кры­ху на­су­пе­рак арфаг­ра­фіі, не­ка­то­рыя асаб­лі­вас­ці пра­гра­мы і іншыя ці­ка­вос­ткі мы рас­пы­та­лі ды­рэк­та­ра тэ­атра Ула­дзі­мі­ра Андрэ­енку.
Твой 13-ы цуд
У Оршы, у па­мяш­кан­ні бы­ло­га Езу­іцка­га ка­ле­гі­ума, дзе мес­ціц­ца га­рад­ская мас­тац­кая га­ле­рэя імя Вік­та­ра Гра­мы­кі, ад­бы­ва­ецца пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва ві­цеб­ска­га мас­та­ка і ды­зай­не­ра Аляк­сан­дра Вы­шкі — “LIGHT VOLUME. XIII цуд све­ту”. Тое, што прад­стаў­ле­на ў экс­па­зі­цыі, сам аўтар на­зы­вае “свет­ла-ды­на­міч­ным жы­ва­пі­сам”.
Бе­ла­рус­кае кі­но: не “ко­ла”, а “дрэ­ва”
Бяс­кон­цае пад­арож­жа па за­мкнё­ным ко­ле. Так мож­на апі­саць існа­ван­не бе­ла­рус­ка­га кі­но апош­ніх трох дзе­ся­ці­год­дзяў. Ня­гле­дзя­чы на гуч­ныя сло­вы і за­явы, твор­чыя і, тым бо­льш, ка­мер­цый­ныя пе­ра­мо­гі на­ша­га кі­не­ма­тог­ра­фа, за гэ­ты час, мож­на пе­ра­лі­чыць па па­ль­цах ад­ной ру­кі. Ка­лі не пры­маць у раз­лік да­ку­мен­та­ліс­ты­ку і ані­ма­цыю (аб гэ­тых на­прам­ках кі­на­мас­тац­тва вар­та вес­ці асоб­ную раз­мо­ву), пад­стаў для го­на­ру ў бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў зу­сім не шмат.
Кен­таў­ры з Баб­ро­вай да­лі­ны
“Я па­ва­жаю ся­бе, бо па­ва­жаю вас”… Гэ­та на­ша, бе­ла­рус­кае, за­ме­ша­нае на спрад­веч­ным го­на­ры. Ад­па­чы­ва­ла пля­мен­ні­ца ў Гру­зіі. Згад­ва­ла, як ура­жа­ны быў мясц­овы так­сіст: “Не ла­еце­ся, смец­це праз вок­ны не вы­кі­да­еце, на род­най мо­ве раз­маў­ля­еце — Еўро­па!” А я б да­даў: “Ку­ль­ту­ра!” Ад­куль што бя­рэц­ца? Ня­ўжо то­ль­кі ма­ла­дым над­аку­чы­ла быць па­мяр­коў­ны­мі? Не! Уз­рост, я пе­ра­ка­на­ны, тут ні пры чым. Ста­рэ­нь­кая ба­бу­ля на Дра­гі­чын­шчы­не за­хо­дзіць у кра­му, кі­ёк звон­ку па­кі­дае, а мне важ­на тлу­ма­чыць: “Па­ля­шуц­кая ку­ль­ту­ра та­кая”. Ку­ль­ту­ра… Ку­ль­ту­ра! Сяб­ра Ві­ця Стры­жак з рэ­чыц­кай За­спы да апош­ніх дзён сва­іх Ма­му на­зы­ваў на Вы. Ку­ль­ту­ра! Дык ад­куль яна? Мя­не зра­зу­мее за­раз то­ль­кі той, хто лю­біць Бе­ла­русь. Шля­хет­насць — у кры­ві. У па­ва­ро­це шыі вунь той вяс­ко­вай ка­бе­ты — вы­тан­ча­ная па­ста­ва кня­зёў­ны. У вы­раз­ных ва­чах вя­лі­ка­га Раз­ана­ва — спа­кой­ная ўла­дар­насць вя­лі­ка­га Ві­таў­та. Ва ўсмеш­цы ссі­ве­ла­га дзе­да — па­ля­шуц­кая вы­на­ход­лі­васць гас­па­да­ра ле­су, ра­кі і ба­ло­та. І мо­ліц­ца ён не­бу, со­нцу і ча­ла­ве­ку. Ку­ль­ту­ра! Яна ў мат­чы­най пес­ні, дзе­да­вай пры­па­вес­ці, у вы­шы­ва­ным руч­ні­ку ды звон­кім глі­ня­ным збан­ку. І ўсё гэ­та пе­рад­аец­ца з ро­ду ў род шчы­рым по­зір­кам, га­ра­чым па­ца­лун­кам, пяш­чот­ным до­ты­кам ды ўзнёс­лым сло­вам. Пра­цэс ня­спын­ны, бо на­ту­ра­ль­ны. Пту­ша­ня­ты не пы­та­юцца ў ма­ці, як ля­таць. Яны ста­но­вяц­ца на кры­ло, праз якое і пра­рас­тае ку­ль­ту­ра, чы­тай — шчас­лі­вае ўмен­не лу­наць над не­бам Бе­ла­ру­сі. Ку­ры­ру­юць пра­цэс “пра­рас­тан­ня” гіс­то­ры­кі, му­зы­кан­ты, лі­та­ра­та­ры, ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры. Дай Бог, каб так яно і бы­ло.
“…Па­ля­ван­не”? На мас­тац­кія ад­крыц­ці
8 ве­рас­ня На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны Вя­лі­кі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі ад­крые се­зон “Дзі­кім па­ля­ван­нем ка­ра­ля Ста­ха”. Прэм’ерай гэ­та­га спек­так­ля ў ся­рэ­дзі­не лі­пе­ня за­вяр­шаў­ся мі­ну­лы твор­чы ма­ра­фон ка­лек­ты­ва. Опе­ра Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на ста­ла злу­ча­ль­най ніт­кай не то­ль­кі між дву­ма се­зо­на­мі, але і між роз­ны­мі эпо­ха­мі.
Хо­бі — гэ­та ры­бал­ка, а твор­часць — зу­сім іншае
У Лід­скім ад­дзе­ле ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры ад­бы­ло­ся чар­го­вае па­ся­джэн­не сяб­роў клу­ба “Вы­то­кі”, якія сус­трэ­лі­ся з са­ма­быт­най мас­тач­кай Гро­дзен­шчы­ны Ган­най Пуй­дак.
Скляп­ні­кі і пі­туш­кі…
На Свіс­лач­чы­не, у По­ра­заў­скай біб­лі­ятэ­цы — цэн­тры кра­язнаў­ства, ад­быў­ся ве­чар-парт­рэт “Са­ма­быт­ны ган­чар”, пры­мер­ка­ва­ны да ста­га­до­ва­га юбі­лею по­ра­заў­ска­га май­стра чор­на­за­дым­ле­най ке­ра­мі­кі Іо­сі­фа Шо­пі­ка, лаў­рэ­ата Дру­го­га Усе­са­юзна­га фес­ты­ва­лю на­род­най твор­час­ці, удзе­ль­ні­ка ВДНГ СССР (брон­за­вы мед­аль) і ВДНГ БССР.
З удзяч­нас­цю да Бе­ла­ру­сі
Жан­на Ра­ма­ноў­ская, кі­раў­ні­ца Да­ўгаў­піл­ска­га Цэн­тра бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га ку­ль­тур­на-асвет­ніц­ка­га та­ва­рыс­тва “Уз­дым”, рэ­дак­тар сай­та і га­зе­ты “Уз­дым” ад­каз­вае на пы­тан­ні “К”.
Кап­лі­ца ў па­мяць пра сі­вую да­ўні­ну
“Во­іны Бо­га пры­йшлі па мя­не…” — гэ­ты­мі сло­ва­мі па­чы­на­ла­ся ма­літ­ва пана-лат­ні­ка Яра­ша Раў­бі­ча, ге­роя ра­ма­на Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча “Ка­ла­сы пад сяр­пом тва­ім”, ка­лі ў ку­ль­мі­на­цыі тво­ра яго пры­йшлі за­бі­ваць бан­ды­ты. Кож­ны, хто чы­таў гэ­тыя сло­вы, упэў­не­ны, не мог не здры­га­нуц­ца. Але, зда­гад­ва­ючы­ся, што мно­гія па-мас­тац­ку пе­ра­апра­ца­ва­ныя воб­ра­зы “Ка­ла­соў…” ад­бы­ва­лі­ся рэ­аль­на, не кож­ны ве­дае, што пан Раў­біч быў пра­воб­ра­зам ба­гу­шэ­віц­ка­га шлях­ці­ца Ба­ляс­ла­ва Свен­тар­жэц­ка­га. Жор­сткі но­раў, уз­я­ты ад ма­ці, ба­га­ты ма­ёнтак, дзе маг­ло саб­рац­ца шмат гас­цей, пе­ра­жы­ван­ні ў су­вя­зі з па­ўстан­нем 1863 го­да… А вы­шэй­пры­ве­дзе­ная ма­літ­ва, якую паны-лат­ні­кі чы­та­лі то­ль­кі пе­рад смер­цю, па ду­шэў­на­му ўздзе­янню мо­жа ста­яць по­бач хі­ба з су­зі­ран­нем фа­мі­ль­най кап­лі­цы-па­ха­ва­ль­ні сям’і Ба­ляс­ла­ва ў Ба­гу­шэ­ві­чах, якая, ня­гле­дзя­чы на скла­да­ны лёс, усё ж ня­бла­га за­ха­ва­ла­ся.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»