Сюр­пры­зы Му­зыч­на­га

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр ад­кры­вае свой 51-ы се­зон. Да­та аб­ра­на — з ты­мі ж ліч­ба­мі, то­ль­кі ў зва­рот­ным па­ра­дку: 15 ве­рас­ня. Па­вод­ле тра­ды­цыі, у дзень ад­крыц­ця бу­дзе дэ­ман­стра­вац­ца ад­на з ня­даў­ніх прэм’ер — зна­ка­мі­тая рок-опе­ра Аляк­сея Рыб­ні­ка­ва “«Юно­на» і «Авось»” на ліб­рэ­та Андрэя Ваз­ня­сен­ска­га.

/i/content/pi/cult/866/18382/pages-8-S.jpg

Гэ­ты твор, на­пі­са­ны і ўпер­шы­ню па­стаў­ле­ны ў 1979-м, вя­до­мы най­перш па спек­так­лі, што роў­на 40 га­доў та­му з’явіў­ся ў Мас­коў­скім тэ­атры імя Ле­нін­ска­га кам­са­мо­ла, атры­маў тэ­ле­ві­зій­ны за­піс і стаў хрэс­та­ма­тый­най кла­сі­кай. На­шу сцэ­ну гэ­та рок-опе­ра ска­ры­ла ў 2002-м і ця­гам 15-ці га­доў ка­рыс­та­ла­ся ў гле­да­чоў вя­лі­кім по­пы­там. А сё­ле­та ў кра­са­ві­ку вяр­ну­ла­ся ў но­вай па­ста­ноў­чай вер­сіі, саб­раў­шы яшчэ бо­льш пры­хі­ль­ні­каў ся­род пуб­лі­кі роз­ных уз­рос­таў.

Рэ­жы­сёр Мі­ха­іл Ка­ва­ль­чык зра­біў акцэнт не на шмат­слой­ную сім­во­лі­ку за­кла­дзе­ных у твор мас­тац­кіх воб­ра­заў, не на ва­ган­ні га­лоў­на­га ге­роя, са­цы­яль­ны аспект ці тэ­му ка­хан­ня і вер­нас­ці, а на імклі­вае раз­віц­цё дзея­ння. Атры­маў­ся пра­фе­сій­ны, без­да­кор­на зроб­ле­ны спек­такль з доб­рым тэм­па­рыт­мам, моц­най энер­ге­ты­кай і на­сто­ль­кі хут­кім раз­гор­там падзей, што іх асэн­са­ван­не за­ста­ецца за дуж­ка­мі ўба­ча­на­га.

Ві­до­віш­чнас­ці спры­яе на­ват не сто­ль­кі сцэ­наг­ра­фія Андрэя Ме­ран­ко­ва і вы­ка­рыс­тан­не ві­дэа, ко­ль­кі ўдзел артыс­таў ба­ле­та. Ха­рэ­агра­фія на­ле­жыць Юліі і Мі­ка­лаю Мі­хай­ла­вым — ко­ліш­нім вы­пус­кні­кам Пін­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў, а по­тым БДУКМ (Мі­ка­лай за­стаў­ся тут вы­кла­даць), ства­ра­ль­ні­кам тан­ца­ва­ль­на­га пра­екта M.Y.D.C., што доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе на роз­ных фес­ты­ва­лях ды кон­кур­сах. Ха­рэ­агра­фіі ў спек­так­лі мно­га, і ўся яна ве­ль­мі трап­ная, з апо­рай пе­ра­важ­на на су­час­ную эстрад­ную сты­ліс­ты­ку. На­ват у ду­эце-ві­зі­тоў­цы “Я ця­бе ні­ко­лі не за­бу­ду”, што вы­зна­ча­ецца ад­кры­та ра­ман­са­вай лі­ры­кай, — ні­якай са­ла­джа­вай да аско­мі­ны не­акла­сі­кі.

Гэ­та над­ае спек­так­лю сты­лё­вую цэ­лас­насць, на тое скі­ра­ва­на і но­вая аран­жы­роў­ка Льва Кар­пен­кі, і яе ды­ры­жор­ская інтэр­прэ­та­цыя Ма­ры­ны Трац­ця­ко­вай. Артыс­ты па­чу­ва­юць ся­бе ўпэў­не­на, як спрак­ты­ка­ва­ныя ма­ра­ход­цы, што пра­цу­юць у ка­ман­дзе. У ця­пе­раш­нім спек­так­лі шмат ма­са­вых сцэн, за­сна­ва­ных на ру­ху, але ўсё пра­цуе, бы доб­ра ад­ла­джа­ны ме­ха­нізм.

Упэў­не­на, усе гэ­тыя якас­ці за­ха­ва­юцца і над­алей. Ды ўсё ж не дае спа­кою дум­ка: ня­ўжо мы і сап­раў­ды так змя­ні­лі­ся ўся­го за ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі, што хут­кап­лын­ны пе­ра­каз гіс­то­рыі ста­но­віц­ца бо­льш важ­ным за яе ад­рэф­лек­са­ван­не?

/i/content/pi/cult/866/18382/pages-8-S2.jpg

Но­вае аб­ліч­ча ў мі­ну­лым се­зо­не атры­ма­ла і апе­рэ­та “Граф Люк­сем­бург” Фе­ран­ца Ле­га­ра, па­стаў­ле­ная ў 2012-м. Не хва­люй­це­ся, уда­лая рэ­жы­сёр­ская вер­сія Су­са­ны Цы­рук цал­кам за­ха­ва­ла­ся. Сюр­пры­зам і на­ват сап­раў­днай сен­са­цы­яй стаў удзел у гэ­тым спек­так­лі рас­ійскай кі­на­зор­кі, за­слу­жа­на­га артыс­та Та­тар­ста­на Ма­ра­та Ба­ша­ра­ва. Пры­чым не ў ро­лі ра­ман­тыч­на­га ге­роя-па­лю­боў­ні­ка, якім мно­гія за­пом­ні­лі яго па тэ­ле­экра­не, а ў парт­ыі смеш­на­га кня­зя Ба­зі­нэ­лі, які вы­ра­шыў ажа­ніц­ца на ма­ла­дзе­нь­кай артыс­тцы.

За­ўва­жу, што гэ­та бы­ла не ад­на­ра­зо­вая гас­тро­ль­ная акцыя: акцёр тры­ва­ла “пра­пі­саў­ся” ў скла­дзе гэ­та­га спек­так­ля. Я па­тра­пі­ла на трэ­ці па­каз, які тра­ды­цый­на лі­чыц­ца са­мым “пра­ва­ль­ным”: маў­ляў, на пер­шым усе хва­лю­юцца, на дру­гім па­сту­по­ва на­бы­ва­юць упэў­не­насць, а на трэ­цім на­сто­ль­кі рас­слаб­ля­юцца ў сва­ёй са­ма­ўпэў­не­нас­ці, што ўсё ідзе на­пе­ра­кос. Дый рас­ійскія антрэп­ры­зы па­спе­лі пры­ву­чыць нас, што мно­гія рас­кру­ча­ныя экра­нам зор­кі не над­та пры­дат­ныя да тэ­атра­ль­най спе­цы­фі­кі (а тут яшчэ — му­зыч­на-тэ­атра­ль­ная, спе­вы з аркес­трам, што па­тра­бу­юць да­дат­ко­вай пра­кты­кі), дый час­ця­ком па­прос­ту хал­ту­раць: маў­ляў, пуб­лі­ка бу­дзе ўдзяч­на са­мо­му май­му з’яўлен­ню на сцэ­не. З Ма­ра­там Ба­ша­ра­вым усё атры­ма­ла­ся на­адва­рот.

Спек­такль па­праў­дзе на­быў но­вае ды­хан­не. І не то­ль­кі та­му, што артыст, ня­гле­дзя­чы на лет­нюю спя­ко­ту, вы­кла­даў­ся “на ўсе сто”: тан­чыў, спя­ваў, лё­таў па сцэ­не ма­ты­ль­ком, аб­лі­ва­ючы­ся по­там у гру­вас­ткім шмат­слой­ным кас­цю­ме. Да­рэ­чы, для па­чат­ко­вай сцэ­ны кар­на­ва­лу па про­сь­бе Ба­ша­ра­ва яму быў па­шы­ты дзіў­на­ва­ты строй, яко­га не бы­ло ў спек­так­лі ра­ней: ге­рой пе­ра­тва­рыў­ся ў гэт­ка­га амбі­цый­на­га вер­шні­ка на смеш­ным ма­ле­нь­кім сло­ні­ку, чыя га­ла­ва з хо­ба­там хіс­та­ецца на­пе­ра­дзе. Але ж звык­лае тэ­атра­ль­нае амплуа хці­ва­га ка­міч­на­га ста­ро­га бы­ло раз­бу­ра­на: мы ўба­чы­лі за­дор­на­га, з бляс­кам у ва­чах муж­чы­ну “ў са­мым рос­кві­це сіл”, апан­та­на­га пра­гай лю­бо­ві і га­то­ва­га зноў ды зноў ува­саб­ляць у жыц­цё пуш­кін­скую фор­му­лу: ка­хан­ню ўсе ўзрос­ты пад­улад­ны. І лю­бо­ві да тэ­атра — так­са­ма.

16 ве­рас­ня на сцэ­не Му­зыч­на­га — ад­мет­ны ба­лет Сяр­гея Мі­ке­ля “Пад Свя­до­масць”, прэм’ерай яко­га за­вяр­шаў­ся се­зон. А не­ўза­ба­ве нас ча­кае яшчэ ад­на прэм’ера: 23 і 24 ве­рас­ня ў афі­шы па­зна­ча­ны мю­зікл Мак­сі­ма Ду­на­еўска­га “Тры муш­ке­цё­ры”.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"