Бе­ла­рус­кае кі­но: не “ко­ла”, а “дрэ­ва”

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Што не так з айчынным кінамастацтвам?
Бяс­кон­цае пад­арож­жа па за­мкнё­ным ко­ле. Так мож­на апі­саць існа­ван­не бе­ла­рус­ка­га кі­но апош­ніх трох дзе­ся­ці­год­дзяў. Ня­гле­дзя­чы на гуч­ныя сло­вы і за­явы, твор­чыя і, тым бо­льш, ка­мер­цый­ныя пе­ра­мо­гі на­ша­га кі­не­ма­тог­ра­фа, за гэ­ты час, мож­на пе­ра­лі­чыць па па­ль­цах ад­ной ру­кі. Ка­лі не пры­маць у раз­лік да­ку­мен­та­ліс­ты­ку і ані­ма­цыю (аб гэ­тых на­прам­ках кі­на­мас­тац­тва вар­та вес­ці асоб­ную раз­мо­ву), пад­стаў для го­на­ру ў бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў зу­сім не шмат.

/i/content/pi/cult/866/18380/pages-6-S.jpgАд­на з без­умоў­ных — сту­дый­ны ком­плекс На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі. На­ват на фо­не са­мых дасканалых сту­дый у іншых кра­інах па­ві­ль­ёны і на­тур­ная пля­цоў­ка «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма» ўраж­ва­юць — тут мож­на ства­раць са­мае су­час­нае кі­но. Што рэ­гу­ляр­на і ад­бы­ва­ецца: ня­гле­дзя­чы на роз­ныя, час­та не звя­за­ныя з твор­чым пра­цэ­сам, цяж­кас­ці, за­меж­ныя кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты па­ста­янна зды­ма­юць тут стуж­кі. І не то­ль­кі тут: на­ша кра­іна ста­бі­ль­на пры­цяг­вае да ся­бе зды­мач­ныя гру­пы з іншых дзяр­жаў. У нас ства­ра­юць як по­ўна­мет­раж­ныя фі­ль­мы, так і се­ры­ялы. По­пы­там ка­рыс­та­ецца не то­ль­кі бе­ла­рус­кая пры­ро­да, па­ві­ль­ёны, тэх­ні­ка і кас­цю­мы ў анту­ра­жы Дру­гой сус­вет­най вай­ны. За­пат­ра­ба­ва­ныя на­шы спе­цы­яліс­ты, чле­ны зды­мач­ных груп, ад­па­вед­нае аб­ста­ля­ван­не. Безумоўна, у Бе­ла­ру­сі існуе да­во­лі са­лід­ная інфрас­трук­ту­ра для па­ўна­вар­тас­най кі­на­індус­трыі. І «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­мам» яна не вы­чэр­пва­ецца: пра­цуе шэ­раг пры­ват­ных кі­на­кам­па­ній, якія вы­раб­ля­юць роз­ную прад­укцыю для за­меж­ных за­каз­чы­каў, прад­стаў­ля­юць у арэн­ду тэх­ні­ку і аб­ста­ля­ван­не.

Па­ра­дак­са­ль­на, але ўсё гэ­та не да­па­ма­гае рос­кві­ту ўлас­на бе­ла­рус­ка­га кі­на­мас­тац­тва. На­ват цал­кам спры­яль­нае за­ка­на­даў­ства, пад­атко­выя іль­го­ты, бо­льш за тое, фі­нан­са­выя да­та­цыі і не­пас­рэд­нае фі­нан­са­ван­не кі­нап­ра­ектаў ў вы­гля­дзе дзяр­жза­купа­к кі­нас­ту­жак Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры не ў ста­не зра­біць на­шы фі­ль­мы пры­ваб­ны­мі ў ва­чах хоць бы ўлас­на­га гле­да­ча.

ЧА­ГО­СЬ­ЦІ НЕ ХА­ПАЕ?..

Дык ча­го ж усё-та­кі не ха­пае бе­ла­рус­ка­му кі­но?

Вя­до­ма, кі­но — гэ­та су­ма мно­гіх склад­ні­каў. І гро­шы ў ім ад­ыгры­ва­юць ве­ль­мі важ­ную, ад­нак, не вы­зна­ча­ль­ную ро­лю. Існуе ня­ма­ла пры­кла­даў, ка­лі ве­лі­зар­ныя ўкла­дан­ні ні­як не спры­ялі твор­чай уда­чы. Бю­джэ­ты ў фі­ль­маў той жа На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі скла­да­на на­зваць гі­ган­цкі­мі. Але гісторыя кіно мае шмат прыкладаў, калі таленавіныя і паспяховыя стужкі рабіліся і за куды меньшія грошы. Вя­до­ма, існуе пра­сла­ву­тая пра­бле­ма, ка­лі знач­ная час­тка срод­каў на «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме» ідзе не не­пас­рэд­на на кі­на­выт­вор­часць, а на ўтры­ман­не гі­ган­цка­га кі­на­ком­плек­са і па­крыц­цё да­ўгоў. Але на­ват астат­няй час­ткай, без­умоў­на, мож­на рас­па­ра­джац­ца на­шмат бо­льш карысна і прагматычна.

/i/content/pi/cult/866/18380/pages-6-S2.jpgЗгод­на з ужо не­ка­ль­кі­мі кан­цэп­цы­ямі раз­віц­ця на­цы­яна­ль­най кі­не­ма­таг­ра­фіі, ад­ной з га­лоў­ных за­дач у на­шым кі­но з’яў­ля­ецца ства­рэн­не па­ўна­вар­тас­на­га кан­ку­рэн­тна­га ася­род­дзя. Ло­гі­ка про­стая: чым бо­льш у кра­іне кі­на­выт­вор­цаў, тым лепш, і ко­ль­касць аб­авяз­ко­ва пе­ра­рас­це ў якасць. Вось то­ль­кі не­абход­най ко­ль­кас­ці па­куль не на­зі­ра­ецца.

У апош­ні час ад­ра­зу не­ка­ль­кі кі­нап­ра­ектаў па за­мо­ве Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры зды­ма­юць пры­ват­ныя кі­на­кам­па­ніі. Іх прэ­м’е­ры па­куль на­пе­ра­дзе і пра вы­нік ка­заць ра­на. Ды і фі­нан­суе на­ша дзяр­жа­ва пры­ват­ных прадзю­са­раў усё апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе, на жаль, пакуль без належнай паўнавартаснай аддачы. Ня­рэд­ка аказ­ва­ецца, што «прадзю­сары», у тым ліку, замежных про­ста пры­смок­тва­юцца да дзяр­жаў­ных гро­шай, пра­па­ноў­ва­ючы пры гэ­тым ма­ла­ці­ка­выя і сла­быя ў твор­чым і ка­мер­цый­ным рэ­чыш­чы пра­екты. У на­шай кра­іне пра­екты фі­нан­су­юцца шля­хам пра­вя­дзен­ня ад­кры­тых кон­кур­саў на вы­твор­часць фі­ль­маў праз дзяр­жза­куп­кі. Але вы­бі­раць на да­дзе­ных кон­кур­сах час­цей за ўсё ня­ма з ча­го і з ка­го — На­цы­яна­ль­ная кі­нас­ту­дыя так­са­ма не ў ста­не пра­па­на­ваць год­ныя ва­ры­янты. У апош­нія час не­ка­ль­кі кон­кур­саў пры­йшло­ся і зу­сім ад­мя­ніць (ці не з-за ад­сут­нас­ці год­ных ва­ры­янтаў?). Тое ж мож­на ска­заць у да­чы­нен­ні да твор­чых кон­кур­саў на сцэ­на­рый або сі­ноп­сіс — вя­лі­кая час­тка пад­адзена­га ма­тэ­ры­ялу хутчэй блі­жэй да гра­фа­ман­ства, чым да пра­фе­сій­най сцэ­нар­най пра­цы.

Сю­жэ­ты пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці сцэ­на­ры­яў, якія пры­хо­дзяць на кон­кур­сы і На­цы­яна­ль­ную кі­нас­ту­дыю, ве­ль­мі пры­мі­тыў­ныя і дру­гас­ныя. Сцэ­нар­ная пра­бле­ма, так ці інакш, ха­рак­тэр­ная для бо­ль­шас­ці кі­не­ма­таг­ра­фій све­ту. У Бе­ла­ру­сі яна но­сіць асаб­лі­ва вос­тры ха­рак­тар — для пра­фе­сі­яна­лаў сцэ­нар­на­га ра­мяс­тва знач­на бо­льш вы­гад­на пра­ца­ваць на рус­ка­моў­ныя рын­кі су­сед­ніх кра­ін. Тое ж са­мае ты­чыц­ца і іншых твор­чых кад­раў — ад рэ­жы­сё­раў да акцё­раў.

ХТО ГА­ЛОЎ­НЫ Ў КІ­НО

Тое, што ў кі­но га­лоў­нае — лю­дзі, і што яны важ­ней за гро­шы, да­каз­ваць ні­ко­му не трэ­ба. Гэ­та да­ты­чыц­ца і аўта­раў з ары­гі­на­ль­ным, та­ле­на­ві­тым пад­ыхо­дам да тэ­маў і сю­жэ­таў, і пра­фе­сі­яна­лаў вуз­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў, і ме­не­джмен­ту, тых са­мых прадзю­са­раў, кі­раў­ні­коў кі­нас­ту­дый і пад­раз­дзя­лен­няў. Бе­ла­русь ні­ко­лі не бы­ла па­крыў­джа­ная та­ле­на­ві­ты­мі лю­дзь­мі. Бо­льш за тое, ме­на­ві­та інтэ­лек­ту­аль­ны рэ­сурс вы­зна­чае по­спех у све­це по­стін­дус­тры­яль­най эка­но­мі­кі. Вось то­ль­кі ідуць за­раз на­шы па­тэн­цый­ныя кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты не на фа­ку­ль­тэт экран­ных мас­тац­тваў БДАМ і не ў ад­дзел кад­раў «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма», а ў сфе­ру ІТ-тэх­на­ло­гій, якая імклі­ва раз­ві­ва­ецца, у су­меж­ную кі­но індус­трыю кам­п’ю­тар­ных гу­ль­няў або вос­тра­акту­аль­ны ві­дэ­аоб­ло­гінг.

Вя­до­ма, трап­ля­юць і ў кі­но, яно па-ра­ней­ша­му пры­ця­га­ль­на для но­ва­га па­ка­лен­ня. Шмат та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ідзе ву­чыц­ца ў пры­ват­ныя кі­наш­ко­лы (і са­мі гэ­тыя кі­наш­ко­лы ад­кры­ва­юць), пра­ца­ваць у пры­ват­ныя прад­акшэ­ны, за­йма­юцца здым­ка­мі рэ­кла­мы і аб­слу­гоў­ван­нем за­меж­ных кі­наг­руп. Спра­бу­юць зды­маць і сваё кі­но, ба­ла­зе, ліч­ба­вая эпо­ха знач­на па­шы­ры­ла тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці для ма­ла­бю­джэт­най вы­твор­час­ці. Але вось то­ль­кі без знач­ных рэ­сур­саў, інтэ­лек­ту­аль­най ба­зы, па­ўна­вар­тас­най інфрас­трук­ту­ры кі­на­індус­трыі, су­час­ных пад­ыхо­даў да прадзю­сі­ра­ван­ня кан­ку­ры­ра­ваць на сус­вет­ным кі­на­рын­ку та­кой са­ма­туж­най, па сут­нас­ці, вы­твор­час­ці пра­ктыч­на не­маг­чы­ма.

Ча­сы мя­ня­юцца, і па­куль сфе­ра на­ша­га кі­но на ча­ле з На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­ды­яй га­лоў­ным чы­нам бы­ла за­ня­та тым, як эфек­тыў­ней раз­мер­ка­ваць ды за­сво­іць дзяр­жаў­ныя срод­кі, па­ра­дак дня ста­лі вы­зна­чаць стры­мін­га­выя сэр­ві­сы, якія раз­лі­ча­ны, пе­ра­важ­на, на ма­лы экран. Так зва­ная «нэт­флікс-рэ­ва­лю­цыя» да­зво­лі­ла прадзю­са­рам у раз­ві­тых кра­інах менш за­ле­жаць ад дзяр­жа­вы і кі­на­фон­даў. Вы­бар кры­ніц фі­нан­са­ван­ня ця­пер стаў шы­рэй, а маг­чы­мас­цяў для вы­ха­ду да шы­ро­ка­га гле­да­ча, у тым лі­ку за­меж­на­га, бо­льш.

Гла­ба­ль­ныя пе­ра­ме­ны апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя до­раць на­ша­му кі­но яшчэ адзін ша­нец за­няць сваё мес­ца ся­род кі­не­ма­таг­ра­фій све­ту. Але каб за­няць гэ­тае мес­ца, наша кі­но па­він­на мець ары­гі­на­ль­ныя ры­сы, свае пры­ёмы і тэ­мы, якія да­зво­ляць лёг­ка ад­роз­ні­ваць айчынныя фі­ль­мы ад фі­ль­маў су­се­дзяў. Так ці інакш, ства­рэн­ню на­цы­яна­ль­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа для на­шай кра­іны аль­тэр­на­ты­вы ўсё роў­на не існуе.

Зра­зу­ме­ла, «на­цы­яна­ль­ны» ў да­дзе­ным вы­пад­ку не азна­чае за­мкнё­ны на са­мім са­бе, іза­ля­цыя ў кі­но ні­ко­лі і ні­ко­му не пры­но­сі­ла ка­рыс­ці. Але для та­го, каб стаць пры­ваб­ны­мі для іншых, трэ­ба па­чаць зды­маць для са­міх ся­бе. Кі­нуць пе­ра­жоў­ваць ста­рыя тэ­мы, бяс­кон­ца на­ста­ль­гі­ра­ваць па ча­сах «Бу­ра­ці­на» і «Чыр­во­на­га Кап­ту­ры­ка», па­вяр­нуц­ца да акту­аль­ных тэм ды тво­раў на­цы­яна­ль­най лі­та­ра­ту­ры.

На­цы­яна­ль­ны кі­не­ма­тог­раф — гэ­та дрэ­ва, якое не­маг­чы­ма даглядаць без на­лежных сучасных ведаў і прафісійных падыходаў. Ён па­тра­буе ўваж­лі­ва­га і чу­ла­га са­доў­ні­ка, які доб­ра раз­умее, што паперадзе збо­ру пла­доў ідзе кар­пат­лі­вая се­лек­цый­ная пра­ца, пра­пол­ка ад пус­та­зел­ля і аб­аро­на ад па­ра­зі­таў. Наш га­лоў­ны рэ­сурс — твор­чы, і губ­ляць яго азна­чае за­бяс­пе­чыць ад­ста­ван­не сфе­ры беларуска­га кі­на­мас­тац­тва яшчэ на дзе­ся­ці­год­дзі.

Вік­тар СЕР­ГІЕВІЧ