Да Дня на­род­на­га адзін­ства

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

31 жніў­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў Мі­ніс­тэр­ства. З да­па­мо­гай срод­каў ві­дэ­асу­вя­зі удзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Пад­час на­ра­ды пад­ыма­лі­ся са­мыя роз­ныя пы­тан­ні. Асноў­ны акцэнт на на­ра­дзе быў зроб­ле­ны на пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні ў кра­іне Дня на­род­на­га адзін­ства 17 ве­рас­ня. Бы­ло адзна­ча­на, што 16 ве­рас­ня ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь бу­дзе арга­ні­за­ва­ны шэ­раг вы­стаў, а так­са­ма про­йдзе шы­ро­ка­фар­мат­ны тэ­ле­мост з удзе­лам стар­шы­ні Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­лі Ка­ча­на­вай, іншых прад­стаў­ні­коў цэн­тра­ль­ных і рэ­гі­яна­ль­ных улад. У Мін­ску да Дня на­род­на­га адзін­ства бу­дзе ўста­ля­ва­ны па­мят­ны знак «Уз’яднан­не». Да­рэ­чы, да да­дзе­най падзеі па іні­цы­яты­ве Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ў Му­зеі на­род­най архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту пад Мін­скам бу­дзе па­са­джа­ны сад. Да­рэ­чы, ура­чыс­тыя ме­рап­ры­емствы про­йдуць ва ўсіх рэ­гі­ёнах кра­іны.

Так­са­ма адзна­ча­ла­ся, што за­раз дзень за днём ажыц­цяў­ля­ецца пад­рых­тоў­ка да Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”. На да­дзе­ны мо­мант план пра­цы да­дзе­на­га кі­на­фо­ру­му вы­зна­ча­ны, пад­рых­та­ва­на і пра­гра­ма па­ка­за­ль­ных ме­рап­ры­емстваў і сус­трэч, май­стар-кла­саў. У гэ­тым го­дзе фес­ты­валь бу­дзе пра­хо­дзіць пад дэ­ві­зам “Кі­но — сім­фо­нія адзін­ства”, у яго ўжо ёсць і но­вая ды­рэк­цыя, якую прад­стаў­ляе “Бе­ла­ру­сь­фі­льм”. Да ся­рэ­дзі­ны ве­рас­ня за­пра­цуе і сайт кі­на­фес­ты­ва­лю — Listopad.org.

Аб­мяр­коў­ва­ла­ся і пра­вя­дзен­не XXV Між­на­род­на­га тэ­атра­ль­на­га фес­ты­ва­лю “Бе­лая ве­жа”, які ад­кры­ецца ў Брэс­це 10 ве­рас­ня са спек­так­ля На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы “Па­ўлін­ка”. На трох сцэ­нар­ных пля­цоў­ках го­ра­да па­ка­жуць 22 спек­так­лі, прад­стаў­ле­ныя тэ­атра­мі 7 кра­ін.

Вя­лі­кую ўва­гу вы­клі­ка­ла і вы­кла­дзе­ная мі­ніс­тру інфар­ма­цыя пра на­вед­ван­не 13 жніў­ня прад­стаў­ні­ка­мі мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Брэс­цка­га рэ­гі­ёна, вы­ву­чэн­ня ста­но­віш­ча на мес­цах у га­лі­не ку­ль­ту­ры. Бы­ло на­ве­да­на 86 уста­ноў ку­ль­ту­ры, 33 гра­ма­дзян пры­йшлі на аса­біс­ты пры­ём, ад­бы­лі­ся і раз­мо­вы праз тэ­ле­фон ў рам­ках пра­мой тэ­ле­фон­най лі­ніі. Усе пы­тан­ні вы­ву­ча­ны, аб­агу­ль­не­ны, і на іх бу­дуць да­дзе­ны ад­ка­зы. У блі­жэй­шы час ра­бот­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ў су­вя­зі з гэ­тым сус­трэ­нуц­ца і з прад­стаў­ні­ка­мі Брэс­цка­га рэ­гі­ёна. “Та­кая пра­кты­ка на­вед­ван­ня і вы­ву­чэн­ня рэ­гі­ёнаў кра­іны ста­не па­ста­яннай”, — пад­крэс­ліў Ана­то­лій Мар­ке­віч.