Надзея бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ха­рэ­агра­фіч­ная гім­на­зія-ка­ледж — вя­до­мая ў све­це шко­ла ба­ле­та.

/i/content/pi/cult/865/18369/29.jpgЗа сем­дзя­сят шэсць га­доў свай­го на­сы­ча­на­га твор­ча­га жыц­ця ха­рэ­агра­фіч­ная гім­на­зія-ка­ледж ста­ла ад­ной з са­мых вя­до­мых на­ву­ча­ль­ных уста­ноў на­шай кра­іны. Двац­цаць шэсць вы­пус­кні­коў ка­ле­джа ўдас­то­ены зван­ня «За­слу­жа­ны артыст Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь», два­нац­цаць — зван­ня «На­род­ны артыст Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь».

Ба­лет­ныя тру­пы Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га Му­зыч­на­га тэ­атра цал­кам сфар­ма­ва­ныя і што­год па­паў­ня­юцца вы­пус­кні­ка­мі гім­на­зіі-ка­ле­джа. Асноў­ны склад труп За­слу­жа­на­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Дзяр­жаў­ны ансамбль тан­ца Бе­ла­ру­сі”, Бе­ла­рус­ка­га Дзяр­жаў­на­га за­слу­жа­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ансам­бля “Ха­рош­кі”, Ака­дэ­міч­на­га ансам­бля пес­ні і тан­ца Уз­бро­еных Сіл Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га хо­ру Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь імя Г.І. Ці­то­ві­ча скла­да­ецца з вы­пус­кні­коў гім­на­зіі-ка­ле­джа.

Вя­лі­кая ўва­га ў гім­на­зіі-ка­ле­джы над­аец­ца між­на­род­на­му су­пра­цоў­ніц­тву. Сён­ня ў ка­ле­джы на­ву­ча­юцца гра­ма­дзя­не з Рас­іі, Укра­іны, Шве­цыі, Англіі, Япо­ніі, Га­лан­дыі. Што­год на ба­зе гім­на­зіі-ка­ле­джа арга­ні­зоў­ва­юцца ба­лет­ныя ту­ры для на­ву­чэн­цаў-гра­ма­дзян Япо­ніі.

Вы­ха­ван­цы гім­на­зіі-ка­ле­джа да­стой­на прад­стаў­ля­юць Бе­ла­русь на між­на­род­ных кон­кур­сах у га­лі­не ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. Так, у 2020/2021 на­ву­ча­ль­ным го­дзе во­сем вуч­няў па­спя­хо­ва пры­ма­лі ўдзел у ме­рап­ры­емствах рэ­спуб­лі­кан­ска­га і між­на­род­на­га ўзроў­няў, на якіх атры­ма­лі дып­ло­мы лаў­рэ­атаў I сту­пе­ні.

На ба­зе гім­на­зіі-ка­ле­джа па­вы­ша­юць свой пра­фе­сій­ны ўзро­вень ха­рэ­огра­фы з мно­гіх рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі. Арга­ні­зоў­ва­ецца пра­вя­дзен­не май­стар-кла­саў пед­аго­га­мі гім­на­зіі-ка­ле­джа і вя­до­мы­мі ха­рэ­огра­фа­мі бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа для спе­цы­яліс­таў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У 2020/2021 го­дзе ў Ву­чэб­ным тэ­атры па­спя­хо­ва пра­ве­дзе­ныя ме­рап­ры­емствы і твор­чыя акцыі, на­кі­ра­ва­ныя на па­шы­рэн­не ад­ука­цый­най і асвет­ніц­кай дзей­нас­ці, па­вы­шэн­не ма­ра­ль­нас­ці і ку­ль­ту­ры ў гра­мад­стве, за­цвяр­джэн­не прэс­ты­жу зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

Гра­ма­дзян­ска-па­тры­ятыч­ная акцыя “І па­мя­тае свет ура­та­ва­ны”, арга­ні­за­ва­ная для мо­ла­дзі го­ра­да, да­бра­чын­ная ка­ляд­ная акцыя «Дзе­ці дзе­цям», пад­рых­та­ва­ная спе­цы­яль­на для дзя­цей з дзі­ця­чых да­моў, школ-інтэр­на­таў, цэн­траў ка­рэк­цый­на­га раз­віц­ця, “SOS — Дзі­ця­чая вёс­ка” для шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных се­м’яў, се­рыя ме­рап­ры­емстваў «Саг­рэ­ем да­ло­ні, саг­рэ­ем сэр­цы» для Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыс­тва інва­лі­даў і ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і пра­цы, атры­ма­лі шы­ро­кае пры­знан­не аўды­то­рыі і срод­каў ма­са­вай інфар­ма­цыі.

Твор­чы пра­ект гім­на­зіі-ка­ле­джа «Твор­часць юных — род­най Бе­ла­ру­сі», які пра­во­дзіц­ца ў Ві­цеб­ску, Ма­ла­дзеч­на, Ма­гі­лё­ве, Ба­ра­на­ві­чах, Са­лі­гор­ску, По­ла­цку, Грод­не, Лі­дзе, Слуц­ку і Брэс­це, вы­клі­каў вя­лі­кую ці­ка­васць у гле­да­чоў. Што­год з вя­лі­кім на­тхнен­нем юныя артыс­ты да­юць кан­цэрт на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра. У рам­ках твор­чай акцыі «Мы — бе­ла­ру­сы» на вы­со­кім пра­фе­сій­ным уз­роў­ні пра­ве­дзе­ныя кан­цэр­ты ў Рас­іі, Поль­шчы, Ка­зах­ста­не, Укра­іне, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Англіі.

Гім­на­зія-ка­ледж уно­сіць знач­ны ўклад у ку­ль­тур­нае жыц­цё Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На­ву­чэн­цы за­ня­тыя ва ўра­да­вых кан­цэр­тах, гра­мад­ска-па­лі­тыч­ных акцы­ях: цы­ры­мо­ніі ўру­чэн­ня прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп”, ба­лет­ных спек­так­лях Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі, Бе­ла­рус­ка­га ака­дэ­міч­на­га Му­зыч­на­га тэ­атра, пра­во­дзяць да­бра­чын­ныя ве­ча­ры ба­ле­та, да­юць кан­цэр­ты для кі­раў­ні­коў дып­ла­ма­тыч­ных мі­сій, вы­со­кіх гас­цей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Што­год арга­ні­зоў­ва­ецца пра­вя­дзен­не кан­цэр­таў на прад­пры­емствах, у вай­ско­вых час­тках, ад­ука­цый­ных уста­но­вах.

Гім­на­зія-ка­ледж не­адна­ра­зо­ва за­но­сі­ла­ся на дош­ку го­на­ру ад­мі­ніс­тра­цыі Фрун­зен­ска­га ра­ёна Мін­ска за пер­шае мес­ца ў са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным спа­бор­ніц­тве ся­род арга­ні­за­цый у сфе­ры ку­ль­ту­ры. За ўста­ля­ван­не сяб­роў­скіх су­вя­зяў па­між Бе­ла­рус­сю і Япо­ні­яй у 2018 го­дзе гім­на­зія-ка­ледж бы­ла ўзна­га­ро­джа­ная Га­на­ро­вай гра­ма­тай Надзвы­чай­на­га і Па­ўна­моц­на­га Па­сла Япо­ніі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь.

У 2018 го­дзе ка­лек­ты­ву гім­на­зіі-ка­ле­джа бы­ла пры­су­джа­ная спе­цы­яль­ная прэ­мія Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.