Прыступка да вышэйшай навучальнай...

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Рэ­спуб­лі­кан­ская гім­на­зія-ка­ледж пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі вя­дзе ад­лік свай­го існа­ван­ня ад 15 кас­трыч­ні­ка 1935 го­да, ка­лі па­ста­наў­лен­нем Са­ве­та на­род­ных ка­мі­са­раў БССР бы­ло ад­кры­та ад­дзя­лен­не для юных та­лен­таў пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі.

/i/content/pi/cult/865/18367/26.jpgГім­на­зія-ка­ледж сён­ня — гэ­та куз­ня кад­раў бе­ла­рус­кай вы­ка­наў­чай шко­лы з бліс­ку­чай пле­ядай пед­аго­гаў, гэ­та цэ­лае су­зор’е лаў­рэ­атаў рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­саў з сап­раў­ды сус­вет­ным пры­знан­нем. Са сцен гім­на­зіі-ка­ле­джа вы­йшлі вы­дат­ныя са­ліс­ты, кан­цэр­тмай­ста­ры, пед­аго­гі, арга­ніс­ты, ды­ры­жо­ры, хор­май­ста­ры, ства­ра­ль­ні­кі і мас­тац­кія кі­раў­ні­кі твор­чых ка­лек­ты­ваў. Вы­ха­ван­цы гім­на­зіі-ка­ле­джа за­ва­ява­лі звыш 2000 зван­няў лаў­рэ­атаў і дып­ла­ман­таў раз­на­стай­ных вы­ка­наў­чых кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў, уключ­на з та­кі­мі прэс­тыж­ны­мі, як Між­на­род­ны кон­курс імя П. Чай­коў­ска­га (г. Мас­ква, Рас­ія), Між­на­род­ны юнац­кі кон­курс імя П.  Чай­коў­ска­га (г. Санкт-Пе­цяр­бург, Рас­ія), Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў імя Ф. Ша­пэ­на (г. Вар­ша­ва, Поль­шча), Між­на­род­ны юнац­кі кон­курс імя С. Рах­ма­ні­на­ва (г. Там­боў, Рас­ія), Між­на­род­ны кон­курс ма­ла­дых пі­яніс­таў па­мя­ці У. Го­ра­ві­ца (г. Кі­еў, Укра­іна), Між­на­род­ны кон­курс “Кан­цэр­ці­на-Пра­га” (г. Пра­га, Чэ­хія), Між­на­род­ны кон­курс ба­яніс­таў і акар­дэ­яніс­таў (г. Клін­ген­таль, Гер­ма­нія) ды інш. Ка­ля 600 на­ву­чэн­цаў ста­лі ўла­да­ль­ні­ка­мі Гранд-прэ­мій, сты­пен­дый і за­ахвоч­ва­ль­ных прэ­мій спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Пад­рых­тоў­ка ў гімназіі-каледже вя­дзец­ца па на­ступ­ных на­прам­ках: му­зыч­на-тэ­арэ­тыч­ны, му­зыч­на-інстру­мен­та­ль­нае мас­тац­тва і му­зыч­на-ха­ра­вое мас­тац­тва. Му­зыч­на-інстру­мен­та­ль­нае мас­тац­тва ўклю­чае ў ся­бе інстру­мен­та­ль­нае вы­ка­на­ль­ніц­тва (фар­тэ­пі­яна, аркес­тра­выя струн­на-смыч­ко­выя інстру­мен­ты, аркес­тра­выя ду­ха­выя і ўдар­ныя інстру­мен­ты, інстру­мен­ты на­род­на­га аркес­тра), му­зыч­на-ха­ра­вое мас­тац­тва — ды­ры­жы­ра­ван­не (ака­дэ­міч­ны хор). У 2021 го­дзе дып­ло­мы аб ся­рэд­няй спе­цы­яль­най ад­ука­цыі атры­ма­лі 32 вы­пус­кні­кі.

Гім­на­зія-ка­ледж мае 317 адзі­нак му­зыч­ных інстру­мен­таў (ся­род якіх і пра­фе­сій­ныя япон­скія ра­ялі Kawai), ад­ноў­ле­ныя ву­чэб­ныя кла­сы, кан­цер­тная за­ла, му­зыч­ная гас­цёў­ня, ка­бі­не­ты для ака­дэ­міч­ных кан­цэр­таў, сту­дыя гу­ка­за­пі­су. Усё гэ­та да­зва­ляе не то­ль­кі ажыц­цяў­ляць на вы­со­кім уз­роў­ні на­ву­чан­не і пад­рых­тоў­ку юных му­зы­кан­таў да пра­фе­сій­най дзей­нас­ці, але і пра­во­дзіць раз­на­стай­ныя кан­цэр­тныя і твор­чыя ме­рап­ры­емствы. Так­са­ма пра­йшоў твор­чы фо­рум “Мінск — Санкт-Пе­цяр­бург”, у рам­ках яко­га ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае пад­пі­сан­не Да­га­во­ра аб су­пра­цоў­ніц­тве Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі і Санкт-Пе­цяр­бур­гска­га му­зыч­на­га лі­цэя.

У гім­на­зіі-ка­ле­джы пра­цу­юць 7 твор­чых ка­лек­ты­ваў: уз­орны хор хлоп­чы­каў і юна­коў імя І. Жу­раў­лен­кі (кі­раў­нік Ся­мён Клі­ма­наў), уз­орны дзі­ця­чы хор «Спя­ва­ючыя му­зы­кан­ты» (кі­раў­нік Ала Ма­зу­ра­ва), ма­лод­шы хор хлоп­чы­каў (кі­раў­нік Во­ль­га Іжык), дзі­ця­чы хор «Зва­ноч­кі» (кі­раў­нік Юрый Ка­за­ке­віч), уз­орны ка­мер­ны аркестр (кі­раў­нік Ула­дзі­мір Пер­лін), уз­орны ду­ха­вы аркестр (кі­раў­нік Яўген Пад­ду­боц­кі), аркестр на­род­ных інстру­мен­таў (кі­раў­нік Ма­рыя Ку­чын­ская). Твор­чыя ка­лек­ты­вы і са­ліс­ты вы­сту­па­юць на раз­на­стай­ных кан­цэр­тных пля­цоў­ках Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і за яе меж­амі, пры­ма­юць удзел у ме­рап­ры­емствах на са­мым вы­со­кім дзяр­жаў­ным уз­роў­ні.