Музычная хваля Баранавічаў

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Гіс­то­рыя Дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы № 3 у Ба­ра­на­ві­чах па­ча­ла­ся ў 1988 го­дзе — пер­ша­па­чат­ко­ва ўста­но­ва ства­ра­ла­ся як шко­ла ду­ха­вой му­зы­кі. На ба­зе СШ № 21 бы­ло ад­кры­та не­ка­ль­кі му­зыч­ных кла­саў, на­ву­ча­ль­ны пра­цэс ажыц­цяў­ляў не­вя­лі­кі ка­лек­тыў вы­клад­чы­каў пад кі­раў­ніц­твам пер­ша­га ды­рэк­та­ра Ула­дзі­мі­ра Мі­хай­ла­ві­ча Ча­ба­та­рэн­кі.

/i/content/pi/cult/865/18364/23.jpgСа снеж­ня 2018 го­да шко­лу ўзна­ча­лі­ла На­тал­ля Ка­зі­мі­раў­на Гоб­рык. Сён­ня ў шко­ле пра­цу­юць ад­дзя­лен­ні фар­тэ­пі­яна, на­род­ных і ду­ха­вых інстру­мен­таў, а так­са­ма ва­ка­ль­на-тэ­арэ­тыч­нае і эстрад­нае. Сё­ле­та маг­чы­масць за­ймац­ца твор­час­цю з пед­аго­га­мі музычнай шко­лы з’я­віц­ца ў вуч­няў са­май ма­ла­дой на­ву­ча­ль­най уста­но­вы Ба­ра­на­ві­чаў — ся­рэд­няй шко­лы № 1 імя С.І. Гры­цаў­ца.

Вось ужо не­ка­ль­кі га­доў у шко­ле па­спя­хо­ва фун­кцы­януе і са­ма­акуп­ля­ецца сту­дыя, дзе на­ву­чыц­ца спя­ваць або іграць мо­жа лю­бы жа­да­ючы, не­за­леж­на ад уз­рос­ту. У 2017 го­дзе ад­кры­ла­ся гру­па ран­ня­га раз­віц­ця «Вя­сё­лыя нот­кі». А з 2020 го­да для са­мых ма­ле­нь­кіх так­са­ма пра­цуе сту­дыя ран­ня­га раз­віц­ця «Крош», у якой за­йма­юцца дзе­ці ча­ты­рох-пя­ці га­доў. У ком­плекс на­ву­чан­ня ўва­хо­дзяць за­нят­кі з ла­га­пе­дам, пед­аго­га­мі па англій­скай мо­ве, му­зы­цы і ха­рэ­агра­фіі. У блі­жэй­шых пла­нах шко­лы — ад­крыц­цё му­зыч­на-тэ­атра­ль­най сту­дыі «Рэ­пры­за».

Яркім пра­ектам шко­лы стаў Між­на­род­ны фес­ты­валь-кон­курс эстрад­най і джа­за­вай му­зы­кі «Brаnd-new Jazz». Упер­шы­ню ён пра­хо­дзіў у кра­са­ві­ку 2019 го­да. Не­пас­рэд­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі фес­ты­ва­ля-кон­кур­са ста­лі бо­льш за шэс­ць­сот ча­ла­век з ся­мі кра­ін. Сё­ле­та кон­курс пра­хо­дзіў дыс­тан­цый­на. Удзел у ім уз­ялі бо­льш за дзвес­це двац­цаць кан­кур­сан­таў з дзе­вя­ці кра­ін.

У кан­цэр­тным жыц­ці шко­лы пры­ма­юць актыў­ны ўдзел бо­льш за двац­цаць роз­ных інстру­мен­та­ль­ных і ва­ка­ль­ных твор­чых ка­лек­ты­ваў. Ся­род іх — эстрад­ныя ансам­блі «Фа­этон», «Jazz Clinic», ва­ка­ль­ныя гру­пы «Спя­ва­нач­кi», «Бла­кiт», «Па тар­ма­зах», ансамбль гі­та­рыс­таў «Кла­сі­на­та», ансамбль «Вя­сёл­ка» і іншыя.

Го­на­рам і ві­зіт­най кар­ткай шко­лы з’яў­ля­юцца твор­чыя ка­лек­ты­вы з лі­ку вы­клад­чы­каў шко­лы, якія шы­ро­ка вя­до­мыя ў го­ра­дзе і рэ­спуб­лі­цы: на­род­ны эстрад­на-джа­за­вы ансамбль «Пан­опты­кум», на­род­ны ансамбль ста­ра­даў­няй му­зы­кі «Кон­трданс», фа­льк­лор­ны ансамбль “Кры­ні­ца на­тхнен­ня”, джаз-ду­эт «Black and white».

Вы­со­кія вы­ні­кі, якія дэ­ман­струе шко­ла, шмат у чым да­сяг­ну­ты дзя­ку­ючы вя­лі­ка­му дос­ве­ду і вы­со­ка­му пра­фе­сій­на­му май­стэр­ству на­стаў­ні­каў. У шко­ле пра­цуе цэ­лае су­зо­р’е крэ­атыў­на ду­ма­ючых і глы­бо­ка ад­да­ных мас­тац­тву вы­клад­чы­каў, якія бяз­меж­на лю­бяць дзя­цей. Гэ­та якас­ны і ста­бі­ль­ны пед­ага­гіч­ны ка­лек­тыў, які па­ста­янна раз­ві­ва­ецца і до­рыць вуч­ням сваю лю­боў і ве­ды.

Юныя му­зы­кан­ты год­на аб­ара­ня­юць пра­фе­сій­ны го­нар го­ра­да і шко­лы на прэс­тыж­ных кон­кур­сах і фес­ты­ва­лях. За­слу­гі тры­нац­ца­ці асаб­лі­ва та­ле­на­ві­тых на­ву­чэн­цаў бы­лі адзна­ча­ныя за­ахвоч­ван­ня­мі спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. За пяць га­доў бы­ло за­ва­ява­на бо­льш за трыс­та уз­на­га­род між­на­род­ных, рэ­спуб­лі­кан­скіх і рэ­гі­яна­ль­ных кон­кур­саў.

За трыц­цаць тры га­ды гіс­то­рыі шко­лы па­свед­чан­не аб яе за­кан­чэн­ні атры­ма­лі бо­льш за па­ўты­ся­чы вы­пус­кні­коў. Мно­гія пра­цяг­ну­лі атрым­лі­ваць ад­ука­цыю ў ся­рэд­ніх і вы­шэй­шых на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, звя­за­лі сваё жыц­цё з мас­тац­твам і педа­га­гіч­най дзей­нас­цю.