Узорнае “Рэха”

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Тэ­атра­ль­нае ад­дзя­лен­не ў дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў №1 г. Ма­гі­лё­ва ўпер­шы­ню ў Рэ­спуб­лі­цы бы­ло ад­кры­та ў 1989 го­дзе. У вы­то­каў ства­рэн­ня ад­дзя­лен­ня ста­ялі Ва­сіль Мі­ка­ла­евіч Га­лец , за­слу­жа­ны артыст Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, уладальнік мед­аля Фран­ціс­ка Ска­ры­ны, і На­тал­ля Ве­нь­ямі­наў­на Ду­рэй­ка, кі­раў­нік уз­орна­га тэ­атра “Рэ­ха”.

/i/content/pi/cult/865/18363/22.jpgУ шко­лу на тэ­атра­ль­нае ад­дзя­лен­не пры­ма­юцца ха­рыз­ма­тыч­ныя, ва­ло­да­ючыя яркай інды­ві­ду­аль­нас­ццю дзет­кі ва ўзрос­це 6-9 год. Ад­дзя­лен­не за­пат­ра­ба­ва­на ў ба­ць­коў, мае вы­со­кі рэ­йтынг па­пу­ляр­нас­ці, кон­кур­сная сі­ту­ацыя пры па­ступ­лен­ні скла­дае да трох ча­ла­век на мес­ца. На ўро­ках па прад­ме­тах “Асно­вы акцёр­ска­га май­стэр­ства” і “Асно­вы сцэ­ніч­най мо­вы” пан­уе атмас­фе­ра сут­вор­час­ці вы­клад­чы­ка і вуч­ня, якая спры­яе вы­ха­ван­ню гар­ма­ніч­на раз­ві­тай, крэ­атыў­на мыс­ля­чай асо­бы, са­цы­яль­на ад­апта­ва­най да жыц­ця.

Да твор­ча­га пра­цэ­са да­лу­ча­юцца і ба­ць­кі вуч­няў. Пры­клад та­му — па­ста­ноў­ка спек­так­ля “Ма­ле­нь­кі прынц” уз­орна­га тэ­атра “Рэ­ха”, у якім бра­ла ўдзел уся сям’я вуч­ня 4 кла­са Аляк­сея Ла­гу­но­ва: ма­ці, ба­ць­ка і ма­лод­шая сяс­тра. Па­ста­ноў­ка ажыц­ця­ві­ла­ся на сцэ­не уста­но­вы ку­ль­ту­ры “За­слу­жа­ны ка­лек­тыў” Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек, ме­ла вя­лі­кі рэ­за­нанс у срод­ках ма­са­вай інфар­ма­цыі — тэ­ле­ба­чан­ні, ра­дыё і дру­ку, ме­ла вя­лі­кі по­спех у гле­да­чоў. Ган­на Па­ўла­ва — пер­шы вы­ка­наў­ца ро­лі Ма­ле­нь­ка­га пры­нца скон­чы­ла Санкт-Пе­цяр­бур­скую тэ­атра­ль­ную ака­дэ­мію і сён­ня пра­цуе прадзю­са­рам ма­са­вых ме­рап­ры­емстваў у Санкт-Пе­цяр­бурге.

Акра­мя ву­чэб­най дзей­нас­ці дзе­ці-тэ­атра­лы ўлі­ва­юцца ў ама­тар­скія тэ­атра­ль­ныя ка­лек­ты­вы, ство­ра­ныя на тэ­атра­ль­ным ад­дзя­лен­ні: уз­орны тэ­атр “Рэ­ха”, уз­орная тэ­атра­ль­ная сту­дыя “У кроп­ку!” (“В точ­ку!”), тэ­атр-сту­дыю “Апе­ль­сін”.

Ка­лек­ты­вы актыў­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з біб­лі­ятэ­ка­мі го­ра­да, вы­сту­па­юць на га­рад­скіх і аб­лас­ных свя­точ­ных ме­рап­ры­емствах, ста­но­вяц­ца лаў­рэ­ата­мі рэ­гі­яна­ль­ных, рэ­спуб­лі­кан­скіх, між­на­род­ных кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў. Вы­сту­пы пад­лет­каў ад­роз­ні­ва­юцца эма­цый­нас­цю, інды­ві­ду­аль­нас­цю, ма­юць вя­лі­кі гля­дац­кі інта­рэс.

За пра­мі­ну­лы ву­чэб­ны год юныя тэ­атра­лы бра­лі ўдзел бо­льш чым у 20 ме­рап­ры­емствах, ся­род якіх Дзень бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства (г. Бя­лы­ні­чы), Рэ­спуб­лі­кан­скае свя­та “Ку­пал­ле” (“Алек­сан­дрыя збі­рае сяб­роў”), Між­на­род­ная кніж­ная вы­ста­ва-кір­маш (г. Мінск), ад­крыц­цё Тыд­ня дзі­ця­чай і юнац­кай кні­гі ва ўста­но­ве ку­ль­ту­ры “Аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка імя У. І. Ле­ні­на”, кан­цэрт “Мо­ладзь. Твор­часць. Адзін­ства” з удзе­лам школ мас­тац­тваў го­ра­да, кан­цэр­ты, пры­све­ча­ныя Дню не­за­леж­нас­ці і Дню го­ра­да, анлайн-кан­цэрт “Ма­гі­лёў — Санкт-Пе­цяр­бург — мост мі­ра, сяб­роў­ства, брац­тва”, акцыя “Ноч му­зе­яў-2021”, 5 тэ­атра­ль­ных кан­цэр­таў у меж­ах ду­хоў­на-асвет­ніц­ка­га пра­вас­лаў­на­га фес­ты­ва­ля “Ра­дасць” і іншыя.

На ад­дзя­лен­ні скла­ла­ся тра­ды­цыя пра­во­дзіць пе­рад вяс­но­вы­мі ва­ка­цы­ямі Тэ­атра­ль­ны ты­дзень, пры­мер­ка­ва­ны да Між­на­род­на­га дня тэ­атра. Тра­ды­цый­на ў снеж­ні-сту­дзе­ні кож­на­га го­да ла­дзіц­ца Ка­ляд­ны тэ­атра­ль­ны кан­цэрт.

Мно­гія вы­пус­кні­кі тэ­атра­ль­на­га на­кі­рун­ку звя­за­лі сваё жыц­цё з мас­тац­твам тэ­атра, пра­цяг­нуў­шы ва ўста­но­вах вы­шэй­шай ад­ука­цыі Бе­ла­ру­сі і Рас­іі.