“Этот фильм взят в качестве трофея...”

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Улас­на ка­жу­чы, пры­ве­дзе­ны ў за­га­лоў­ку цітр упер­шы­ню з’я­віў­ся на экра­не то­ль­кі ў са­мым кан­цы 1940-х. Да гэ­та­га (а час­та — і па­сля) фі­льм прад­стаў­ляў­ся гле­да­чу як “за­меж­ны”. Та­ды ма­ла хто ве­даў, што па-сап­раў­дна­му тра­фей­ны­мі, стро­га ка­жу­чы, мож­на бы­ло на­зваць то­ль­кі ня­мец­кія фі­ль­мы эпо­хі III Рэ­йха, уклю­ча­ючы кі­нас­туж­кі са­юзні­каў і ва­са­лаў фа­шыс­цкай Гер­ма­ніі — Іта­ліі, Вен­грыі, Аўстрыі і інш. Але не па­мы­лю­ся, ка­лі ска­жу, што нам, гле­да­чам, да тых ню­ансаў не бы­ло ні­якай спра­вы. Ва­бі­ла ж зу­сім іншае…

/i/content/pi/cult/865/18355/13.jpgФор­му­ла пе­ра­адо­лен­ня рэ­ча­існас­ці

Так зда­ры­ла­ся, што пра гэ­тую ўні­ка­ль­ную ку­ль­тур­ную з’я­ву пі­са­лі зу­сім не пра­фе­сій­ныя кі­наз­наў­цы, як ме­ла­ся быць па вы­зна­чэн­ні, а лі­та­ра­та­ры, му­зы­кан­ты, кі­на­рэ­жы­сё­ры, мас­та­кі — усе тыя, чыя твор­чая амплі­ту­да ў не­чым бы­ла зме­не­ная дзя­ку­ючы тра­фей­на­му кі­но. Зрэш­ты, ма­ню: у прэ­се час­ця­ком вы­сту­па­лі «кі­наз­наў­цы» з парт­ыйных аб­ка­маў, гар­ка­маў і кам­са­мо­льс­кіх арга­ні­за­цый: “Ча­му кі­на­экра­ны ста­но­вяц­ца пра­вад­ні­ком бур­жу­азнай ма­ра­лі? Хі­ба не зра­зу­ме­ла, што тра­фей­ныя кар­ці­ны зне­ва­жа­юць ма­ра­ль­ныя па­чуц­ці на­шай мо­ла­дзі, вы­ха­ва­най у ду­ху ка­му­ніс­тыч­ных ідэй?

Ад­нак не­свя­до­мы са­вец­кі на­род ся­бе зня­ва­жа­ным зу­сім не ад­чу­ваў. Ды за­ймаў да­ўжэз­ную чар­гу па квіт­кі на ана­нім­ны фі­льм: як я ўжо ка­заў, імё­ны ства­ра­ль­ні­каў пры “рэ­дак­ту­ры” вы­да­ля­лі­ся.

Мой ад­на­го­дак Іо­сіф Брод­скі ў сва­ім эсэ “Тра­фей­нае” раз­ва­жаў пры­клад­на гэтак жа, як і я: “Мо­жа, гэ­та бы­ло і да леп­ша­га. Ад­сут­насць дзей­ных асо­баў і іх вы­ка­наў­цаў над­ава­ла гэ­тым фі­ль­мам ана­нім­насць фа­льк­ло­ру і ад­чу­ван­не ўні­вер­са­ль­нас­ці. Яны за­хоп­лі­ва­лі і за­ча­роў­ва­лі нас мац­ней, чым усе на­ступ­ныя пла­ды не­арэ­аліз­му ці «но­вай хва­лі». У тыя га­ды — на па­чат­ку пя­ці­дзя­ся­тых, у кан­цы пан­аван­ня Ста­лі­на, — ад­сут­насць тыт­раў над­ава­ла ім не­сум­неў­ны архе­ты­піч­ны сэнс. І я сцвяр­джаю, што ад­ны то­ль­кі ча­ты­ры се­рыі «Тар­за­на» спры­ялі дэс­та­лі­ні­за­цыі бо­льш, чым усе пра­мо­вы Хруш­чо­ва на XX з’ез­дзе і па­сля...”.

/i/content/pi/cult/865/18355/14.jpgНа­конт апош­ня­га Брод­скі, маг­чы­ма, тро­хі за­гнуў. Але ён аб­са­лют­на мае ра­цыю ў ад­ным: “Зра­зу­ме­ла, у гэ­тых тра­фей­ных кар­ці­нах бы­ло і не­шта бо­льш су­р’ёз­нае: іх пры­нцып «ад­на­го су­праць усіх» — пры­нцып, цал­кам чу­жы ка­му­на­ль­най, ары­ента­ва­най на ка­лек­тыў псі­ха­ло­гіі гра­мад­ства, у якім мы рас­лі. На­пэў­на, ме­на­ві­та та­му, што ўсе гэ­тыя ка­ра­леў­скія пі­ра­ты і Зор­а бы­лі бяс­кон­ца да­лё­кія ад на­шай рэ­ча­існас­ці, яны паў­плы­ва­лі на нас зу­сім су­пра­ць­лег­лым за­ду­ма­на­му чы­нам. Пад­адзе­ныя нам як за­баў­ля­ль­ныя каз­кі, яны ўспры­ма­лі­ся хут­чэй як про­па­ведзь інды­ві­ду­аліз­му. Тое, што для на­рма­ль­на­га гле­да­ча бы­ло кас­цюм­най дра­май з ча­соў бу­та­фор­ска­га Ад­ра­джэн­ня, успры­ма­ла­ся на­мі як гіс­та­рыч­ны до­каз пер­шас­нас­ці інды­ві­ду­аліз­му…”.

У апо­вес­ці “У по­шу­ках сум­на­га бэ­бі: кні­га пра Аме­ры­ку” Ва­сіль Аксё­наў вы­каз­вае мер­ка­ван­не, што га­лі­вуд­скія тра­фей­ныя фі­ль­мы спры­ялі раз­віц­цю аме­ры­ка­ніз­му і “пра­за­ход­ня­га на­прам­ку роз­уму”. У пра­цяг гэ­та­га сцвер­джан­ня аўтар пі­ша: “Я гля­дзеў «Пад­арож­жа бу­дзе не­бяс­печ­ным» не менш за дзе­сяць раз­оў, «Лёс сал­да­та ў Аме­ры­цы» не менш за пят­нац­цаць раз­оў. Быў час, ка­лі мы з ад­на­год­ка­мі пе­ра­маў­ля­лі­ся ў асноў­ным цы­та­та­мі з та­кіх фі­ль­маў. Так ці інакш для нас гэ­та бы­ло акно ў на­ва­ко­ль­ны свет са ста­лін­скай смяр­дзю­чай бяр­ло­гі”.

Маг­чы­ма, для Аксё­на­ва — на той мо­мант ужо да­рос­ла­га ча­ла­ве­ка — гэ­та так і бы­ло. Але мы, па­ца­ны, та­ды ні­якай асаб­лі­вай бяр­ло­гі не ад­чу­ва­лі. Так, гэ­та бы­ло акно ў на­ва­ко­ль­ны свет, але мы ў яго гля­дзе­лі з за­хап­лен­нем і мро­ілі па­быць у гэ­тым ка­зач­ным све­це хоць бы не­йкія па­ўта­ры-дзве га­дзі­ны экран­на­га ча­су. Не бо­льш за тое.

Пры­клад­на ў гэ­тым клю­чы раз­ва­жаў вя­до­мы гру­зін­скі кі­нас­цэ­на­рыст, рэ­жы­сёр і мас­так Рэ­зо Габ­ры­ядзэ, які ня­даў­на па­йшоў з жыц­ця: “«Тар­зан» быў у на­шым жыц­ці ўсім, без «Тар­за­на» і пе­ра­бу­до­вы не атры­ма­ла­ся б. Усё раз­віц­цё ся­мі­дзя­сят­ні­каў, я ўпэў­не­ны, па­ча­ло­ся з «Тар­за­на»” ... На дум­ку інша­га мэт­ра кі­но Ва­дзі­ма Аб­дра­шы­та­ва, гэ­ты пры­год­ніц­кі фі­льм “па ўздзе­янні на роз­умы не па­ра­ўнаць па сі­ле з леп­шы­мі хі­та­мі на­ша­га ча­су”.

Па­вод­ле ўспа­мі­наў крам­лёў­ска­га кі­на­ме­ха­ні­ка Аляк­сан­дра Га­ні­шы­на, на­ват Ста­лі­ну так спа­да­баў­ся гэ­ты са­мы “Тар­зан”, што ён за­га­даў тут жа вы­пус­ціць яго на экран і аса­біс­та на­пі­саў за­га­лоў­ныя тыт­ры: “Гэ­та фі­льм пра ча­ла­ве­ка, які ад жа­хаў ка­пі­та­ліс­тыч­на­га све­ту бя­жыць у джун­глі і то­ль­кі там зда­бы­вае сва­бо­ду і шчас­це”. Але не­ра­зум­ныя мі­ль­ёны гле­да­чоў не ўгле­дзе­лі ў Тар­за­ні­ядзе ні­якай ідэ­ало­гіі — то­ль­кі за­хап­ля­ль­ныя пры­го­ды ге­роя, яго сяб­роў­кі Джэн і мал­пы Чы­ты.

Аб плён­ным уплы­ве тра­фей­на­га кі­но на ду­шы па­ва­енна­га па­ка­лен­ня пі­саў і Бу­лат Аку­джа­ва ў ча­роў­ным апа­вя­дан­ні “Дзяў­чы­на ма­ёй ма­ры”. А кі­на­рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Мя­нь­шоў ка­заў, што яго кар­ці­ны — у тым лі­ку і “Мас­ква сля­зам не ве­рыць” — “рас­туць” з са­вец­кіх і за­ход­ніх сту­жак 1930-х — 1940-х га­доў. Яго­ны ка­ле­га Ге­надзь Па­ло­ка пры­зна­ваў­ся: “Ка­лі б не бы­ло вось гэ­та­га пе­ры­яду тра­фей­на­га кі­но, ка­лі б у нас не за­се­ла гэ­тая здо­ль­насць і ўспры­няц­цё све­ту і мас­тац­тва як бяс­кон­цай раз­на­стай­нас­ці, мы не зда­бы­лі б той уз­ро­вень мас­тац­кай ад­ва­гі, які мы за­йме­лі ў гэ­тыя га­ды”. Ства­ра­ль­нік “Бе­ла­рус­ка­га вак­за­ла” Андрэй Смір­ноў так­са­ма цёп­ла згад­ваў тра­фей­ныя фі­ль­мы: “Мы па­гля­дзе­лі да­во­лі шмат шэ­дэў­раў, і гэ­тыя кар­ці­ны шмат у чым сфар­ма­ва­лі маё па­ка­лен­не, у пры­ват­нас­ці, ра­ман­ты­ку гэ­та­га па­ка­лен­ня”.

На­род­ны мас­так Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Кіш­чан­ка ка­заў: “Я вы­рас на гэ­тых фі­ль­мах. У іх бы­ла пры­га­жосць і вя­лі­кая ку­ль­ту­ра. Я ўпер­шы­ню ўба­чыў леп­шыя кі­наў­зо­ры сус­вет­най кла­січ­най му­зы­кі і па­чуў ге­ні­яль­ныя га­ла­сы та­кіх спе­ва­коў, як Бе­нь­ямін Джы­льі і Ян Ке­пу­ра, Ма­рыя Ча­ба­тар і Дзі­на Дур­бін, Ры­хард Таў­бер і мой лю­бі­мы ба­ры­тон Ці­та Го­бі, які, ка­лі не па­мы­ля­юся, у фі­ль­ме-опе­ры «Па­яцы» цу­доў­на спя­ваў усе муж­чын­скія парт­ыі: Ка­ніа, Сі­ль­віа і То­ніа. Ска­жу так: леп­шыя фі­ль­мы тра­фей­на­га шэ­ра­гу спак­ва­ля вы­хоў­ва­лі ў нас да­бры­ню і муж­насць, сме­ласць і шля­хет­насць, аб­вос­тра­нае па­чуц­цё спра­вяд­лі­вас­ці, жа­дан­не да­сяг­нуць у жыц­ці вы­са­ка­род­ных мэ­таў…”.

А бліз­кая пры­яце­ль­ка Кіш­чан­кі опер­ная спя­вач­ка Але­на Аб­раз­цо­ва ўспа­мі­на­ла: “Свой пер­шы і са­мы важ­ны вы­бар я зра­бі­ла яшчэ ў пя­ці­га­до­вым уз­рос­це, ка­лі ўпер­шы­ню ўба­чы­ла ста­ры тра­фей­ны фі­льм пра Іа­га­на Штраў­са «Вя­лі­кі ва­льс» з Мі­лі­цай Кор’юс у га­лоў­най ро­лі”. Кам­па­зі­тар Андрэй Пят­роў за­ха­піў­ся му­зы­кай і вы­ра­шыў стаць кам­па­зі­та­рам па­сля та­го, як у 15 га­доў па­гля­дзеў той са­мы фі­льм, у якім яго па­ла­ні­ла му­зы­ка Штраў­са.

Ві­ялан­чэ­ліст і ды­ры­жор Мсціс­лаў Рас­тра­по­віч рас­па­вя­даў, што ён гля­дзеў фі­ль­мы з Дзі­най Дур­бін (“Сяс­тра яго пры­служ­ні­ка” і “Сто муж­чын і ад­на дзяў­чы­на”) “па сто раз­оў”, быў ша­лё­на ў яе за­ка­ха­ны. Лі­чыў, што ме­на­ві­та Дзі­не ён аб­авя­за­ны сва­ёй ка­р’е­рай му­зы­кан­та: “Яна да­па­маг­ла мне ў ма­ім па­знан­ні жыц­ця... Я ста­раў­ся ства­рыць са­мае леп­шае ў ма­ёй му­зы­цы, каб зра­біць спро­бу ажы­віць і на­блі­зіц­ца да яе чыс­ці­ні”.

Для кам­па­зі­та­ра Аляк­сея Рыб­ні­ка­ва ад­ны­мі з «на­стаў­ні­каў му­зы­кі» бы­лі тра­фей­ныя му­зыч­ныя фі­ль­мы “з за­па­мі­на­ль­ны­мі ме­ло­ды­ямі, як у мю­зік­лах”. Па­вод­ле яго слоў, свой пер­шы му­зыч­ны твор — прэ­лю­дыю “Усход” — ён на­пі­саў у во­сем га­доў «пад ура­жан­нем ад тра­фей­на­га фі­ль­ма “Баг­дад­скі зло­дзей” (улас­на, гэ­тая стуж­ка не бы­ла тра­фей­най. Як і “Лэ­дзі Га­мі­ль­тан”, яна бы­ла пад­ора­ная Са­вец­ка­му Са­юзу рэ­жы­сё­рам Аляк­сан­драм Кордай як падзя­ка за ўнё­сак у раз­гром на­цыз­му. — Б.К.).

Як Ба­бе­льс­берг стаў для нас “вы­спай скар­баў”

Акра­мя фі­ль­маў, вы­ве­зе­ных з Ба­бе­льс­бер­гу, у СССР тра­пі­лі і вя­лі­кія за­па­сы вы­са­ка­якас­най трох­сла­ёвай ка­ля­ро­вы стужкі за­во­да IG FARBEN ды ўсё аб­ста­ля­ван­не для яе вы­твор­час­ці. Сім­ва­ліч­на, што ме­на­ві­та на гэ­тую стужку быў ство­ра­ны да­ку­мен­та­ль­ны па­ўта­ра­га­дзін­ны фі­льм “Па­рад Пе­ра­мо­гі ў Мас­кве”. Ад­нак пры ман­та­жы па не­чай ві­не зда­рыў­ся брак, і вы­ра­та­ваць уда­ло­ся то­ль­кі 19 хві­лін ма­тэ­ры­ялу.

За­тое айчын­ныя кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты атры­ма­лі шы­коў­ны пад­ару­нак. У хут­кім ча­се на тра­фей­най стуж­цы бы­лі зня­тыя фі­ль­мы “Ка­мен­ная квет­ка”, “Падзен­не Бер­лі­на” і “Клят­ва”.

Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці, трэ­ба ска­заць, што ка­ля­ро­вае кі­но — па­вод­ле са­вец­кай тэх­на­ло­гіі — з’я­ві­ла­ся ў нас яшчэ да вай­ны. Гэ­та бы­лі кар­ці­ны “Гру­ня Кар­на­ко­ва”, “Са­ро­чын­скі кір­маш”, “Ка­нёк-гар­бу­нок” з на­шым зем­ля­ком Пят­ром Алей­ні­ка­вым у га­лоў­най ро­лі і яшчэ тры дзя­сят­кі ўжо ўсі­мі за­бы­тых сту­жак. Ды вось якасць ко­ле­ру бы­ла, мяк­ка ка­жу­чы, да­лё­кай ад да­ска­на­лас­ці.

Та­му рэ­жы­сё­ры не­цяр­плі­ва ча­ка­лі, па­куль дэ­ман­та­ва­нае з ня­мец­кіх за­во­даў аб­ста­ля­ван­не па вы­твор­час­ці ка­ля­ро­вай стужкі пры­вя­зуць у Ка­зань. Там і на­ла­дзі­лі вы­твор­часць са­вец­кай кі­нас­туж­кі па ня­мец­кіх тэх­на­ло­гі­ях. Гэ­та тая са­мая зна­ка­мі­тая “Тас­ма”, на якой по­тым зды­ма­лі­ся мно­гія зна­ка­выя для та­го ча­су кар­ці­ны: “Роз­ныя лё­сы”, “Вя­лі­кі во­ін Алба­ніі Скан­дэр­бег”, “Спра­ва Ру­мян­ца­ва”, “Ад­мі­рал Уша­коў”, “Атэ­ла”, “Вы­шы­ня”, “Сал­дат Іван Броў­кін”, “За­бой­ства на ву­лі­цы Да­нтэ” і, вя­до­ма, не­за­быў­ная “Кар­на­ва­ль­ная ноч”...

* * *

Да­хо­ды гэ­тыя стуж­кі пры­но­сі­лі па­праў­дзе не­ве­ра­год­ныя. То­ль­кі за пе­ры­яд з 1948-га па 1949-ы га­ды збо­ры ад пра­ка­ту не­ка­ль­кіх дзя­сят­каў тра­фей­ных фі­ль­маў пры­нес­лі дзяр­жа­ве амаль адзін мі­ль­ярд руб­лёў! Што гэ­та за гро­шы па тых ча­сах, мяр­куй­це са­мі: “Мас­квіч-401” та­ды каш­та­ваў 8 ты­сяч руб­лёў, а ле­ген­дар­ны ГАЗ “Пе­ра­мо­га” — 16 ты­сяч руб­лёў. Ся­рэ­эдні за­ро­бак быў 700 руб­лёў (да гра­шо­вай рэ­фор­мы 1961 г.).

Тым не менш, як па­ка­за­лі да­лей­шыя падзеі, ра­шэн­не за­пус­ціць у не­лі­цэн­зій­ны пра­кат «бур­жуй­скія» кар­ці­ны бы­ло су­р’ёз­ным ідэ­ала­гіч­ным пра­лі­кам ка­му­ніс­тыч­на­га кі­раў­ніц­тва. Тра­фей­нае кі­но “сап­са­ва­ла” цэ­лае па­ка­лен­не та­га­час­най са­вец­кай мо­ла­дзі, раз­бу­дзіў­шы ў ёй ма­ру аб іншым, не са­вец­кім жыц­ці. Вось та­кі дзіў­ны па­ра­докс: чу­жое “за­баў­ля­ль­нае” кі­но да­па­маг­ло дзяр­жа­ве вы­ра­шыць фі­нан­са­выя пра­бле­мы, але пры гэ­тым па­слу­жы­ла пры­чы­най фар­мі­ра­ван­ня пэў­на­га кры­тыч­на­га по­гля­ду на на­шу рэ­ча­існасць.

Ба­рыс КРЭ­ПАК.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"