Мас­тац­тва архе­ало­гіі

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Уводзіны ў прафесію
Дня­мі ў Ка­рэ­ліц­кім ра­ённым кра­язнаў­чым му­зеі ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з вя­до­мым бе­ла­рус­кім архе­ола­гам, кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­там Ле­ані­дам Ка­ля­дзін­скім. Удзе­ль­ні­ка­мі сус­трэ­чы ста­лі вуч­ні ся­рэд­ніх школ № 1 і № 2 рай­цэн­тра.

/i/content/pi/cult/865/18353/10.jpgШто та­кое архе­ало­гія? Ад­каз на гэ­тае пы­тан­не даў Ле­анід Ула­дзі­мі­ра­віч: “Гэ­та на­ву­ка, пеад­обная на мас­тац­тва, бо ў роў­най сту­пе­ні аб­едзве яны да­кра­на­юцца да ма­тэ­ры­яль­ных рэ­шткаў мі­ну­ла­га ча­ла­вец­тва”. Вя­до­мы архе­олаг рас­ка­заў аб усім, да ча­го да­кра­ну­лі­ся яго сэр­ца і ру­кі. Гэ­тай спра­ве пры­свя­ціў усё свя­до­мае жыц­цё: пра­во­дзіў рас­коп­кі ў Ві­цеб­ску, Слуц­ку і Ка­пы­лі. Апуб­лі­ка­ваў не ад­ну со­тню на­ву­ко­вых і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных арты­ку­лаў, пад­рых­та­ваў да вы­дан­ня на­ву­ко­вую ма­наг­ра­фію, пры­све­ча­наю архе­ало­гіі Вер­хня­га за­мка Ві­цеб­ска. Каб вуч­ням бы­ло ляг­чэй усвя­до­міць па­чу­тае, су­раз­моў­ца су­пра­ва­джаў сваю лек­цыю ілюс­тра­цы­ямі.

Пра­гу­ча­ла дум­ка: каб стаць архе­ола­гам, трэ­ба спа­чат­ку атры­маць гіс­та­рыч­ную ад­ука­цыю ў ад­ным з ВНУ кра­іны, най­лепш, ка­неш­не, у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це, дзе ёсць спе­цы­ялі­за­цыя па архе­ало­гіі. За­тым пра­йсці пад­рых­тоў­ку ў ма­гіс­тра­ту­ры і аспі­ран­ту­ры ў Інсты­ту­це гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі, па­ўдзе­ль­ні­чаць у рас­коп­ках, каб на­брац­ца во­пы­ту. І то­ль­кі па­сля гэ­та­га мож­на га­ва­рыць, што ча­ла­век атры­маў пра­фе­сій­ную пад­рых­тоў­ку па спе­цы­яль­нас­ці “архе­ало­гія”. Да­рэ­чы, сам Ле­анід Ула­дзі­мі­ра­віч у свой час скон­чыў гіс­та­рыч­ны фа­ку­ль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, пра­ца­ваў у Інсты­ту­це гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі, вы­кла­даў архе­ало­гію ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пед­ага­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це. На сён­няш­ні дзень Ле­анід Ула­дзі­мі­ра­віч з’яўля­ецца да­кта­ран­там Цэн­тра да­сле­да­ван­няў Бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі, за­йма­ецца вы­ву­чэн­нем ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­ту­ры га­ра­доў і за­мкаў Бе­ла­ру­сі Х-XVIII стст.

Аб сва­ёй пра­фе­сіі Ле­анід Ула­дзі­мі­ра­віч рас­каз­ваў слу­ха­чам з за­хап­лен­нем. І яно зра­зу­ме­ла, бо сва­ёй спра­ве ён пры­свя­ціў бо­льш за па­ўсот­ню га­доў жыц­ця. Але адзна­чыў, што пра­фе­сія архе­ола­га — гэ­та не про­ста ра­ман­ты­ка, не про­ста по­шук ці­ка­вых зна­хо­дак. Гэ­та што­дзён­ная цяж­кая пра­ца, якой мо­гуць спа­да­рож­ні­чаць і не­спры­яль­нае над­во­р’е, і не зу­сім кам­фор­тныя бы­та­выя ўмо­вы.

З 2013 го­дзе Ле­анід Ула­дзі­мі­ра­віч раз­ам з На­тал­ляй Па­чо­бут, кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук, да­кта­ран­там Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, пра­во­дзіць архе­ала­гіч­ныя рас­коп­кі на па­се­ліш­чы Бе­ра­за­вец, што не­па­да­лё­ку ад Ка­рэ­лі­чаў. Вы­ву­ча­юцца бы­лы за­мак і двор Бе­ра­за­вец, якія ў XVI ст. на­ле­жа­лі вя­до­ма­му ў Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім ро­ду Кмі­таў. Рас­коп­кі да­лі раз­на­стай­ны ма­тэ­ры­ял, які свед­чыць пра да­во­лі ба­га­тую ма­тэ­ры­яль­ную ку­ль­ту­ру гэ­та­га па­се­ліш­ча. Сус­тра­ка­ецца глі­ня­ны і шкля­ны по­суд імпар­тна­га па­хо­джан­ня. Да­во­лі ба­га­та вы­гля­дае пяч­ная каф­ля з біб­лей­скі­мі сю­жэ­та­мі. Сус­трэ­ты ўзо­ры ўзбра­ення: га­каў­ні­ца, на­ка­неч­ні­кі стрэл, свін­цо­выя ку­лі і жа­лез­нае ядро. Саб­ра­на прад­стаў­ні­чая ка­лек­цыя ма­нет та­го ча­су. Ход па­ля­вых ра­бот на гэ­тым по­мні­ку быў ад­люс­тра­ва­ны на фо­та­выс­та­ве пад на­звай “Ад­кры­ва­ючы мі­ну­лае” ў за­ле Ка­рэ­ліц­ка­га кра­язнаў­ча­га му­зея. Яго су­пра­цоў­ні­кі пад­рых­та­ва­лі для вуч­няў квэст-гу­ль­ню “Архе­ала­гіч­ная экс­пе­ды­цыя”. У пя­соч­ні­цу бы­лі за­ко­па­ны рэ­чы су­час­на­га па­хо­джан­ня: ма­не­ты дроб­на­га на­мі­на­лу, гу­зі­кі, аскеп­кі по­су­ду і інш. Вуч­ні ста­ран­на фік­са­ва­лі вы­яўле­ныя зна­ход­кі.

На­пры­кан­цы сус­трэ­чы Ле­анід Ула­дзі­мі­ра­віч пад­арыў Ка­рэ­ліц­ка­му кра­язнаў­ча­му му­зею сваю кні­гу “Уво­дзі­ны ў архе­ало­гію”.

Дзміт­рый АРЦЮХ, ды­рэк­тар Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ённа­га кра­язнаў­ча­га му­зея