Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пра­цоў­ныя кло­па­ты і падрыхтоў­ка да свя­та
25 жніў­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. З да­па­мо­гай срод­каў ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.
«Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні»
Зда­ва­ла­ся б, звы­чай­ны цэнтр да­дат­ко­вай пад­рых­тоў­кі дзя­цей у бе­ла­рус­кім пра­він­цый­ным го­ра­дзе. Але то­ль­кі сты­пен­ды­ятаў Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ў Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў двац­цаць шэсць ча­ла­век!
На­за­па­сі­лі лет­ня­га на­строю
Вось па­кры­се і кан­ча­ецца ле­та, за­бі­ра­ючы цёп­лае над­вор’е і па­кі­да­ючы со­неч­ныя ўспа­мі­ны аб са­бе. Але яшчэ ёсць час вы­ехаць за го­рад з сям’ёй або кам­па­ні­яй сяб­роў, каб на­за­па­сіць ура­жан­няў. Ме­на­ві­та гэ­та зра­бі­лі і су­пра­цоў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры на мі­ну­лых вы­хад­ных у рам­ках Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тур­злё­ту орга­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, раз­мяс­ціў­шы­ся на ба­зе ад­па­чын­ку “Вы­со­кі бе­раг” на Стаў­бцоў­шчы­не. А каб раз­на­ста­іць ад­па­чы­нак, усім ка­ман­дам пра­па­на­ва­лі кон­кур­сы — актыў­ныя і крэ­атыў­ныя.
Сто га­доў на­тхнення!
Го­ме­льс­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў імя Н. Ф. Са­ка­лоў­ска­га свят­куе сваё 100-год­дзе: ся­род сё­лет­ніх буй­ных падзей у ку­ль­тур­ным жыц­ці Го­ме­ля — гэ­та ад­на з са­мых гуч­ных. У маш­та­бах гіс­то­рыі тэр­мін, мо­жа, і не­вя­лі­кі, але для на­ву­ча­ль­най уста­но­вы 100 га­доў — вя­ліз­ны пра­ме­жак ча­су, на­поў­не­ны муд­рас­цю, на­тхнен­нем і пра­цай не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў пед­аго­гаў. Він­ша­ван­ні ў ад­рас ка­лек­ты­ву ка­ле­джа гу­ча­лі 26 мая 2021 го­да на вя­лі­кім юбі­лей­ным кан­цэр­це ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным гра­мад­ска-ку­ль­тур­ным цэн­тры. З ві­та­ль­ны­мі сло­ва­мі вы­сту­пі­лі стар­шы­ня Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ге­надзь Са­ла­вей, стар­шы­ня Го­ме­льс­ка­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Пётр Кі­ры­чэн­ка, прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і іншыя афі­цый­ныя асо­бы. Твор­чы дух ка­ле­джа ма­ца­ваў­ся дзе­ся­ці­год­дзя­мі, тра­ды­цыі і ка­но­ны вы­кла­дан­ня фар­мі­ра­ва­лі­ся па­сту­по­ва і пра­цяг­ва­юць шлі­фа­вац­ца — з на­тхнен­нем і жы­вой ці­ка­вас­цю да ўся­го но­ва­га і пра­грэ­сіў­на­га.
Узорнае “Рэха”
Тэ­атра­ль­нае ад­дзя­лен­не ў дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў №1 г. Ма­гі­лё­ва ўпер­шы­ню ў Рэ­спуб­лі­цы бы­ло ад­кры­та ў 1989 го­дзе. У вы­то­каў ства­рэн­ня ад­дзя­лен­ня ста­ялі Ва­сіль Мі­ка­ла­евіч Га­лец , за­слу­жа­ны артыст Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, уладальнік мед­аля Фран­ціс­ка Ска­ры­ны, і На­тал­ля Ве­нь­ямі­наў­на Ду­рэй­ка, кі­раў­нік уз­орна­га тэ­атра “Рэ­ха”.
Музычная хваля Баранавічаў
Гіс­то­рыя Дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы № 3 у Ба­ра­на­ві­чах па­ча­ла­ся ў 1988 го­дзе — пер­ша­па­чат­ко­ва ўста­но­ва ства­ра­ла­ся як шко­ла ду­ха­вой му­зы­кі. На ба­зе СШ № 21 бы­ло ад­кры­та не­ка­ль­кі му­зыч­ных кла­саў, на­ву­ча­ль­ны пра­цэс ажыц­цяў­ляў не­вя­лі­кі ка­лек­тыў вы­клад­чы­каў пад кі­раў­ніц­твам пер­ша­га ды­рэк­та­ра Ула­дзі­мі­ра Мі­хай­ла­ві­ча Ча­ба­та­рэн­кі.
Са ста­ту­сам “вя­ду­чая”
Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія му­зы­кі, за­сна­ва­ная ў 1932 го­дзе, — буй­ны цэнтр бе­ла­рус­ка­га му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства, му­зы­каз­наў­ства і пед­аго­гі­кі. У 2000 го­дзе ў на­цы­яна­ль­най сіс­тэ­ме ад­ука­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ака­дэ­міі быў над­адзе­ны ста­тус вя­ду­чай уста­но­вы вы­шэй­шай ад­ука­цыі ў га­лі­не му­зыч­на­га мас­тац­тва. Гіс­то­рыя ака­дэ­міі не­па­рыў­на звя­за­ная з гіс­то­ры­яй усёй му­зыч­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ХХ ста­год­дзя. Ме­на­ві­та ў ака­дэ­міі сфар­мі­ра­ва­ла­ся на­цы­яна­ль­ная кам­па­зі­тар­ская шко­ла, за­сна­ва­ль­ні­кам якой стаў пра­фе­сар Ва­сіль За­ла­та­роў. Ся­род пер­шых вы­пус­кні­коў кла­са кам­па­зі­цыі бы­лі Ана­толь Ба­га­ты­роў, Пётр Пад­ка­вы­раў, Ва­сіль Яфі­маў, Ана­толь Па­поў, Мі­ха­іл Крош­нер. З ака­дэ­мі­яй звя­за­ная дзей­насць кам­па­зі­та­раў Мі­ка­лая Ала­да­ва, Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва, Яўге­на Гле­ба­ва, Іга­ра Лу­чан­ка, Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га, Андрэя Мдзі­ва­ні, Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай і мно­гіх іншых, якія скла­да­юць сла­ву бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Бе­ла­рус­кая вы­ка­на­ль­ніц­кая шко­ла мае між­на­род­нае пры­знан­не.
Прыступка да вышэйшай навучальнай...
Рэ­спуб­лі­кан­ская гім­на­зія-ка­ледж пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі вя­дзе ад­лік свай­го існа­ван­ня ад 15 кас­трыч­ні­ка 1935 го­да, ка­лі па­ста­наў­лен­нем Са­ве­та на­род­ных ка­мі­са­раў БССР бы­ло ад­кры­та ад­дзя­лен­не для юных та­лен­таў пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі.
Па­між традыцыямі і навацыямі
У мас­тац­кіх ВНУ і ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных уста­но­вах ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва за­вяр­шы­лі­ся ўступ­ныя іспы­ты. На пры­кла­дзе ста­ліч­най “Гле­баў­кі” — Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га ка­ле­джа імя Аляк­сея Гле­ба­ва мож­на зра­біць пэў­ныя вы­сно­вы ад­нос­на сён­няш­ня­га ста­ну на­ша­га мас­тац­тва і год­ных блі­жэй­шых пер­спек­тыў.
Надзея бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та
Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ха­рэ­агра­фіч­ная гім­на­зія-ка­ледж — вя­до­мая ў све­це шко­ла ба­ле­та.
Агня­па­ль­ныя і вог­не­па­доб­ныя
Як і за­ўжды, на­ву­ко­выя тэр­мі­ны ро­бяц­ца з’яваю жы­вой мо­вы праз эма­цый­нае ўжы­ван­не. Так і сло­ва ‘код’ у се­мі­ятыч­на-ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ным сэн­се: код да Він­чы, код на­цыі… Сён­ня пры­емна чуць: “Вет­каў­ская іко­на — я і не ве­даў, што гэ­та та­кі моц­ны ку­ль­тур­ны код!” А жы­вы вод­гук — на вы­ста­ву Вет­каў­ска­га му­зея у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі. “Агня­па­ль­ныя і вог­не­па­доб­ныя”. Воб­раз агню ў іко­не вет­каў­скай шко­лы — ад сля­доў рэ­аль­ных спа­ль­ван­няў гэ­тай ку­ль­ту­ры — да пы­лан­ня кі­на­ва­ры (аль­бо ду­хоў­на­га агню?) — у са­міх лі­ках аб­ра­зоў.
Мас­тац­тва архе­ало­гіі
Дня­мі ў Ка­рэ­ліц­кім ра­ённым кра­язнаў­чым му­зеі ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з вя­до­мым бе­ла­рус­кім архе­ола­гам, кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­там Ле­ані­дам Ка­ля­дзін­скім. Удзе­ль­ні­ка­мі сус­трэ­чы ста­лі вуч­ні ся­рэд­ніх школ № 1 і № 2 рай­цэн­тра.
Элек­трон­ная рэаль­насць ці рэ­аль­ная вір­ту­аль­насць
Га­доў пяць-сем та­му ў чы­тац­кім ася­род­дзі Бе­ла­ру­сі быў бум на элек­трон­ныя кні­гі. Ча­со­пі­сы, га­зе­ты, сай­ты аб­мяр­коў­ва­лі і па­раў­ноў­ва­лі па­пя­ро­выя кні­гі з элек­трон­ны­мі, вя­лі­ся спрэч­кі, ра­бі­лі­ся пра­гно­зы на по­ўнае знік­нен­не па­пя­ро­вых кніг. Пра­йшлі га­ды, жар­сці па­ці­шэ­лі, а па­пе­ра і элек­тро­ні­ка існу­юць не то­ль­кі па­ра­ле­ль­на, але і да­паў­ня­юць ад­на ад­ну.
Часцінкі раю — вачамі мастака
“Свят­ла­на за­ўсё­ды бы­ла пры­нцы­по­вым і не па­тра­бу­ючым да ся­бе ўва­гі Мас­та­ком. Усё жыц­цё яна пры­свя­ці­ла мас­тац­тву”, — та­кі­мі сло­ва­мі зна­ка­мі­тая бе­ла­рус­кая мас­тач­ка Зоя Літ­ві­на­ва па­пя­рэ­дзі­ла ад­крыц­цё ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі пер­са­на­ль­най вы­ста­вы сва­ёй блі­жэй­шай сяб­роў­кі, амаль што сяс­тры, Свят­ла­ны Кат­ко­вай. Вы­ста­вы па­смя­рот­най — у мі­ну­лым снеж­ні на 80-м го­дзе жыц­ця Свят­ла­ны Сяр­ге­еўны Кат­ко­вай, чле­на Са­юза мас­та­коў СССР і Са­юза мас­та­коў Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі, не ста­ла. Як ні дзіў­на, гэ­та пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Кат­ко­вай у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі, чые га­ле­рэі ця­пер з яе кар­ці­на­мі на­поў­ні­лі­ся со­нцам, ко­ле­рам і квет­ка­мі, якія мас­тач­ка на­зы­ва­ла “час­цін­ка­мі раю”.
У той ці іншай фор­ме
На мя­жы лі­пе­ня — жніў­ня ў ста­ліч­ным Па­ла­цы мас­тац­тва ад­бы­ло­ся не­ка­ль­кі вы­стаў, час­тку якіх мы асвят­ля­лі ра­ней, а час­тку з тае пры­чы­ны, што га­зет­ныя па­ло­сы не гу­мо­выя, па­кі­ну­лі на по­тым. Ця­пер гэ­тае “по­тым” зда­ры­ла­ся.
Сця­па­на­ў вя­нок з 12 траў і кве­так
Гіс­то­рыя гэ­тая мно­гім зна­ёмая, ад­нак вар­та час ад ча­су ад­на­ўляць яе ў па­мя­ці, бо глы­бо­кі сэнс та­го па­тра­буе… Дык вось, ка­лі­сь­ці спар­тан­цы, каб пе­ра­маг­чы ў чар­го­вай біт­ве, па­пра­сі­лі ў афі­нян вай­ско­вай да­па­мо­гі. Тыя пры­сла­лі… двух му­зы­кан­таў. Спар­тан­цы пе­ра­маг­лі. Чар­го­вы до­каз вя­лі­кай ро­лі мас­тац­тва ў раз­віц­ці гра­мад­ства. Цу­доў­ная му­зы­ка на­тхняе на вя­лі­кі подзвіг. Так што жа­лей­ка бы­вае ча­сам бо­льш па­гроз­лі­вай, чым гар­ма­ты. Да ўся­го зга­дай­це гіс­то­рыю пра ду­дач­ні­ка з ня­мец­ка­га Га­ме­ль­на, што сва­ім му­зыч­ным та­лен­там вы­ра­та­ваў го­рад ад на­шэс­ця па­цу­коў. Та­кім чы­нам мы пра­цяг­ва­ем з ва­мі га­вор­ку пра мес­ца ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва ў на­шым жыц­ці. Пры­нам­сі, амаль у кож­ным ліс­це вы рас­па­вя­да­еце пра вы­ключ­на важ­ную мі­сію ра­бот­ні­каў сель­скіх біб­лі­ятэк, клу­баў ды му­зе­яў. Ад ся­бе да­дам у чар­го­вы раз, што вёс­ка тры­ма­ецца не то­ль­кі на хле­ба­роб­скім ха­рак­та­ры. Ся­род яе вер­ных за­ха­ва­ль­ні­каў — лю­дзі з му­зыч­най ду­шой.
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
Улас­на ка­жу­чы, пры­ве­дзе­ны ў за­га­лоў­ку цітр упер­шы­ню з’я­віў­ся на экра­не то­ль­кі ў са­мым кан­цы 1940-х. Да гэ­та­га (а час­та — і па­сля) фі­льм прад­стаў­ляў­ся гле­да­чу як “за­меж­ны”. Та­ды ма­ла хто ве­даў, што па-сап­раў­дна­му тра­фей­ны­мі, стро­га ка­жу­чы, мож­на бы­ло на­зваць то­ль­кі ня­мец­кія фі­ль­мы эпо­хі III Рэ­йха, уклю­ча­ючы кі­нас­туж­кі са­юзні­каў і ва­са­лаў фа­шыс­цкай Гер­ма­ніі — Іта­ліі, Вен­грыі, Аўстрыі і інш. Але не па­мы­лю­ся, ка­лі ска­жу, што нам, гле­да­чам, да тых ню­ансаў не бы­ло ні­якай спра­вы. Ва­бі­ла ж зу­сім іншае…
Магічная справа каваля
Горн распалены да патрэбнай тэмпературы. Агеньчыкі полымя літаральна заварожваюць пякучымі фарбамі, якія быццам пераліваюцца, — так і хочацца гэта сугучча колераў перанесці на палатно. Праўда, волат-каваль наўрад звяртае ўвагу на гэту прыгажосць. Яго погляд накіраваны на шчыпцы, у палоне якіх — металічная нарыхтоўка. Пакуль гэта яшчэ кавалак металу, які неўзабаве можа ператварыцца ў сапраўдны шэдэўр…
Апрануць ляльку
Гран-пры ад­кры­та­га кон­кур­су на­род­най цац­кі і ля­ль­кі “За­ба­ва”, што гэ­тым ле­там ужо трэ­ці раз пра­хо­дзіў у меж­ах “Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску”, — уз­на­га­ро­да, мо­жа, і не та­кая гуч­ная, як Гран-пры са­мо­га пе­сен­на­га кон­кур­су, але ў бе­ла­рус­кім тра­ды­цый­ным мас­тац­тве зна­чэн­не мае, ма­быць, і не мен­шае. А сё­ле­та на “За­ба­ве” пе­ра­маг­ла На­тал­ля ПЕ­ТУ­ХО­ВА з Ле­пе­ля, ула­да­ль­ні­ца па­чэс­на­га зван­ня на­род­на­га май­стра Бе­ла­ру­сі. Што ці­ка­ва, і на мі­ну­лым кон­кур­се “За­ба­ва” ў яе быў Гран-пры, ды і ўво­гу­ле — роз­ных пе­ра­мог і прэ­мій у На­тал­лі Арка­дзеў­ны ня­ма­ла. Ёй жа і не­адной­чы да­вя­ра­лі прад­стаў­ляць бе­ла­рус­кае на­род­нае мас­тац­тва за меж­амі Бе­ла­ру­сі. У Ле­пе­льс­кім Цэн­тры ра­мёс­тваў На­тал­ля Пе­ту­хо­ва пра­цуе ўжо амаль чвэрць ста­год­дзя, яна май­стар на ўсе ру­кі — не то­ль­кі май­стар, але, ка­неш­не, і пед­агог. З ёй мы па­га­во­рым пра тое, як ста­но­вяц­ца на­род­ны­мі май­стра­мі, як су­мяс­ціць тра­ды­цыю і твор­чую фан­та­зію, як сва­ёй пра­цай упры­гож­ваць жыц­цё і не­сці лю­дзям ра­дасць.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»