Сця­па­на­ў вя­нок з 12 траў і кве­так

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Гіс­то­рыя гэ­тая мно­гім зна­ёмая, ад­нак вар­та час ад ча­су ад­на­ўляць яе ў па­мя­ці, бо глы­бо­кі сэнс та­го па­тра­буе… Дык вось, ка­лі­сь­ці спар­тан­цы, каб пе­ра­маг­чы ў чар­го­вай біт­ве, па­пра­сі­лі ў афі­нян вай­ско­вай да­па­мо­гі. Тыя пры­сла­лі… двух му­зы­кан­таў. Спар­тан­цы пе­ра­маг­лі. Чар­го­вы до­каз вя­лі­кай ро­лі мас­тац­тва ў раз­віц­ці гра­мад­ства. Цу­доў­ная му­зы­ка на­тхняе на вя­лі­кі подзвіг. Так што жа­лей­ка бы­вае ча­сам бо­льш па­гроз­лі­вай, чым гар­ма­ты. Да ўся­го зга­дай­це гіс­то­рыю пра ду­дач­ні­ка з ня­мец­ка­га Га­ме­ль­на, што сва­ім му­зыч­ным та­лен­там вы­ра­та­ваў го­рад ад на­шэс­ця па­цу­коў. Та­кім чы­нам мы пра­цяг­ва­ем з ва­мі га­вор­ку пра мес­ца ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва ў на­шым жыц­ці. Пры­нам­сі, амаль у кож­ным ліс­це вы рас­па­вя­да­еце пра вы­ключ­на важ­ную мі­сію ра­бот­ні­каў сель­скіх біб­лі­ятэк, клу­баў ды му­зе­яў. Ад ся­бе да­дам у чар­го­вы раз, што вёс­ка тры­ма­ецца не то­ль­кі на хле­ба­роб­скім ха­рак­та­ры. Ся­род яе вер­ных за­ха­ва­ль­ні­каў — лю­дзі з му­зыч­най ду­шой.

/i/content/pi/cult/865/18349/4.jpgІ ка­лі што­сь­ці не кле­іцца з над­оя­мі ды ўра­джа­ямі, уклю­чы­це ў пра­цэс гар­ма­ніс­та, спе­ва­ка і тан­цо­ра. Пра­цэс ста­не агу­ль­ным, ма­ра­ль­ны клі­мат у ка­лек­ты­ве — га­ран­та­ва­ным. А ка­лі ў сям’і — лад, та­ды і ў пра­цы — плён. Вось то­ль­кі пэў­ныя гас­па­дар­ні­кі на гэ­та не­да­ра­ва­ль­на за­бы­ва­юцца. Тут жа важ­на, каб кож­ны за­ймаў­ся сва­ёй спра­вай. Тэ­зіс “у ку­ль­ту­ры раз­бі­ра­юцца ўсе” та­кі ж пра­ві­ль­ны, як і тэх­на­ло­гія сяў­бы па сне­зе. Дык да­вай­це ж па­гля­дзім, чым жы­вуць сён­ня тыя, хто ў ку­ль­ту­ры — пер­шыя дзей­ныя асо­бы.

Алесь Зу­еў — на­мес­нік ды­рэк­та­ра По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Ён сён­ня рэ­кар­дсмен па ко­ль­кас­ці да­сла­ных на­він. 14 жніў­ня ў По­ла­цку на пра­спек­це Фран­цыс­ка Ска­ры­ны з са­ма­га ран­ку за­пра­ца­ва­ла Мя­до­вая алея. Дзя­ся­ты раз за­пар го­рад ла­дзіў эка­фэст “Мя­до­вая ста­лі­ца”. І сто­ль­кі бы­ло на­ўко­ла са­лод­ка­га прад­укту, што пчо­лы ла­дзі­лі фе­ервер­кі.

Аляк­сей Зу­еў раз­ам з ка­ле­га­мі пры­ду­маў і яблыч­ны мар­шрут па По­ла­цкім ра­ёне. Ад­кры­ва­ецца ён, на­ту­ра­ль­на, на Яблыч­ны Спас і дзей­ні­чае вось ужо пя­ты год. “Пра­ект ла­дзіц­ца ка­лек­ты­ва­мі РЦК і аўтак­лу­ба, — рас­па­вя­дае Аляк­сей Зу­еў. — Сё­ле­та асноў­най ла­ка­цы­яй для ме­рап­ры­емства стаў агра­га­ра­док Бліз­ні­ца, дзе існу­юць ад­мет­ныя тра­ды­цыі ад­орван­ня яблы­ні пры­сма­ка­мі. І “яблыч­ныя” пес­ні — аўтэн­тыч­ныя. Вы­кон­вае іх фа­льк­лор­ны гурт “Бліз­нян­ка” Сі­ль­ніц­ка­га СДК (кі­раў­нік Во­ль­га Чо­бат)”. Дзея ад­бы­ва­ла­ся ў мясц­овым яблы­не­вым са­дзе, яко­му, аказ­ва­ецца, споў­ні­ла­ся 45 га­доў. Бы­лі ва­рож­бы на яблы­ках, пі­ра­гі з імі ж, гу­ль­ні ды ско­кі.

А яшчэ на­пі­саў Аляк­сей Зу­еў, што 15 жніў­ня адзна­ча­ецца Сця­пан-се­на­вал. Да гэ­та­га дня імкну­лі­ся скон­чыць пра­цы на се­на­жа­цях, з апош­ня­га ў ко­су пля­лі Сця­па­наў вя­нок з 12 траў і кве­так, аб­ві­ва­лі яго са­ма­тка­ным руч­ні­ком, за­хоў­ва­лі ў чыр­во­ным ку­це. (Аб­авяз­ко­ва рас­ка­жу свай­му сы­ну Сця­па­ну!) Гэ­та аб­рад быў рэ­кан­стру­ява­ны па­вод­ле ўспа­мі­наў ужо зна­ёмай вам Во­ль­гі Чо­бат.

Вер­нем­ся да Яблыч­на­га Спа­су. 21 жніў­ня ў зна­ка­мі­тых Алаш­ках Шар­каў­шчын­ска­га ра­ёна пра­йшло аб­лас­ное свя­та ама­тар­скіх аб’­яднан­няў “Яблыч­ны фэст”. На тэ­ры­то­рыі Ме­ма­ры­яль­на­га му­зея са­да­во­да-се­лек­цы­яне­ра Іва­на Сі­ко­ры саб­ра­ла­ся 40 ама­тар­скіх аб’­яднан­няў, якія ў чар­го­вы раз прэ­зен­ту­юць ад­мыс­ло­васць мяс­цова­га яблы­ка.

І зноў — пра Спас мя­до­вы. Вось пра што па­ве­да­мі­ла за­гад­чык ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты Дзят­лаў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Ма­ры­на Лу­кі­янец: “15 жніў­ня да жы­ха­роў і гас­цей агра­га­рад­ка Рак­ле­ві­чы за­ві­та­лі “пра­ца­ві­тыя пчол­кі” — артыс­ты Дзят­лаў­шчы­ны, якія да­ста­ві­лі на ра­ённае свя­та мё­ду кан­цэр­тную пра­гра­му”.

Фэст “Мя­до­вы кір­маш” пра­йшоў у агра­га­рад­ку Цы­рын Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ёна. Мя­не, да пры­кла­ду, за­ці­ка­ві­ла ку­лі­нар­ная плат­фор­ма “Нам тут мё­дам на­ма­за­на”. Са­лод­ка­га я не ўжы­ваю, але на­зва якая! А бы­ла яшчэ твор­чая пра­гра­ма “Мя­до­вы раз­гу­ляй”.

Ледзь не за­блу­ка­лі мы па­між Спа­са­мі. Але ў сён­няш­няй по­шце — про­ць­ма іншых на­він. Вось, да пры­кла­ду, та­кі крэ­атыў. Во­ль­га Кры­вян­ко­ва, ме­та­дыст Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, пі­ша: “Ля час­тко­ва ад­ноў­ле­ных сцен Крэў­ска­га за­мка ў чар­го­вы раз ад­быў­ся фес­ты­валь-кір­маш “Ке­ра­мі­ка Крэ­ва”. Пры­еха­лі сю­ды ган­ча­ры з Мін­шчы­ны і Гро­дзен­шчы­ны, бра­лі ўдзел у кон­кур­се на леп­шы вы­раб, ла­дзі­лі свае май­стар-кла­сы. На фэс­це мож­на бы­ло на­быць по­суд, свіс­ту­ль­кі, цац­кі, дэ­ка­ра­тыў­ныя ўпры­го­жан­ні… Прэ­зен­та­ва­лі­ся ры­цар­скія баі, май­стар-кла­сы па ся­рэд­ня­веч­ных і бы­та­вых тан­цах”.

Дзве на­ві­ны ад Андрэя Струн­чан­кі з Ві­цеб­ска­га ра­ёна. У вёс­цы Доў­жа на бе­ра­зе воз­ера Со­сна прай­шло свя­та ў го­нар Не­пту­на — ула­да­ра мо­раў і акі­янаў. Вод­на-спар­тыў­нае свя­та для тых, хто лю­біць актыў­ны ад­па­чы­нак, ста­ла тра­ды­цый­ным.

Дру­гая інфар­ма­цыя — пра свя­та вёс­кі Сла­ба­да, што зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі Яна­віц­ка­га сель­са­ве­та. Ме­рап­ры­емства на­зы­ва­ла­ся “Я тут жы­ву, і край мне гэ­ты да­ра­гі”. За­гад­чык Яна­віц­ка­га гар­па­сял­ко­ва­га До­ма ку­ль­ту­ры Тац­ця­на Ня­дбай­ла рас­па­вя­ла пра гіс­то­рыю па­се­ліш­ча, а так­са­ма пра кож­на­га яго сён­няш­ня­га жы­ха­ра.

Ле­та пра­цяг­ва­ецца, і су­пра­цоў­ні­кі га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі Ашмян імкнуц­ца зра­біць ад­па­чы­нак для сва­іх чы­та­чоў не­звы­чай­ным і не­за­быў­ным. За­гад­чык зга­да­най уста­но­вы Люд­мі­ла За­рэц­кая пе­ра­кон­вае, што во­ль­ны час ма­ле­нь­кіх чы­та­чоў на све­жым па­вет­ры не то­ль­кі ці­ка­вы, але і ка­рыс­ны. Гу­ль­ня­вая пра­гра­ма “Ле­та + біб­лі­ятэ­ка = ка­ні­ку­лы” для та­го і пры­зна­ча­на.

Інтэ­рак­тыў­ная лет­няя пля­цоў­ка-чы­та­ль­ня ў Хві­ня­віц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­цы на­зы­ва­ецца “Чы­тай-Ка”. Біб­лі­ятэ­кар Але­на Апа­на­сік рас­па­вя­дае, што “гэ­та ўста­но­ва з’яўля­ецца цэн­трам фар­мі­ра­ван­ня зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. Ме­на­ві­та та­му чы­тан­не пад ад­кры­тым не­бам спа­лу­ча­ецца тут з актыў­ны­мі гу­ль­ня­мі”.

Рас­па­вя­дае ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са Юлія Ва­сі­леў­ская: “27 жніў­ня па­эту і пра­за­іку Сяр­гею Но­ві­ку-Пе­юну споў­ні­ла­ся б 115 га­доў з дня на­ра­джэн­ня. Су­пра­цоў­ні­кі ўста­но­вы здзей­сні­лі му­ль­ты­ме­дый­нае пад­арож­жа “Мя­не шчас­цем не па­ра­да­ва­ла до­ля”. Быў пі­сь­мен­нік яшчэ і дра­ма­тур­гам, кам­па­зі­та­рам. Зна­чыць, меў здо­ль­насць ба­чыць і чуць.

Фес­ты­валь “Па­ўлаў­скі ка­ра­вай” пра­йшоў у агра­га­рад­ку На­ва­сёл­кі Сло­нім­ска­га ра­ёна (у вёс­цы Па­ўла­ва клу­ба ня­ма). Тра­ды­цыя хлеб­най вы­печ­кі мае глы­бо­кія ка­ра­ні. Без пес­няў і жар­таў ні­якая спра­ва тут не ро­біц­ца. А вы­печ­ка ка­ра­вая за­не­се­на ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Свя­та ўклю­чы­ла тэ­атра­лі­за­цыю на­ступ­ных аб­ра­даў: “За­сеў­кі”, “За­жын­кі”, “Да­жын­кі”, “Вы­печ­ка”. Уша­на­ва­ны бы­лі і га­лоў­ныя но­сь­бі­ты — удзе­ль­ні­кі на­род­на­га ама­тар­ска­га аб’яднан­ня “Ча­раў­ні­цы-ка­ра­вай­ні­цы” з бы­лым кі­раў­ні­ком 79-га­до­вай Ла­ры­сай Муд­ра­цо­вай і 90-га­до­вай Ма­ры­яй Пят­ліц­кай.

Яшчэ на­ві­на ад сло­нім­скіх ме­та­дыс­таў. У агра­га­рад­ку Мі­жэ­ві­чы ад­бы­ло­ся свя­та лё­ну “Бла­кіт ня­бё­саў”. Мож­на бы­ло на­быць вы­ра­бы на­род­ных уме­ль­цаў, па­ба­чыць адзен­не з лё­ну, па­час­та­ваць стра­вы, дзе інгры­ды­ентам стаў лён.

І апош­няя на­ві­на сён­няш­ня­га агля­ду — фес­ты­валь кве­так у Жа­луд­ку Шчу­чын­ска­га ра­ёна. Мясц­овая гар­па­сял­ко­вая біб­лі­ятэ­ка так­са­ма пры­ня­ла ўдзел у ме­рап­ры­емстве. Бы­ла пад­рых­та­ва­на не то­ль­кі кніж­ная вы­ста­ва, але і ка­лек­цыя хат­ніх кве­так.

Бе­ра­жы­це ся­бе!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"