У той ці іншай фор­ме

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

На мя­жы лі­пе­ня — жніў­ня ў ста­ліч­ным Па­ла­цы мас­тац­тва ад­бы­ло­ся не­ка­ль­кі вы­стаў, час­тку якіх мы асвят­ля­лі ра­ней, а час­тку з тае пры­чы­ны, што га­зет­ныя па­ло­сы не гу­мо­выя, па­кі­ну­лі на по­тым. Ця­пер гэ­тае “по­тым” зда­ры­ла­ся.

/i/content/pi/cult/865/18348/3.jpgВы­ста­ва па­мя­ці ску­льп­та­ра Аляк­сан­дра Лыш­чы­ка. Сё­ле­та яму споў­ні­ла­ся б 70 год, але, на жаль, яго з на­мі ня­ма. Ён па­йшоў з жыц­ця дзе­сяць год на­зад. Вы­ста­ву пад­рых­та­ваў яго­ны сын Вя­час­лаў. Ула­да­ль­нік твор­чай спад­чы­ны спа­да­ра Аляк­сан­дра лі­чыць, што ство­ра­нае яго­ным ба­ць­кам мае каш­тоў­насць не то­ль­кі для сям’і і сяб­роў, але і для гра­ма­ды ўво­гу­ле. І вы­ста­ва гэ­ту дум­ку цал­кам па­цвяр­джае. Сын, як аўтар экс­па­зі­цыі, імкнуў­ся ства­рыць у вы­ста­вач­най за­ле атмас­фе­ру твор­чай май­стэр­ні. Каб бы­ла ілю­зія, што за­раз ску­льп­тар увой­дзе ў па­кой і возь­мец­ца за пра­цу. Мо­жа, не цал­кам, але ў пэў­най сту­пе­ні гэ­та атры­ма­ла­ся. Ад­чу­ва­ецца, што Аляк­сандр Лыш­чык па­йшоў з жыц­ця, не за­вяр­шыў­шы шмат за­дум, ма­ючы шмат пла­наў. Інакш ка­жу­чы, не да кан­ца ска­рыс­таў­шы твор­чы па­тэн­цы­ял.

Не ўсім да­дзе­на за­ймаць пер­шыя рад­кі ў гіс­то­рыі мас­тац­тва кра­іны, але са­ма пры­на­леж­насць да ку­ль­тур­ніц­кіх пра­цэ­саў ужо пад­ару­нак лё­су. Твор­чы лёс Аляк­сан­дра Лыш­чы­ка мож­на лі­чыць шчас­лі­вым. На яго­ным ра­хун­ку стан­ко­выя і ма­ну­мен­та­ль­ныя тво­ры, што ра­ду­юць во­ка і з’яўля­юцца чын­ні­кам воб­ра­за ча­су, у якім спа­дар Аляк­сандр жыў і пра­ца­ваў. А ча­го яшчэ жа­даць мас­та­ку?

Ке­ра­мі­ка і шкло на вы­ста­ве “Пласт-21”. Ка­лі ску­льп­ту­ры ці жы­ва­пі­су ад па­чат­ку цы­ві­лі­за­цыі над­аваў­ся сак­ра­ль­ны сэнс, дык ке­ра­мі­ка, а па­зней шкло, зы­ход­на ме­лі чыс­та фун­кцы­яна­ль­ная пры­зна­чэн­не. Ке­ра­мі­ка — по­суд і да­хоў­ка, шкло — зноў жа по­суд і вок­ны. Гэ­та ка­лі спрош­ча­на гля­дзець на гіс­то­рыю ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­ту­ры. Але ад­ной­чы по­суд па­ча­лі ўпры­гож­ваць арна­мен­там, а по­тым і сю­жэт­ны­мі кар­ці­на­мі — і пра­цэс, што на­зы­ва­ецца, па­йшоў. Са шклом бы­ло тое са­мае. У ма­ёй улас­най ха­це бо­ль­шая час­тка рэ­чаў са шкла і ке­ра­мі­кі, хоць і ма­юць не­йкае ўмоў­нае фун­кцы­яна­ль­нае пры­зна­чэн­не, у асноў­ным ста­яць без спра­вы, хі­ба што во­ка ра­ду­юць.

Пласт — гэ­та ке­ра­міч­ная ці, у да­дзе­ным вы­пад­ку, шкля­ная рэч, га­лоў­нае і, ба­дай, адзі­нае пры­зна­чэн­не якой — быць пры­го­жай. Пласт — зна­чыць плос­кі. Яго мож­на па­ве­сіць на сця­ну як кар­ці­ну аль­бо на што-не­будзь па­клас­ці. На­яўнасць та­кой пры­го­жай рэ­чы ў ха­це, офі­се ці ў гра­мад­скай пра­сто­ры зро­біць са­мы што ні ёсць ні­які інтэр’ер у чым­сь­ці ўні­ка­ль­ным і ўту­ль­ным. Пры­чым зро­біць не то­ль­кі эфек­тна, але і ад­нос­на тан­на. Ке­ра­мі­кай ха­ту ўпры­го­жыць усё ад­но тан­ней, чым за­мо­віць фрэс­ку ці ма­за­іку. Пры­нам­сі, так мне пад­аец­ца. Пра ке­ра­мі­ку аўтар­ства, ска­жам, Пі­ка­са я не ка­жу.

А для мас­та­ка пласт — не­абсяж­нае поле экс­пе­ры­мен­таў з плас­ты­каю, ко­ле­рам і фак­ту­ра­мі. Не­здар­ма ў гэ­тай вы­ста­ве бра­лі ўдзел вя­до­мыя май­стры і ма­ла­дыя пра­фе­сі­яна­лы, што яшчэ то­ль­кі шу­ка­юць свой стыль. Ся­род удзе­ль­ні­каў — На­тал­ля Яўглеў­ская, Эмі­лія Фо­кі­на, Та­ма­ра Ва­сюк, Аляк­сандр Зі­мен­ка, Ва­ле­рый Кал­ты­гін, Во­ль­га Са­зы­кі­на…

“35 год пад зна­кам “Ч”. Вы­ста­ва пры­све­ча­на сум­на­му юбі­лею Чар­но­бы­льс­кай тра­ге­дыі. Мы ўжо згад­ва­лі пра вы­ста­ву, ка­лі яна ла­дзі­ла­ся ў Го­ме­лі, у Па­ла­цы Ру­мян­ца­вых і Па­ске­ві­чаў. У Мін­ску прад­стаў­ле­на бо­льш за 70 ра­бот. Гэ­та жы­ва­піс, гра­фі­ка, ску­льп­ту­ра, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва. Вя­до­ма, што ад­ны і тыя ж тво­ры ў роз­най вы­ста­вач­най пра­сто­ры мо­гуць успры­мац­ца па-роз­на­му. Ска­жам так, як п’еса, па­стаў­ле­ная тэ­атра­ль­най тру­пай на ўлас­най сцэ­не і прад­стаў­ле­ная на гас­тро­лях. Не­шта пад­обнае і тут. Го­ме­льш­чы­на — гэ­та мес­ца по­бач з ка­тас­тро­фай і не­пас­рэд­на той бя­дою за­кра­ну­тае. Ста­лі­цы той Чар­но­быль так­са­ма да­ўся ў зна­кі, але ў па­ра­ўнан­ні з Па­лес­сем — хі­ба што кры­сом за­ча­піў. Ад­сюль і роз­нае ўспры­ман­не тае вы­ста­вы па­ле­шу­ка­мі і мін­чу­ка­мі. Удак­лад­няць не бу­ду, і так зра­зу­ме­ла.

35 год пад зна­кам “Ч”. На­га­даю, што “час “Ч” узя­ты з ва­енна­га лек­сі­ко­ну. Як і “дзень “Д” гэ­та азна­чае час па­чат­ку не­йкай апе­ра­цыі, рэ­аль­ны тэр­мін якой з роз­ных пры­чын мо­жа не­адна­ра­зо­ва па­соў­вац­ца. Гэ­та ка­лі ўсё вы­ра­ша­на і то­ль­кі ча­ка­юць, ка­лі тан­кіс­там бу­дзе за­гад на­ціс­нуць стар­цё­ры.

У гэ­тым свят­ле на­зва вы­ста­вы на­бы­вае не­йкі міс­тыч­на-змроч­ны сэнс. Ні­бы­та Чар­но­бы­льс­кая аль­бо не­йкая ана­ла­гіч­ная ёй тра­ге­дыя бы­ла прад­выз­на­ча­най са­мой ха­дою са­вец­кай гіс­то­рыі і му­сі­ла ра­ней ці па­зней зда­рыц­ца, ка­лі на­спее, на­бры­няе гэ­ты пра­кля­ты “Дзень “Д”/ “Час “Ч”. Як 22 чэр­ве­ня 1941 го­да. “Ну ні­ко­лі та­ко­га не бы­ло, і зноў тое ж са­мае!” — бес­смя­рот­ная фра­за Вік­та­ра Чар­на­мыр­дзі­на ве­ль­мі па­суе сі­ту­ацыі 26 кра­са­ві­ка 1986 го­да.

Вы­ста­ва, пра якую ідзе га­вор­ка, ста­ла падзе­яй. Не тое каб яна ад­кры­ла нам во­чы на тое, што мы ра­ней не ве­да­лі. Аль­бо ад­кры­ла гра­ма­дзе та­лен­ты, пра якія мы ра­ней не чу­лі. На­сам­рэч са­мыя пра­нік­нё­ныя, вы­па­ку­та­ва­ныя тво­ры з’яві­лі­ся на са­мым па­чат­ку асэн­са­ван­ня на­мі Чар­но­бы­льс­кай бя­ды. На мя­жы 80-х — 90-х га­доў. Карціны, нават створаныя паводле поклічу сэрца, але праз дзесяткі год пасля падзеі, не пераважаць эцюдаў, напісаных па «гарачых слядах» у зоне адчужэння.

Гэ­та вы­ста­ва та­му і з’яўля­ецца падзе­яй, што пры­му­шае по­мніць тое, што не­ль­га за­быць. А за­быць не­ль­га, бо гіс­то­рыя, з якой не зроб­ле­ны вы­сно­вы, мае за­вя­дзён­ку па­ўта­рац­ца. У той ці іншай фор­ме.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"