Часцінкі раю — вачамі мастака

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

“Свят­ла­на за­ўсё­ды бы­ла пры­нцы­по­вым і не па­тра­бу­ючым да ся­бе ўва­гі Мас­та­ком. Усё жыц­цё яна пры­свя­ці­ла мас­тац­тву”, — та­кі­мі сло­ва­мі зна­ка­мі­тая бе­ла­рус­кая мас­тач­ка Зоя Літ­ві­на­ва па­пя­рэ­дзі­ла ад­крыц­цё ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі пер­са­на­ль­най вы­ста­вы сва­ёй блі­жэй­шай сяб­роў­кі, амаль што сяс­тры, Свят­ла­ны Кат­ко­вай. Вы­ста­вы па­смя­рот­най — у мі­ну­лым снеж­ні на 80-м го­дзе жыц­ця Свят­ла­ны Сяр­ге­еўны Кат­ко­вай, чле­на Са­юза мас­та­коў СССР і Са­юза мас­та­коў Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі, не ста­ла. Як ні дзіў­на, гэ­та пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Кат­ко­вай у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі, чые га­ле­рэі ця­пер з яе кар­ці­на­мі на­поў­ні­лі­ся со­нцам, ко­ле­рам і квет­ка­мі, якія мас­тач­ка на­зы­ва­ла “час­цін­ка­мі раю”.

/i/content/pi/cult/865/18347/1.jpgНа­сам­рэч у пан­ядзе­лак 23 жніў­ня ў Мін­ску ад­кры­лі­ся ад­ра­зу дзве вы­ста­вы Свят­ла­ны Кат­ко­вай — дру­гая ў “Арт-фаб­ры­цы”. Зоя Лу­цэ­віч — да­чка Свят­ла­ны Кат­ко­вай і так­са­ма вя­до­мая бе­ла­рус­кая мас­тач­ка — арга­ні­за­ва­ла ў крэ­атыў­ным па­мяш­кан­ні “Арт-фаб­ры­кі”, што мес­ціц­ца ў са­мым цэн­тры Мін­ска па­блі­зу Чыр­во­на­га кас­цё­ла, і сваю пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву, якую пры­свя­ці­ла па­мя­ці ма­ці, ства­рыў­шы з яе тво­раў асоб­ную экс­па­зі­цыю. Ка­лі ў Мас­тац­кім му­зеі ўсё бо­льш цы­ры­мон­на і вы­тры­ма­на — кар­ці­ны раз­ве­ша­ны ўздоўж пра­стор­най га­ле­рэі над па­ра­днай лес­ві­цай, ад­абра­ны па пэў­най ло­гі­цы ся­род леп­шых і знач­ных ра­бот як з фон­даў са­мо­га му­зея, так і з ся­мей­най ка­лек­цыі, раз­мер­ка­ва­ны па сце­нах у не­йкім вы­зна­ча­ным па­ра­дку, — то ў не та­кім вя­лі­кім па­мяш­кан­ні “Арт-фаб­ры­кі”, дзе жы­ва­піс­ныя і аква­рэ­ль­ныя ра­бо­ты Свят­ла­ны Кат­ко­вай (і мно­гія ме­на­ві­та з квет­ка­мі!) існу­юць ве­ль­мі бліз­ка ад­на да ад­ной і да гле­да­ча, ты трап­ля­еш быц­цам у эпі­цэнтр вы­бу­ху ко­ле­раў і пры­га­жос­ці зям­но­га жыц­ця, у якім існуе та­кі цуд, як квет­кі.

Але, ка­неш­не, твор­часць Кат­ко­вай не зво­дзіц­ца то­ль­кі да кве­так, ды і квет­кі яе не та­кія про­стыя — праз ня­ўлоў­ныя з пер­ша­га по­гля­ду дэ­та­лі ты па­чы­на­еш гля­дзець на свет ва­чы­ма мас­тач­кі. А свет гэ­ты і дзіў­ны, і та­емны, і не­йкі асоб­ны ад усіх. Да та­кіх кар­цін ве­ль­мі хо­чац­ца пад­бі­раць рад­кі вя­лі­кіх па­этаў не са спі­су шко­ль­най пра­гра­мы.

/i/content/pi/cult/865/18347/new.jpgВы­ста­ва ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі на­зы­ва­ецца “Свят­ла­на Кат­ко­ва. Рэ­тра­спек­цыя”, на ёй прад­стаў­ле­на ка­ля па­ўсот­ні ра­бот. І не то­ль­кі жы­ва­піс­ных ці аква­рэ­ль­ных — Свят­ла­на Кат­ко­ва і гра­фік, і пры­зна­ны ке­ра­міст: уба­чыць мож­на дэ­ка­ра­тыў­ныя фар­фо­ра­выя та­лер­кі, рас­пі­са­ныя віт­раж­ны­мі фар­ба­мі ці ко­ба­ль­там, ва­зы, рас­пі­са­ныя со­ля­мі, іншае. Але, ка­неш­не, во­чы ад­ра­зу вы­хоп­лі­ва­юць яскра­выя жы­ва­піс­ныя і аква­рэ­ль­ныя кар­ці­ны. Там і “Па­ля­выя квет­кі” 1974 го­да з фон­ду На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, і бо­льш но­вае вя­лі­кае і па-дзі­ця­ча­му ра­дас­нае “Ле­та” 2000 го­да. І кар­ці­на, на­пі­са­ная ў апош­ні год жыц­ця, — “Свет­лы дзень”. Там і вя­лі­кія тэ­атра­лі­за­ва­ныя аква­рэ­лі, у якіх праз стры­ма­насць пра­бі­ва­ецца сап­раў­дны агонь. І та­ямні­чыя са­ды з ка­та­мі і птуш­ка­мі, і жыц­ця­ра­дас­ныя на­цюр­мор­ты… Уво­гу­ле гэ­та са­мы маш­таб­ны па­каз ра­бот мас­тач­кі, які ахоп­лі­вае ўсе пе­ры­яды твор­час­ці — ад 60-х га­доў да апош­ня­га го­да жыц­ця. Экс­па­зі­цыю ве­ль­мі гус­тоў­на саб­раў мас­так Ле­анід Хо­ба­таў, прад­стаў­нік Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў. Зоя Лу­цэ­віч асаб­лі­ва дзя­куе Са­юзу мас­та­коў, без яко­га гэ­тая вы­ста­ва не змаг­ла б ад­быц­ца і атры­мац­ца та­кой уда­лай. Ся­род тво­раў Свят­ла­ны Кат­ко­вай мож­на ўба­чыць і яе вя­лі­кі парт­рэт, на­пі­са­ны Зо­яй Літ­ві­на­вай, — ён у цэн­тры га­ле­рэі, сус­тра­кае на­вед­ва­ль­ні­каў, што пад­ыма­юцца па прад­стаў­ні­чай лес­ві­цы.

У гэ­тай “Рэ­трас­пек­цыі”, ка­неш­не, не­маг­чы­ма прад­ста­віць усе леп­шыя тво­ры — уво­гу­ле ра­бо­ты Свят­ла­ны Кат­ко­вай за­хоў­ва­юцца і ў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, і ў По­ла­цкім гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ным му­зеі-за­па­вед­ні­ку, у му­зе­ях і пры­ват­ных ка­лек­цы­ях за меж­амі Бе­ла­ру­сі. А мно­гія сла­ву­тыя ра­бо­ты — ма­ну­мен­та­ль­ныя — на­ват і зні­шча­ны: віт­ра­жы, рос­пі­сы, уні­ка­ль­ныя дэ­ка­ра­тыў­ныя пано. Адзі­ная ра­бо­та Свят­ла­ны Кат­ко­вай як ма­ну­мен­та­ліс­та, што за­ха­ва­ла­ся да на­шых дзён, — ме­ма­ры­ял “Дзе­цям — ахвя­рам Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны” ў вёс­цы Чыр­во­ны бе­раг: з па­сля­ва­енных дзі­ця­чых ма­люн­каў яна зра­бі­ла віт­ра­жы. Над гэ­тым пра­ектам мас­тач­ка пра­ца­ва­ла раз­ам са зна­ка­мі­тым архі­тэк­та­рам Ле­ані­дам Ле­ві­ным, які ў свой час быў вуч­нем яе ба­ць­кі — сла­ву­та­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка і пед­аго­га Сяр­гея Кат­ко­ва. Ме­на­ві­та за гэ­тую ра­бо­ту Свят­ла­на Кат­ко­ва ў 2010 го­дзе атры­ма­ла Дзяр­жаў­ную прэ­мію Бе­ла­ру­сі.

Але да афі­цый­ных зван­няў і пры­знан­няў яна ні­ко­лі не імкну­ла­ся, і тое, што ня­час­та трап­ля­ла ў цэнтр ува­гі, мас­тач­ку ні­ко­ль­кі не хва­ля­ва­ла. І ў 70-я, і ў 80-я, бу­ду­чы па мес­цы пра­жы­ван­ня прад­стаў­ні­ком са­вец­ка­га мас­тац­тва, яна пра­цяг­ва­ла ма­ля­ваць квет­кі — ці “кве­тач­кі”, як сёй-той мог кры­ху па­блаж­лі­ва ска­заць. У ася­род­дзі мас­та­коў хо­дзіць по­каз­ка, якую я рас­ка­жу са слоў пі­сь­мен­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Сця­па­на. У да­ўнія ча­сы па Рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­ве ў Па­ла­цы мас­тац­тва мас­коў­скіх гас­цей ва­дзіў адзін вя­до­мы, з мнос­твам зван­няў бе­ла­рус­кі жы­ва­пі­сец. Па­каз­ваў з го­на­рам свае ра­бо­ты — на ве­ль­мі сур’ёзныя тэ­мы. Рап­там куп­ка мас­та­коў з Мас­квы спы­ні­ла­ся пе­рад па­лат­ном Свят­ла­ны Кат­ко­вай, на якім бы­лі квет­кі! Усе за­ўсмі­ха­лі­ся, па­ча­лі ўваж­лі­ва раз­гля­даць. Мас­так жа, што ва­дзіў гас­цей, усклік­нуў: “Ды што тут гля­дзець — кве­тач­кі! Ідзём да­лей”. І тут сла­ву­ты мас­так Ба­рыс За­бо­раў, што быў по­бач, за­ўва­жыў: “Дык і сла­неч­ні­кі Ван Го­га — кве­тач­кі!”

На па­чат­ку во­се­ні ёсць цу­доў­ная маг­чы­масць атры­маць двай­ную аса­ло­ду ад “кве­та­чак” Свят­ла­ны Кат­ко­вай, на дзвюх вы­ста­вах ад­на­ча­со­ва. Ка­лі вы зой­дзе­це на “Арт-фаб­ры­ку”, вы ўба­чы­це і най­яскра­вей­шы збор тво­раў Зоі Лу­цэ­віч, так­са­ма ні­як не аб­дзе­ле­ны ко­ле­ра­мі. Вы­ста­ва ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі прад­оўжыц­ца да 3 кас­трыч­ні­ка. На жаль, ура­чыс­та­га ад­крыц­ця му­зей не ла­дзіў, доб­рых слоў у ад­рас мас­тач­кі там ска­за­на не бы­ло. Але ад­крыц­цё вы­ста­вы ў “Арт-фаб­ры­цы” саб­ра­ла вя­лі­кую ко­ль­касць пры­хі­ль­ні­каў твор­час­ці і Свят­ла­ны Кат­ко­вай, і Зоі Лу­цэ­віч, і Зоі Літ­ві­на­вай. Гу­ча­лі га­ра­чыя пра­мо­вы і сло­вы ўдзяч­нас­ці тым, дзя­ку­ючы ка­му змаг­лі ад­быц­ца гэ­тыя вы­ста­вы — пер­шыя па­сля смер­ці мас­та­ка. Бы­ло і мно­га свет­лых усме­шак, бо, зна­хо­дзя­чы­ся ся­род та­кіх кар­цін, су­ма­ваць ве­ль­мі скла­да­на.

Скон­чу сло­ва­мі зноў жа Зоі Літ­ві­на­вай: “Кат­ко­ва за­ўсё­ды за­йма­ла не­за­леж­ную па­зі­цыю ў мас­тац­тве, ігна­ру­ючы нор­мы і так зва­ны “су­час­ны аван­гар­дызм”. Афі­цый­нае мас­тац­тва яе не за­ўсё­ды раз­уме­ла. Але, ду­маю, та­кое зда­ра­ла­ся з мас­та­ка­мі ва ўсе ча­сы. Сла­быя зда­ва­лі­ся — моц­ныя пе­ра­ма­га­лі. Гле­дзя­чы на гэ­тую вы­ста­ву, ска­жу, што Свят­ла­на пе­ра­маг­ла”.