Да Дня народнага адзінства

№ 33 (1524) 14.08.2021 - 20.08.2021 г

17 верасня 2021 года наша краіна будзе святкаваць Дзень народнага адзінства. У гэтай сувязі Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў абвешчаны конкурсны адбор сцэнарных планаў правядзення культурнага мерапрыемства, прысвечанага гэтаму святу.

Згодна з паведамленнем тэлеграм-канала “Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”, на конкурс паступілі 3 заяўкі.

12 жніўня 2021 гoда ў зале калегіі Міністэрства культуры адбылося пасяджэнне рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па абароне канцэпцый, сцэнарных планаў і эскізаў мастацкага афармлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў пад старшынствам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча. на якім былі разгледжаны прадстаўленыя сцэнарныя планы і эскізы мастацкага афармлення месца правядзення мерапрыемства.

Пераможцам конкурснага адбору стала прапанова, пададзеная творчай групай пад кіраўніцтвам рэжысёра-пастаноўшчыка, выкладчыка кафедры рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Агаты Юр’еўны Мацко.

“Культура” далучаецца да пажаданняў поспехаў Агаце Мацко і яе камандзе ў рэалізацыі рэжысёрскай задумы і творчай ідэі.