Увага, конкурс!

№ 32 (1523) 07.08.2021 - 14.08.2021 г

Прэміі Саюзнай дзяржавы

Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы паведамляе, што ў перыяд з 1 жніўня па 1 верасня 2021 года праводзіцца грамадскае абмеркаванне твораў, адабраных для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2020 - 2021 гады.

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца за творы, аўтарамі якіх з’яўляюцца грамадзяне дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы і якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. Прэміі прысуджаюцца адзін раз на два гады, памер адной прэміі складае пяць мільёнаў расійскіх рублёў, рашэнне аб прысуджэнні прэмій прымаецца Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы. Экспертным саветам пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій адабраныя наступныя творы:

  • Вобразы галоўных гераінь у балетных спектаклях: Анастасіі ў балеце «Анастасія» В. Кузняцова, Ганны Карэнінай у балеце «Ганна Карэніна» на музыку П. Чайкоўскага, Евы ў балеце «Стварэнне свету» А. Пятрова (2018 - 2019 гг.), створаныя вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Ірынай Яромкінай.
  • Канцэртныя праграмы ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2020 годзе, падрыхтаваныя аўтарскім калектывам на чале з генеральным дырэктарам Цэнтра культуры “Віцебск”, мастацкім кіраўніком Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Глебам Лапіцкім.
  • Выдавецкі праект, прысвечаны 75-годдзю агульнай Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне «Гістарычная памяць Саюзнай дзяржавы», падрыхтаваны аўтарскім калектывам на чале са старшынёй грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі» Сяргеем Кандыбовічам.
  • Праект «Ржэўскі Мемарыял савецкаму салдату», выкананы архітэктарамі Андрэем Карабцовым і Канстанцінам Фаміным.

З інфармацыяй аб творах і іх аўтарах можна азнаёміцца ў раздзелах аб прэміі Саюзнай дзяржавы на інтэрнэт-рэсурсах Саюзнай дзяржавы (www.postkomsg.com і www.soyuz.by), а таксама на сайце РУП «Дом прэсы» (www.dompressy.by).

Водгукі і рэцэнзіі на творы, адабраныя для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама меркаванні і прапановы можна накіроўваць па электроннай пошце: mail@postkomsg.com, або па адрасе: 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 7, Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску.