Народная творчасць — падстава, каб абмяняцца думкамі

№ 29 (1520) 17.07.2021 - 23.07.2021 г

Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Алег Хмялькоў прыняў удзел у VII Усерасійскім з’ездзе кіраўнікоў метадычных службаў у сферы народнай творчасці.

/i/content/pi/cult/859/18242/17.jpgУ дні Фалькларыяды з 1 па 5 ліпеня ў Чалябінску, Чалябінскай вобласці і Уфе праходзіў VII Усерасійскі з’езд кіраўнікоў метадычных службаў у сферы народнай творчасці. У мерапрыемстве бралі ўдзел дырэктары Дамоў і Цэнтраў народнай творчасці Расіі і Беларусі.

У рабоце з’езду прымаў удзел і Алег Хмялькоў, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, старшыня Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі абмеркавалі сучасныя тэндэнцыі захавання традыцыйнай культуры народаў Расіі, пазнаёміліся з культурнымі практыкамі вядучых устаноў культуры Чалябінскай вобласці.

1 ліпеня ў Чалябінску прайшло ўрачыстае адкрыццё з’езду і пленарнае пасяджэнне. 3 і 4 ліпеня з’езд прадоўжыўся ў Рэспубліцы Башкартастан. У гэтыя дні ва Уфе ўрачыста адкрылася VI Сусветная фалькларыяда і прайшла Міжнародная канферэнцыя CIOFF па культуры.

Крысціна БАШАРЫМАВА,

вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР