Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"Узводзіць масты, а не сцены!"
15 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Свята асвятляюць больш за чатыры сотні акрэдытаваных прадстаўнікоў 43-х беларускіх і 33-х замежных СМІ з васьмі краін. У сваім прывітальным слове на адрас фестывалю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заклікаў “узводзіць масты, а не сцены” між народамі і краінамі. Сапраўды, менавіта на гэта было скіравана з’яўленне “Славянскага базару ў Віцебску” на культурнай мапе Беларусі і свету, менавіта гэтыя мэты стаяць перад фестывалем і цяпер.
Семінар па кадрах у гістарычнай сядзібе
8 ліпеня 2021 года ў Музеі-сядзібе М.К. Агінскага, што ў аграгарадку Залессе Гродзенскай вобласці, адбыўся выязны семінар па пытаннях рэалізацыі кадравай палітыкі ў сферы культуры і ўдасканалення работы з рэзервам кіруючых кадраў. Арганізатарам семінара выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Працай яго кіраваў намеснік міністра культуры Валерый Грамада. У семінары бралі ўдзел кіраўнікі кадравай і юрыдычнай службаў Міністэрства, кіраўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры ўстаноў, упраўленняў культуры і кадравых службаў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.
Сем нот, трыццаць год
“Славянскі базар” – гэта тры дзесяцігоддзі нашага музычнага, сцэнічнага і выяўленчага мастацтва. І яшчэ важны эпізод, ці нават этап у гісторыі нашага дызайну. Тут ёсць пра што паразважаць, што асэнсаваць, з чаго зрабіць высновы. Галоўнае – ёсць чым ганарыцца, бо Беларусь мае імпрэзу ва ўсіх адносінах адпавядаючую міжнароднаму класу. Напярэдадні юбілею выйшаў з друку Каталог фірмовага стылю і сцэнаграфіі фестывалю. Да выдання прычыніліся Цэнтр культуры “Віцебск” і Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ”. Назву каталог мае паэтычную – “Вандроўка даўжынёю ў трыццаць год”. На вокладцы карабель з ветразем-валошкай. Як сімвал пройдзенага шляху і няспыннага руху.
Чытанне як індыкатар паспяховасці
З 1 чэрвеня генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала Аксана Кніжнікава, якая змяніла на гэтай пасадзе Рамана Матульскага. Прызначаны кіраўнік — у прафесіі не навічок. Аксана Юр’еўна 20 гадоў працавала ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна на розных пасадах, пачынаючы з бібліятэкара залы тэхнічнай, эканамічнай і сельскагаспадарчай літаратуры, а пасля і пяць гадоў узначальвала саму культурную ўстанову. “К” вырашыла бліжэй пазнаёміцца з новым кіраўніком “Нацыяналкі” і абмеркаваць актуальныя для бібліятэчнай сферы пытанні.
Сціплая ахвяра глыбінкі?
Некалькі разоў на год нам з жонкай даводзіцца бываць у Гародні. Звыкла разлічвалі маршрут такім чынам, каб заспець трасу не перагружанай і праз гэта даехаць да сталіцы Панямоння як мага хутчэй. На сваім самаходзе атрымлівалася ад Мінска да Гародні недзе тры гадзіны. Так рабілі да нядаўняга часу, а потым вырашылі завядзёнку парушыць і ператварыць гэтыя паездкі ў невялікія вандроўкі, узбагаціць уражанне ад звыклай дарогі сякімі-такімі цікавосткамі.
Літаратурныя лекі з бібліяаптэкі…
Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз — пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас — па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку… У кожнага — свой шлях да роднай мовы. У кагосьці ён кароткі і светлы, як ноч у чэрвені, у кагосьці — доўгі і пакручасты. А нехта ўвогуле выбірае шлях у супрацьлеглы бок. Пакутуе, не разумее, што з ім, але ўпарта працягвае блукаць ля роднага ганка. Усё гэта з дакладнасцю нагадвае пошукі веры. І вельмі важна, каб той, хто шукае, убачыў агонь паходні ў руках таго, хто знайшоў. Арыенрцір — гэта выключна важна. Кожны, хто чытае гэтыя радкі — арыенцір для тых, хто не знайшоў пакуль ні мовы, ні веры, ні радзімы. Не падвядзіце!
Музычныя кветкі ліпеня
Заўсёдная “візітоўка” Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” — урачысты гала-канцэрт адкрыцця. Усе жадаючыя маглі ўбачыць яго тэлетрансляцыю позна ўвечары ў чацвер. Але ж цікава і тое, як ён рыхтаваўся. Тым больш, што сёлетні фэст — юбілейны, 30-ты па ліку.
Бас — усяму галава
Адным з першых мерапрыемстваў юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” стала адкрыццё памятнай мемарыяльнай дошкі аднаму з заснавальнікаў гэтага буйнога форуму і яго першаму дырэктару Радзівону Басу.
Памятаць пра лепшае
Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка — заўсёднік “Славянскага базару ў Віцебску”: без яго ўдзелу, здаецца, не праходзіў ніводны фестываль. А сёлета знакаміты кіраўнік “Сяброў” яшчэ і старшыня журы ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2021”. Таму “К” і звярнулася да яго за парадай маладым спевакам.
Аркестр у Амфітэатры — і ў тэатры
Удзел у “Славянскім базары ў Віцебску” Прэзідэнцкага аркестра Беларусі — даўно не навіна, а трывалая традыцыя. Але яшчэ ніколі гэты калектыў не быў прадстаўлены на фестывалі так разнастайна: не толькі ў канцэртных праграмах, але і ў тэатральным спектаклі.
Лялькі “квартальныя” і запамінальныя
У сёмы раз на “Славянскім базары ў Віцебску”, пачынаючы з 2014 года, ладзіцца праект “Лялечны квартал”. Ён збірае не толькі дзіцячыя, але і сур’ёзныя дарослыя спектаклі тэатраў лялек з розных краін, застаючыся адным з самых інтэлектуальных асяродкаў летняга фестывалю, і дадаткова дэманструе сінтэз мастацтваў, заяўлены як адна з эстэтычных платформ гэтага буйнога форуму.
Пахваляцца? Ганарыцца!
Сёння на “Славянскім базары ў Віцебску” (і ў прамым эфіры тэлебачання) — гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі “Крок by крок”. Як правільна “расшыфраваць” гэту назву і чаго чакаць ад самой вечарыны, мы даведаліся ў яе рэжысёра — мастацкага кіраўніка Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіславы Арцюкоўскай.
Купалле, “Славянскі базар…” і далейшыя перспектывы
Заслужаная артыстка Беларусі, дацэнт кафедры мастацтва эстрады БДУКМ Ірына Дарафеева сёлета прадстаўляе нашу краіну ў журы дзіцячага конкурсу, а таксама ў некалькіх канцэртных праграмах фестывалю. Дый напярэдадні ў спявачкі было шмат значных музычных падзей.
Вясёлкавыя песні
Песню да другога дня дзіцячага конкурсу “Славянскага базару ў Віцебску” напісала Вікторыя Лабкоўская:
Дарога “Культуры” на “Славянскі...”
Рэдакцыя нашай газеты праклала свой уласны, сапраўдны эксклюзіўны інфармацыйны шлях на знакаміты міжнародны форум. Кожны ліпень для журналістаў “К” быў на працягу гэтых трох дзесяцігоддзяў як самы напружана-няўрымслівы месяц, гарачы на эмоцыі ды, зразумела, на пошук таго самага эксклюзіва ў віры ўсімі чаканай падзеі. Але ж пачынаўся для нас фестывальны марафон як мінімум напрыканцы мая ці самым пачатку чэрвеня, калі ішла перапіска праз Сеціва з арганізатарамі фэсту, а таксама заяўленымі на “Славянскі базар у Віцебску” канкурсантамі з многіх і многіх краін свету. А потым нашы карэспандэнты сустракаліся з імі ў Мінску на генеральных рэпетыцыях, пасля якіх шлях канкурсантаў палягаў у Валошкавы горад над Заходняй Дзвіной... Ну і, вядома, нараджэнне святочнага нумара “К”. Літаральна са станкоў цэха Дома друку — калі ўначы, калі а шостай раніцы — мы здымалі тысячу экземпляраў газеты і куляй ляцелі на машыне ў Міжнародны прэс-цэнтр, каб паспець пакласці шыкоўна аформлены нашым дызайнерам Наталляй Овад спецвыпуск “Культуры” на сталы для калег перад адкрыццём першай прэс-канферэнцыі. І так адбывалася штогод. Словам, усе дарогі ў ліпені вялі нас у Віцебск!
Спадчына мастака
Напалеонам Ордам ХХ стагоддзя называюць сучаснага беларускага мастака Анатоля Наліваева, выстава карцін якога адкрылася напрыканцы чэрвеня ў Навагрудку ў гістарычным будынку кляштара братоў дамініканаў.
Народная творчасць — падстава, каб абмяняцца думкамі
Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Алег Хмялькоў прыняў удзел у VII Усерасійскім з’ездзе кіраўнікоў метадычных службаў у сферы народнай творчасці.
Пракруставы ложак рэстаўрацыі, або Як пазбегнуць падробкі?
Гутарачы з улюбёнымі ў справу спецыялістамі, ты разумееш, што рэстаўрацыя — гэта зусім не тыя панылыя выразы твараў, якія мы дасюль раз-пораз бачым на вуліцах у адной няўдалай сацыяльнай рэкламе. Гэта інтрыга, творчыя дылемы, інтэлектуальны выклік, сюжэтныя піруэты… Выстава творчай суполкі “Басталія”, што экспанавалася ў чэрвені ў Нацыянальным гістарычным музеі, цудоўна гэта засведчыла. А зараз — свайго кшталту каментарыі да яе. Пра тое, як адрозніць рэстаўрацыю ад падробкі, мы гутарым з кіраўніком суполкі Фёдарам САРОКАМ і яе ўдзельнікамі Ігарам КНЫШАМ, Іванам МЯДЗВЕДЗЁВЫМ і Катажынай ШАЎРУК.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»