Пад знакам Года народнага адзінства

№ 29 (1520) 17.07.2021 - 23.07.2021 г

13 ліпеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў кульутры абласных выканаўчых камітэтаў.

У пачатку нарады Анатолій Маркевіч падзякаваў Магілёўскаму аблвыканкаму за годнае правядзенне ўрачыстасці “Александрыя збірае сяброў”, а таксама абмеркаваў пэўны шэраг пытанняў адносна свята “Славянскі базар”.

Асаблівая ўвага была нададзена візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Вялікі тэатр оперы и балета на Дзень Незалежнасці. Кіраўнік краіны прапанаваў кожны год 3 ліпеня ўшаноўваць яшчэ і лепшых супрацоўнікаў культуры на гэтым свяце,

Пасля міністру далажылі пра стратэгію развіцця Нацыянальнага мастацкага музея. Дырэктар установы Уладзімір Пракапцоў адзначыў, што 17 верасня, у гадавіну ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, у музеі плануецца адкрыць выставу, на якой будзе прадстаўлена сакральнае царкоўнае мастацтва, сучаснае беларускае і рускае мастацтва, заходняе мастацтва і многа іншага.

Тэма ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ўздымалася і ў сувязі з музеефікацыяй комплекса будынкаў у Бярозе, дзе ў міжваенны час знаходзіўся польскі канцэнтрацыйны лагер.

У Коапыль, дзе будзе святкавацца Дзень пісьменства, у хуткім часе адправіцца камісія Міністэрства культуры з мэтай праверыць падрыхтоўку горада да традыцыйнай ужо падзеі. З даклада міністру вынікала, што Коапыль да свята ў цэлым добра падрыхтаваны.

Ізноў уздымалася праблема рэканструкцыі палацава-паркавага комплекса ў Свяцку і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. Міністр пацікавіўся і рэстаўрацыяй стайні ў сядзібе Агінскіх, і выказаў шэраг заўваг і прапаноў.

Акрамя таго Анатолій Маркевіч па выніках прыёма грамадзян ў Магілёве зрабіў выснову, што не ўсім спецыялістам былога філіяла Акадэміі музыкі пасля аптымізацыі ўстановы зрабілі прапановы на новае месца працы, і ўзяў гэта пытанне пад асабісты кантроль.