Першая бомбёжка
...Мой бацька — Рыгор Саулавіч Іофе — ураджэнец мястэчка Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці). Ён быў удзельнікам Грамадзянскай вайны на Украіне, ваяваў у складзе Першай Коннай арміі С.М.Будзённага, дзе ў баях атрымаў цяжкае раненне ў нагу. У 1919 годзе мой бацька ва ўзросце 23 год быў першым міліцыянерам у мястэчку Сяліба. У 1933-м ён ажаніўся з 27-гадовай Куней Навумаўнай Фрумкінай. Яны жылі ў райцэнтры Беразіно, а затым пераехалі ў горад Слуцк, дзе бацька працаваў дырэктарам акруговай базы Галоўспірта БССР і дзе нарадзіўся яго першынец — сын Сева. Да гэтага бацька быў на розных работах, у тым ліку начальнікам Украінлеса ў Беразіно (гэта значыць начальнікам лясной гаспадаркі, якая забяспечвала лесам Украіну). У другой палове 1930-х наша сям’я пераехала ў гарадскі пасёлак Беразіно, дзе нарадзіўся аўтар гэтых радкоў. Да Вялікай Айчыннай вайны бацька працаваў намеснікам начальніка ДЭУ — 718 па гаспадарцы. Маці скончыла вучылішча ў Чэрвені і працавала сакратаром Бярэзінскага народнага суда.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беразіно, у раёне рынка, на старых яўрэйскіх могілках, якія размяшчаліся ў зеляніне вялікіх дрэў, немцы высадзілі дэсант. Міліцыя райцэнтра з удзелам раённага аддзела НКУС змагла знішчыць большасць дыверсантаў, а некалькіх з іх узялі ў палон. У аперацыі ўдзельнічаў і мой бацька. Але гэта было крыху пазней. А калі пачалася вайна, бацька знаходзіўся ў камандыроўцы. У тыя дні мая бабуля Малка папрасіла маці забраць дзяцей — старэйшага 6-гадовага брата Севу і мяне — і паехаць на пару тыдняў ў Бялынічы да яе дзядзькі, пакуль немцаў не прагоняць. Сама яна засталася даглядаць хату і гаспадарку.
Пасля вяртання з камандзіроўкі бацька ўвайшоў у склад групы па ахове маста. Потым пасля вайны ён расказваў, што мост узарвалі, калі першы нямецкі танк уехаў на яго, а трэба было пачакаць, пакуль фашысцкая калона поўнасцю заедзе на мост.
У Бялынічах нашу сям’ю ўпершыню бамбілі нямецкія самалёты. Усе выбеглі з хаты мамінага дзядзькі і хаваліся ў агародзе, лічачы, што там можна пазбегнуць небяпекі. Магілёўская шаша была запоўнена адступаючымі войскамі Заходняга фронту і бежанцамі з Мінска, Чэрвеня і Беразіно. Бацька папрасіў работнікаў ДЭУ-718 да прыхода органаў НКУС дапамагчы эвакуіраваць сваю сям’ю далей ад фронта. Пасля бамбёжкі Бялыніч мы (цяжарная маці, брат Сева і я) пайшлі пешшу на Магілёў і ўліліся ў велізарны натоўп бежанцаў, які бязладна рухаўся па шашы Мінск — Магілёў у напрамку да Магілёва. Нам пашанцавала. бо нас падабрала машына ЗІС-5 з раненымі байцамі і афіцэрамі. Убачыўшы цяжарную жанчыну, падсадзілі яе з дзецьмі ў машыну. Севу на руках на падножцы трымаў адзін ваенаслужачы, і нам цудам удалося эвакуіравацца. Менавіта на гэтай машыне ехаў саслужывец бацькі Рыгор Соркін, які і вывез нас з Бялыніч, пасадзіў ў цяплушку. У чыгуначных таварных вагонах нашу сям’ю вывезлі ў Тамбоўскую вобласць, а пасля набліжэння лініі фронта эвакуіравалі адтуль у калгас імя 1 Мая Сыр-Дар’інскага раёна Кзыл-Ардынскай вобласці Казахскай ССР.
Мой бацька некалькі ра-
зоў быў у розных ваенкаматах і прасіў накіраваць яго на фронт, але медыцынскія камісіі “не прапускалі” яго ў дзеючую Чырвоную Армію з-за цяжкай раны на назе, атрыманай у гады Грамадзянскай вайны. Пазней ён знайшоў нас у Бугуруслане. Там тата ўладкаваўся працаваць загадчыкам гаспадаркі — экспедытарам дзіцячага дома. Потым да нас прывезлі дзяцей з Масквы і стварылі дзіцячы інтэрнат (у інтэрнатаўцаў бацькі былі на фронце або ў Маскве), а бацька застаўся на ранейшай рабоце. 12 студзеня 1942 года ў Бугуруслане нарадзіўся наш малодшы брат Навум.
Расстраляныя родзічы
...Між тым у 1941—1942 гадах на акупаванай тэрыторыі ў Беразіно, Бярэзінскім раёне і Чэрвені ад рук нацыстаў і іх пасобнікаў — літоўскіх калабарацыяністаў (батальён А.Імпулявічуса) і мясцовых паліцаяў загінула каля 20 маіх сваякоў, у тым ліку бабуля Малка (маці маёй маці), брат бацькі — чалавек з інваліднасцю Хоня Іофе, браты маці Залман Фрумкін і Вэлвл Фрумкін са сваёй жонкай Кунай Фрумкінай, сям’я сястры бацькі Хай-Гіты.
У 2012 годзе ў Мінску выйшла ў свет 2-е, перапрацаванае і дапоўненае выданне зборніка артыкулаў даследчых работ “Война известная… и неизвестная” (укладальнік Н.Л.Цыганок). У маім артыкуле ў гэтай кнізе пад назвай “Холокост в местечках и деревнях Белоруссии (1942 — 1943)” ёсць такія радкі:
“Ещё в августе 1941 года нацисты в районе деревни Новосёлки учинили массовый расстрел значительной части березинских евреев — молодых, здоровых мужчин и юношей, то есть тех, кто мог организовать еврейское Сопротивление против немецких оккупантов. Тогда было вывезено и убито 250 безоружных человек. Среди них были дяди автора этих строк Фрумкин Вэлвл и Фрумкин Залман. Об этой трагедии напоминает памятник на месте их гибели.
...25 декабря 1941 года в Березино прибыл 12-й литовский батальон полицейско-вспомогательной службы под командованием Антанаса Импулявичюса. Солдаты и офицеры этого батальона при активной помощи полицейских местного полицейского гарнизона 26-28 декабря стали подлинными палачами березинских евреев. С утра 26 декабря 1941 года они стали врываться в дома и холодные сараи, куда были заключены узники гетто, выгоняли их на улицу и группами подводили к заранее выкопанной яме в 150 метрах от улицы Интернациональной... Некоторым евреям и еврейкам удалось спрятаться на чердаках и подвалах. Скорее всего, среди них были моя бабушка Малка и тётя Куна. Косвенным доказательством этого стало то, что на чердаке одного из домов, входивших в гетто на улице Интернациональной, в 1950-х годах был найден пакет, в котором содержались их фотографии, а также фотографии моих дядей Вэлвла и Залмана Фрумкиных — сыновей Малки, и моего старшего брата Севы... 31 января — 1 февраля 1942 года в Березино состоялся ещё один расстрел оставшихся узников гетто. в котором от рук карателей погибло большое количество евреев (Национальный архив Республики Беларусь. Ф.861. Оп.1.Д.9). Есть основания полагать, что среди его жертв были моя бабушка Малка Фрумкина и жена дяди Вэлвла Фрумкина — Куна Фрумкина”.
Вяртанне ў Беразіно
...Самымі шчаслівымі днямі ў час эвакуацыі для маёй сям’і і для мяне, пяцігадовага хлопчыка, сталі Дзень вызвалення Мінска і Дзень Перамогі над германскім нацызмам 9 мая 1945 года.
Сімвалічна, што адначасова з вызваленнем Мінска 3 ліпеня 1944 года ў ходзе аперацыі “Баграціён” часцямі 42-й Смаленскай і 153-й стралковых дывізій 49-й арміі 2-го Беларускага фронта была вызвалена мая малая радзіма — гарадскі пасёлак Беразіно.
Пасля вяртання з эвакуацыі ў Беразіно ў 1945 годзе наша сям’я часова пасялілася ў маленькай кладоўцы ў стрыечнай сястры маці — цёткі Фрыды Жукоўскай (Фрумкінай). Справа ў тым, што наша даваенная хата згарэла, нічога не засталося. У нашым сямейным архіве захоўваецца цікавы дакумент. Гэта “Даведка” ад 5 ліпеня 1946 года з такім зместам:
“Выдана настоящая Березинским Гор. советом гр-ну Иоффе Григорию Сауловичу, проживающему в г.п.Березино по ул.Комсомольской, 28 в том, что дом его в действительности сгорел в 1941 г. в период немецкой оккупации и больше строений в г.п. Березино не имеет.Выдана для представления в Нар. суд, что и удостоверяет — Пред. Гор. совета Хургин...”
Наш бацька — Рыгор Саулавіч Іофе, як і да вайны, доўгія гады працаваў намеснікам, начальніка ДЭУ-718 па гаспадарцы. Апошнія гады сваёй працы ён быў бухгалтарам і бухгалтарам-касірам у гэтай установе. Яго паважалі і цанілі калегі па рабоце і начальнікі ДЭУ.
Пасля продажу дома дзядулі і бабулі ў мястэчку Сяліба бацька купіў дом па вуліцы Камсамолькай, 6, і наша сям’я перасялілася ва ўласнае жытло, дзе прайшлі пасляваеннае дзяцінства і юнацтва маё і маіх братоў — Севы і Навума. Калі мы раз’ехаліся, там засталіся жыць толькі бацька і маці. А мы з жонкамі і сваімі дзецьмі прыязджалі да іх у госці. Быў сад, агарод, лужок. Калі мы яшчэ вучыліся ў школе, бацькі трымалі карову, казу, гусей і кур і звычайна аднаго парсючка. Хата была вялікая. Да вайны яна належала двум яўрэйскім кавалям — братам Годэсам.
Бацька працаваў да 75 год. Ён памёр у 1987-м — на 91-м годзе жыцця. У сямейным архіве захоўваюцца дзесяткі ганаровых грамат і і грамат, якімі быў узнагароджаны Рыгор Саулавч Іофе за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Мая маці — Куна ( Кацярына) Навумаўна Фрумкіна прымала самы актыўны ўдзел у грамадскай рабоце ў якасці старшыні вулічнага камітэта Камсамольскай вуліцы, члена розных камісій Бярэзінскага гарсавета, а таксама сакратара таварыскага суда. У той час 25 рублёў былі немалыя грошы. І калі старшыня Бярэзінскага гарсавета К.Баранаў (былы сакратар Бярэзінскага падпольнага райкама партыі — Э.І.) прапаноўваў узнагародзіць яе Ганаровай граматай, яна заўсёды аддавала перавагу ёй. Апроч гэтага, яна была занесена ў Кнігу гонару горада Беразіно. Яе не стала ў чэрвені 1986 года.
АдраджЭнне Мінска
...У час вучобы ў школе мяне цікавіла не толькі гісторыя Бярэзіно і Бярэзінскага раёна, але і гісторыя Мінска, асабліва часоў Вялікай Айчыннай вайны і перыяда 1946 — 2021 гадоў. Гэтаму таксама садзейнічала мая вучоба на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1956 — 1961 гг., мая праца выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума Мінскага раёна, вучоба ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР, праца ў Мінску ў якасці намесніка дырэктара СШ № 13 па выхаваўчай рабоце, настаўніка гісторыі, грамадазнаўства і Асноў савецкага заканадаўства СШ № 100, дацэнта і прафесара кафедр паліталогіі і права, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Школьнікам я імкнуўся прыехаць у Мінск, каб паглядзець, як мінчане адзначаюць чарговую гадавіну вызвалення сталіцы ад нямецкіх акупантаў, пазнаёміцца з невядомымі старонкамі гісторыі Мінскага антыфашысцкага падполля, сустрэцца з мінчанамі і ўраджэнцамі іншых населеных пунктаў Беларусі і СССР, якія ўдзельнічалі ў гэтым вызваленні. У час гэтых паездак ў 1945-м — пачатку 1950-х гадоў я бачыў палонных немцаў, якія ўдзельнічалі ў пасляваенным адраджэнні Мінска. У тыя гады, яшчэ зусім хлапчуком, я з ненавісцю думаў: “Хай будуць яны прокляты! Яны — гады, таму што знішчылі маю бабулю, маіх дзядзькаў, маю цёцю і шмат сваякоў”.
Дарэчы, я жыву ў доме № 39 па праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі, які больш за 70 гадоў таму пабудавалі нямецкія палонныя. Адзін час я зацікавіўся падрабязнасцямі пасляваеннага адраджэння Мінска, планамі архітэктараў БССР і СССР па праектаванні новага аблічча горада. Мала каму сёння вядома, што ў аднаўленні Мінска ўдзельнічалі дзясяткі тысяч яго жыхароў, што існаваў дакумент “Личная книжка участника восстановления города Минска” пад дэвізам “Восстановим в кратчайший срок наш родной Минск!”. Такая кніжка пад № 30 949, выдадзеная 11 кастрычника 1944 года, была ў актыўнага ўдзельніка аднаўлення Мінска Ісака Якаўлевіча Ліфшыца — у той час дэкана факультэта замежных моў Мінскага педінстытута імя А.М.Горкага, які ў ліпені 1967 года стаў маім цесцем. На першай старонцы “Личной книжки” быў устаноўлены мінімум удзелу ў гэтай высакароднай рабоце — 15 гадзін у месяц. Але колькі гадзін адпрацаваў Ісаак Якаўлевіч?
З кніжкі бачна, што пры ўсёй занятасці асноўнай работай 8 кастрычніка 1944 года ён адпрацаваў 8 гадзін (устаўка вокан), 12 лістапада — 7 гадзін (разборка і ўкладка цэглы ў штабелі), 13 лістапада — 7 гадзін (работа на будоўлі хлева), 26 лістапада — 8 гадзін (работа на будоўлі хлева), 17 снежня — 9 гадзін, 31 снежня — 6 гадзін, 14 студзеня 1945 года — 9 гадзін, 28 студзеня — 4 гадзіны (усе гэтыя дні на сталярных работах). 15 красавіка — 3 гадзіны (зноска цэглы), 22 красавіка — 10 гадзін (рамонт хлева), 26 красавіка — 2 гадзіны (зноска цэглы), 13 мая — 10 гадзін 30 хвілін (ачыстка цэглы), 19 чэрвеня — 10 гадзін (выбарка цэглы), 24 чэрвеня 1945 года — 9 гадзін (выбарка цэглы).
Пасляваенныя трагедыі
… Аднойчы ў сярэдзіне студзеня 1946-га, калі мне яшчэ не было сямі гадоў, пад вечар у нашу хату зайшоў сваяк, які
займаў у Мінску высокую пасаду. Ён завёў гаворку аб апошніх падзеях. І бацька загадаў мне выйсці на кухню. І тут сваяк пачаў гаварыць шэптам. Я разабраў толькі, што 3 студзеня ў час навагодняга карнавала ў клубе Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі (плошча Свабоды,2), куды былі запрошаны выдатнікі мінскіх школ і тэхнікумаў, раптоўна ўзнік пажар. І загінула некалькі соцень чалавек — амаль палова ўсіх прысутных. Але гэту справу засакрэцілі, і дагэтуль мала што пра яе вядома. Калі я трохі падрос, то спрабаваў пагаварыць аб гэтым з бацькам, алё ён сказаў, што пра тое трэба забыць і нікому не расказваць.
Будучы ўжо прафесарам БДПУ імя М.Танка, доктарам гістарычных навук, я апублікаваў некалькі пртыкулаў у сродках масавай інфармацыі на гэтую тэму, але да сённяшняга часу застаецца шмат нявысветленага. На мой погляд. заслугоўваюць увагі тры версіі гэтага трагічнага пажара. Першая — кароткае замыканне. Другая — неасцярожныя дзеянні сына першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі П.К.Панамарэнкі, які разам з сябрамі падышоў да Навагодняй ёлкі, дзе было многа ваты, і нехта з гэтай кампаніі чыркнуў запальніцай. У выніку ўзнік пажар. І трэцяя: у той час яшчэ не былі лівідаваны ўсе банды, якія дзейнічалі вакол Мінска, а таксама нямецкія дыверсанты і калабаранты ўсіх масцей — пасобнікі нацыстаў, якія затаіліся. Не трэба забываць, што ў падвале будынка, дзе ўзнік пажар, захоўваліся сакрэтныя дакументы і праводзіліся допыты прадстаўнікоў палітычнага бандытызму, не гаворачы ўжо аб нямецкіх дыверсантах, якія не паспелі вырвацца з Мінска.
Амаль 20 год назад — у 2002-м у Маскве выйшла кніга гісторыка спецслужб А.Ю.Папова “15 встреч с генералом КГБ Бельченко”, які ў 1943 — 1953 гадах быў наркамам, а потым міністрам унутраных спраў БССР. У гэтай кнізе генерал-палкоўнік С.С.Бельчанка ўспамінаў аб падзеях 1945 — 1947 гг. на беларускай зямлі. Гэтыя ўспаміны знаёмяць нас з сітуацыяй у Мінску: “Всего оперировало на территории Белоруссии около 300 банд. Крупные бандформирования были ликвидированы только в 1947 году… День Победы я встретил в боевых условиях. Западнее города Лида в лесном массиве я руководил операцией по ликвидации крупной группировки, состоящей из двух банд — Рагнера и Котвича… Наряду с политическим бандитизмом быстрыми темпами в Белоруссии стал разрастаться уголовный. Причём по дерзости, формам и видам не уступавший политическому, а главное, сопровождавшийся убийствами… Бандиты целенаправленно охотились за мной. В Минске 16 октября 1946 года (гэта значыць, амаль праз дзевяць з паловай месяцаў пасля трагічнага пажару 3 студзеня 1946 года — Э.І) снайпер из расположенного рядом с домом сарая, целясь через чердачное окно в окно моей спальни, выстрелил в меня. Это случилось на рассвете, вскоре после того, как я вернулся домой. Так как я был укрыт в тот день купленным Надеждой Павловной (жонкай С.С.Бельчанкі — Э.И.) одеялом, пуля, летящая в меня, не пробила толщу ваты, а, свернув её в комок, застряла там, нанеся в области живота удар и слабый ожог. Стреляющий быстро скрылся, да и активных мер поиска не принималось. Т.к. убийств было тогда немало и отвлекать силы я не разрешил”.
На адной маёй сустрэчы з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Жарэсам Алфёравым ён прызнаўся, што прысутнічаў на гэтым трагічным навагоднім карнавале 3 студзеня 1946 года, будучы вучнем мінскай СШ № 42, і выратаваўся цудам.
Праз даследаванні
...У час вучобы на гістфаку БДУ, я часта бываў у многіх музеях Мінска, але часцей за ўсё ў Беларускім дзяржаным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе знаёміўся з яго фондамі і непасрэдна са справамі аб вызваленні Мінска. Асабліва мяне цікавілі пісьмы ўдзельнікаў вызвалення з рэгіёнаў Беларусі і ўсяго Савецкага Саюза. Мае даследаванні набылі пастаянны характар пяцьдзясят чатыры гады назад — у 1967 годзе, калі я стаў пастаянным жыхаром Мінска.
Вынікі пошукаў па тэме вызвалення Мінска і малавядомых падзеяў 5 — 15 ліпеня 1944 года, калі часці акружанай нямецкай групоўкі спрабавалі зноў авалодаць горадам, знайшлі адлюстраванне ў многіх газетных і часопісных артыкулах у рэспубліканскім друку, матэрыялах шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, а таксама ў маіх кнігах “Советские военачальники на белорусской земле. Путеводитель по местам жизни и деятельности”(Мн., 1988, “Абвер, полиция безопасности и СД, тайная полевая полиция, отдел “Иностранные ар
мии — Восток” в западных областях СССР. Стратегия и тактика. 1939-1945) (Мн., 2007, 2008), “Когда и зачем Гитлер и другие высшие чины нацистской Германиии приезжали в СССР?” (Мн., 2010), “Пантелеймон Пономаренко: “железный” сталинист” (Мн., 2015), “Лаврентий Цанава. Его называли “Белорусский Берия”(Мн., 2016) і інш.
Шчыра кажучы, аўтара гэтых радкоў яшчэ вельмі цікавяць дзве праблемы: малавядомыя старонкі гісторыі беларускай навукі і культуры і малавядомыя старонкі гісторыі яўрэйскай навукі і культуры Беларусі.
Па другой тэме, акрамя многіх артыкулаў, мной выданы кнігі “Страницы истории евреев Беларуси”(Мн., 1996,1997), “Евреи. По страницам истории“ (совм.с С.Асиновским), “Прошлое и настоящее евреев Беларуси” (М., 1998), “Мудрые еврейские сказки”(совм. с Г.Л.Релесом) (Мн., 1999), “Белоруссвкие евреи В Израиле”(Мн., 2000), “Лэхаим! Из еврейского фольклора (сост, совм. с Г.Л.Релесом), “По достоверным источникам. Евреи в истории городов Беларуси”(Мн., 2001).
Усяго аўтарам гэтых радкоў апублікавана звыш 2160 друкаваных работ, у тым ліку 50 кніг і брашур. Некаторыя з іх у сааўтарстве.
І яшчэ. Я ўспамінаю лістапад 1996 года, калі была прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі маёй краіны — са змяненнямі і дапаўненнямі. У выніку дзень 3 ліпеня стаў Днём Рэспублікі, Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І вельмі добра, што гэты дзень супадае з днём вызвалення Мінска ад нямецкіх акупантаў.
Эмануіл ІОФЕ, доктар гістарычных навук, прафесар