“Амаль сур’ёзна” ад Нікуліна

№ 21 (1512) 22.05.2021 - 29.05.2021 г

У Беларускім дзяржаўным цырку распачаўся пракат новай праграмы “Амаль сур’ёзна”. Прымеркавана яна да 100-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Юрыя Нікуліна.

/i/content/pi/cult/851/18084/16_1.jpg

Славуты артыст выступаў на манежы больш за 30 гадоў, а больш за 20 стаяў на чале Маскоўскага цырка на Цвятным бульвары. Зараз гэты цырк носіць імя Нікуліна, і яго артысты ўдзельнічаюць у прэм’еры ў Мінску разам з беларускімі, бразільскімі і ўкраінскімі калегамі.

/i/content/pi/cult/851/18084/16_2.jpg

Дарэчы, праграму ініцыявалі менавіта ў нашым цырку.

/i/content/pi/cult/851/18084/16_3.jpg

Мінскія гледачы пабачаць дрэсіраваных коней, мядзведзяў, сабак. Апроч таго — бразільскае кола мужнасці, моташар. Выступаюць і эквілібрысты, акрабаты, паветраныя гімнасты, жанглёры і, вядома, клоўны. Гэты цэх, нагадаем, прадстаўляў і сам Нікулін.

/i/content/pi/cult/851/18084/16_4.jpg

Праграму “Амаль сур’ёзна” будуць паказваць да 1 жніўня. А ў залу, у адпаведнасці з найноўшымі правіламі, зацверджанымі Мінгарвыканкамам, прадаецца не больш за 50 працэнтаў ад звычайнай колькасці білетаў.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by