Славуты артыст выступаў на манежы больш за 30 гадоў, а больш за 20 стаяў на чале Маскоўскага цырка на Цвятным бульвары. Зараз гэты цырк носіць імя Нікуліна, і яго артысты ўдзельнічаюць у прэм’еры ў Мінску разам з беларускімі, бразільскімі і ўкраінскімі калегамі.
Дарэчы, праграму ініцыявалі менавіта ў нашым цырку.
Мінскія гледачы пабачаць дрэсіраваных коней, мядзведзяў, сабак. Апроч таго — бразільскае кола мужнасці, моташар. Выступаюць і эквілібрысты, акрабаты, паветраныя гімнасты, жанглёры і, вядома, клоўны. Гэты цэх, нагадаем, прадстаўляў і сам Нікулін.
Праграму “Амаль сур’ёзна” будуць паказваць да 1 жніўня. А ў залу, у адпаведнасці з найноўшымі правіламі, зацверджанымі Мінгарвыканкамам, прадаецца не больш за 50 працэнтаў ад звычайнай колькасці білетаў.
Фота аўтара