Падзякі і шанаванне

№ 20 (1511) 15.05.2021 - 21.05.2021 г

8 мая Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ажыццявіла шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі. Раніцаю на сталічных Вайсковых могілках адбылося ўшанаванне памяці тых, хто загінуў у баях за вызваленне Беларусі. Міністр і супрацоўнікі Міністэрства ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Воіну-вызваліцелю на алеі Славы.

/i/content/pi/cult/850/18055/12.jpgПрацягам ушанавання памяці герояў вайны стаў візіт прадстаўнікоў Міністэрства культуры да трох ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны .

Словы падзякі і віншаванні прымалі Аляксандр Іосіфавіч Ульяновіч — удзельнік вайны, былы першы намеснік міністра культуры БССР, які больш за дзесяць гадоў узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знакам Пашаны”, медалямі;

Георгій Лявонцьевіч Лазычэнка, які пасля вайны працаваў начальнікам аддзела забеспячэння Галоўнага ўпраўлення рамонтна-вытворчых прадпрыемстваў і забеспячэння Міністэрства культуры БССР, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, “За ўзяцце Кёнігсберга” “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.” ;

Ілля Іванавіч Гарбачэўскі — аўтар трох кніг пра вайну “Отряд назывался “Балтиец”, “Лидская партизанская зона”, “Крест — мой хранитель”, узнагароджаны медалём “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны”, ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

Падчас сустрэчы ад імя Міністэрства культуры ветэранам былі ўручаны каштоўныя падарункі. Сустрэча адбылася па-сапраўднаму цёплай і кранальнай.

Міністр культуры Анатолій Маркевіч, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Лілія Ешмантовіч і начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Аксана Лісянкова выказалі ветэранам словы падзякі і пажадалі ім моцнага здароў'я./i/content/pi/cult/850/18055/11.jpg