Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Рамантычная руіна ў парку-музеі
Гальшанскі замак доўгі час станавіўся ўсё больш прывідным: ён раставаў літаральна на вачах. Адкрыццё першай часткі экспазіцыі нарэшце засведчыла, што працэс рушыў у зваротным напрамку — не энтрапіі, але аднаўлення. Зразумела, гэта толькі пачатак. У якім накірунку будуць развівацца працы надалей — пры спрыяльным фінансаванні? Які выгляд урэшце займее ахутаны легендамі замак? Пра гэта — і наогул пра прынцыпы падыходу да спадчыны — мы гаворым з кіраўніком рэстаўрацыйнага праекта Ігарам РАХАНСКІМ.
Падзякі і шанаванне
8 мая Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ажыццявіла шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі. Раніцаю на сталічных Вайсковых могілках адбылося ўшанаванне памяці тых, хто загінуў у баях за вызваленне Беларусі. Міністр і супрацоўнікі Міністэрства ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Воіну-вызваліцелю на алеі Славы.
Будслаў: вызначэнне падыходаў
Пажар у Будслаўскім касцёле, які адбыўся раніцай 11 мая, ужо не раз параўноўвалі з нядаўнімі драматычнымі падзеямі ў Нотр-Дам у Парыжы. Як і парыжская катэдра для французаў, гэты санктуарый мае магутнае сімвалічнае значэнне не толькі для каталікоў, але і для ўсіх нашых суайчыннікаў. Хараство, веліч, згода — вось тое, што гэты сімвал увасабляе.
Віцебск рыхтуецца да XXX “Славянскага базару”
Летні амфітэатр — традыцыйная пляцоўка буйных імпрэз міжнароднага форуму мастацтваў — зараз абнаўляецца. Новая валошка заззяе на плошчы Зорак, дзе закладзены пліты з імёнамі лаўрэатаў спецыяльнага прыза Прэзідэнта “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”.
Мелодыя раяля ў вечным граніце
11 мая на Усходніх могілках у Мінску адбылося адкрыццё помніка папулярнаму беларускаму кампазітару Алегу Молчану. Помнік выраблены з белага і чорнага граніту, у яго сілуэце адгадваецца раяль, а падножжа выканана ў выглядзе клавіш. Аўтарамі помніка з’яўляюцца вядомыя беларускія скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.
Аўтабібліятэка: шлях да кнігі і чытачоў
Жыхары маланаселеных і аддаленых вёсак Навагрудскага раёна з нецярпеннем чакаюць прыезду бібліёбуса, бо ведаюць што разам з ім прыедуць свежыя часопісы і навінкі мастацкай літаратуры. У нас распрацавана 12 маршрутаў, якія ахопліваюць 46 населеных пунктаў. Штомесяц бібліёбус іх наведвае. Самыя аддаленыя маршруты знаходзяцца на адлегласці 30 — 35 кіламетраў. У адным маршруце — ад 3 да 6 вёсак. Сярэдні ўзрост чытача — 60+.
“…Возера” без слёз
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца прэм’ера шостай для гэтага калектыву пастаноўкі “Лебядзінага возера” П.Чайкоўскага. Але ніякага возера няўцешных слёз, пралітых над лёсам няшчасных герояў, быць не павінна: пра тое, што ў чарговай версіі чакаецца хэпі-энд, харэограф-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Беларусі і СССР Валянцін Елізар’еў паведаміў яшчэ напярэдадні, на прэс-канферэнцыі з нагоды вяртання балета ў рэпертуар.
У пластычным акіяне
Пластычнаму тэатру “ІнЖэст” споўнілася 40 гадоў. Да гэтай падзеі была прымеркавана прэм’ера спектакля “Х-традыцыя — Да Дна народзінаў”. Гульня слоў была невыпадковай: пачынаўся перформанс з паглыблення героя ў бездань мора-акіяна, а завяршаўся такім жа павольным усплываннем-усплыццём. Чым не сцэна падводнага царства з оперы “Садко”?
Рэалізм “без берагоў”?
Я перакананы, што гэты чалавек быў асобай унікальнай. Бліскучы жывапісец, камунікабельны чалавек, выдатны педагог, з-пад крыла якога выйшла некалькі пакаленняў мастакоў; суразмоўца, з кім можна было гаварыць бясконца, сумленны і прынцыповы, што датычыцца яго маральнага стрыжня ды грамадства ў цэлым. З 87 пражытых гадоў больш за шесцьдзясят ён працаваў у мастацтве. Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — народны мастак краіны, прафесар Май Данцыг, выстава твораў якога толькі што прайшла ў Нацыянальным мастацкім музее. Па вялікім рахунку, яна павінна была паўстаць перад гледачамі яшчэ год таму — у год яго 90-годдзя з дня нараджэння, але па розных прычынах тады штосьці не атрымалася, і вось зараз — яе ўбачылі мінчане і госці сталіцы. У экспазіцыі экспанавалася больш за 50 вядомых музейных твораў і менш вядомых — са збору сям’і мастака. Гэта фігуратыўныя палотны, пейзажы пасляваеннага і новага Мінска, моцныя партрэты дзеячаў культуры, эцюды, малюнкі, створаныя мастаком у 1950 — 2000 гады. Дадам, экспазіцыя ўвабрала ў сябе прыкладна толькі дзясятую частку ўсёй спадчыны Данцыга. Як вядома, самая вялікая яго юбілейная выстава адбылася ў 2015 годзе, на якой было прадстаўлена амаль 250 твораў! І столькі ж (па колькасці) заставалася тады ў яго майстэрні.
“У турызме ўсё памянялася…”
Ад COVID-19 турыстычная галіна пацярпела куды больш, чым многія іншыя. Гэта разумее кожны. Ды разам з тым ёсць і адваротны бок медаля. І калі ў колькасным вымярэнні беларускі турызм, канешне, страціў (як і любы іншы), у якасным у нас усё зусім не так адназначна. Пандэмія міжволі дала айчыннаму турызму штуршок да развіцця — у бок разнастайнасці і крэатыву. Хоцькі-няхоцькі нашы суграмадзяне былі вымушаныя болей падарожнічаць па сваёй краіне, а ў турыстычны ўжытак сталі трапляць тыя культурныя адметнасці, на якія раней многія не звярталі ўвагі. Экскурсавод Цімафей АКУДОВІЧ лічыць, што гэтыя станоўчыя тэндэнцыі будуць працягвацца не толькі ў новым сезоне, які ўжо спакваля пачынаецца, але і надалей.
Балючае рэха апошняй вайны
У Гальшанах пабываў у 1990-х, адразу пасля таго як перасяліўся з Веткі ў Мінск. Вандраваў тады па “новых землях” з жонкай і сынамі, дабіраў, так бы мовіць, беларушчыны. Дык вось, бясконцым гаворкам пра мясцовы прывід, што дадае начнога жаху касцёлу і манастыру пры ім, паверыў адразу. Бо адчуў, пабачыў і ледзьве прытомнасць не згубіў. Белая Панна нагадвала павеў веснавога ветрыку. Яго можна было пабачыць! Выйшаў з манастырскіх калідораў і доўга блукаў па замкавых развалінах. Мроіліся Чорны Манах, князі і рыцары. Адна з апошніх навін — аднаўленне Паўночнай вежы Гальшанскага замка ў першародным выглядзе, стварэнне музейнай экспазіцыі. З гэтага, напэўна, і варта пачаць.
Збіраюцца ў Ліду “народнікі”
Сёння ў Лідзе ўрачыста пачнецца заключны этап IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча. Напярэдадні падзеі мы гутарым з Аленай СЕРАКОВАЙ — дырэктарам Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, на базе якога традыцыйна і ладзяцца конкурсныя праслухоўванні. Дарэчы, наша размова прыпала акурат на Сусветны дзень акардэона: калісьці ў 1829 годзе менавіта 6 мая венскі майстра атрымаў патэнт на вынайдзены ім музычны інструмент. Супадзенне? Але ў Лідзе, як высветлілася, пра гэта памятаюць і штогод адзначаюць свята адмысловымі канцэртнымі імпрэзамі.
Небяспекі ад А да Я
Да пачатку летніх канікул Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” рыхтуе прэм’еру новага анімацыйнага фільма для самых маленькіх гледачоў “Азбука небяспек. Чароўная кніга”. На экраны выйдзе фінальная, трэцяя частка праекта, праца над якім пачалася яшчэ ў 2016 годзе. Добры, забаўны мультфільм пра абаяльных дамавічкоў не толькі парадуе дзяцей, але і будзе ім карысным — дасць патрэбныя веды пра навакольныя прадметы і з’явы.
...і кветкі “а-ля” Ніна Бохан
Амаль два гады пошукаў, знаходак — і, нарэшце, “ажыла” выстава “Маляваныя дываны Ніны Бохан”. Спачатку яна адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а потым перакачавала ў Варнянскі Дом культуры. А ўсё пачалося з таго, што на адным са смаргонскіх мерапрыемстваў сябра этнаграфічнага таварыства Аляксей Крукоўскі, які ў 2018 годзе ўдзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі па Смаргоншчыне, расказаў мне пра маляваны дыван. Яго знайшлі ўдзельнікі экспедыцыі ў вёсцы Лісічына. Ніхто на той час не ведаў аўтара работы. Не ўстаноўлены ён і дагэтуль. Затое лісічынская знаходка дала магчымасць адкрыць новае імя ў свеце інсітнага мастацтва.
“Каб у дамочку не было справочкі…”
У адным з гродзенскіх выдавецтваў пабачыла свет унікальная кніга кандыдата культуралогіі з Гродна Янкі Трацяка “Маміны песні”. Яе склалі песні яго маці Станіславы Трацяк са Смаргоншчыны, якія аўтар-сын запісаў у 2006 годзе. А нотныя запісы з голасу ажыццявіў Аляксандр Пашкоўскі — акампаніятар народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” з Ашмянскага раёна.
“Туды, на захад!”
На пачатку 1921 года Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў Наркаму асветы РСФСР А. В. Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча (псеўданім — Якуб Колас), аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў.
Напамін пра пекла на зямлі
У рамках прынятага сёлета плана адзначэння Года народнага адзінства Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам абвешчаны конкурс на стварэнне памятнага знака “Уз’яднанне”, які мае з’явіцца ў Мінску для ўвекавечання падзей восені 1939 года, калі Заходняя Беларусь была далучаная да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 17 верасня — дата, калі фактычна адбылося знамянальнае аб’яднанне краіны, значэнне якога для нашай Беларусі мае высокі нацыянальна-гістарычны сэнс. А 14 лістапада 1939 года трэцяя пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла: “Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўз’яднаць тым самым беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве”. Як варыянт пляцоўкі для размяшчэння помніка разглядаецца месца ля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Таксама плануецца добраўпарадкаваць і абнавіць мемарыял на месцы канцэнтрацыйнага лагера, які існаваў у горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці, калі ён уваходзіў у склад буржуазнай Польшчы. Чым вядомае гэтае месца, чаму і якім чынам сёння варта захоўваць памяць аб падзеях, якія адбываліся тут у міжваенныя гады?
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»