Аддзел міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння праводзіць падрыхтоўку мерапрыемстваў, запланаваных на бягучы год, сярод якіх міжнародная выстава “Арт-экспа”, якая мае адбыцца напрыканцы чэрвеня ў культурнай сталіцы Беларусі горадзе Барысаве з удзелам прадстаўнікоў усіх краін СНД. Сфарміраваны таксама праект плана па падрыхтоўцы да пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве, якое мае адбыцца ў верасні.
Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва займаецца падрыхтоўкай урачыстага сходу і канцэрта ў сталічным Палацы Рэспублікі, запланаваных на 7 мая, цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі, цырымоніі ўшанавання Дзяржаўных сцяга і герба, а таксама вячэрняга канцэрта на плошчы Перамогі, якія маюць адбыцца 9 Мая.
Што тычыцца сферы прафесійнага мастацтва, у рамках адзначэння Года народнага адзінства абвешчаныя конкурсы на стварэнне мемарыяльнага знака “Памяць удзячных пакаленняў”, мемарыяла на месцы канцэнтрацыйнага лагера “Бяроза-Картузская”, а таксама памятнага знака “Уз’яднанне”, які мусіць з’явіцца ў Мінску.