Новае прызначэнне

№ 18 (1509) 01.05.2021 - 07.05.2021 г

29 красавіка міністр культуры Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” новага дырэктара. Паводле Тэлеграм-канала Міністэрства культуры, ім стаў Дзмітрый Яшчанка, які раней займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны”.

/i/content/pi/cult/848/18024/24.jpgАнатолій Маркевіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў межах правядзення мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі і ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці перад калектывам установы пастаўлены сур’ёзныя задачы па далейшаму развіццю аб’ектаў музея-запаведніка, стварэнню новых экспазіцый, рэалізацыі новых праектаў, развіццю турыстычнага патэнцыялу.

Музей-запаведнік “Нясвіж” штогод наведваюць шматлікія турысты як з Беларусі, так і з іншых краін. У гэтай сувязі на новага дырэктара ўскладаецца місія па захаванню і прымнажэнню дасягнутых вынікаў, далейшаму развіццю замкавага комплексу як візітнай карткі краіны.