Да майскіх святаў падрыхтаваліся

№ 18 (1509) 01.05.2021 - 07.05.2021 г

Традыцыйна, з надыходам вясны ў Беларусі праводзяцца мерапрыемствы, звязаныя з навядзеннем парадку, пасадкай дрэў, уборкай тэрыторый ад леташняга лісця і смецця. Пасля шэрагу суботнікаў майскія святы, як правіла, мы сустракаем з пачуццём абнаўлення і радасці.

/i/content/pi/cult/848/18020/21.jpgУ гэтым годзе міністр Анатолій Маркевіч разам з супрацоўнікамі Міністэрства культуры 17 красавіка ўдзельнічаў ва ўборцы тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. Паводле Telegram-канала Міністэрства, каля 7 тысяч работнікаў галіны культуры Мінскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Адным словам, да майскіх святаў падрыхтаваліся.

Фота Таццяны Матусевіч

/i/content/pi/cult/848/18020/22.jpg