Выцінанка як мастацтва

№ 17 (1508) 24.04.2021 - 30.04.2021 г

Беларускае мастацтва выцінанкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала прапанову аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Беларускае мастацтва выцінанкі”, паведамляе Тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Ініцыятарам падрыхтоўкі адпаведнай прапановы выступіла Міністэрства культуры, па просьбе якога аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам сумесна з установамі культуры і навуковымі арганізацыямі вывучаны і зафіксаваны сучасны стан бытавання мастацтва выцінанкі на тэрыторыі Беларусі.

На сёння ў нашай краіне носьбітамі мастацтва выцінанкі з’яўляюцца каля 100 майстроў, сярод якіх 11 маюць ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.