Меры па развіцці кінематаграфіі прыняты ў Беларусі

№ 17 (1508) 24.04.2021 - 30.04.2021 г

16 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падпісаў Указ № 146, накіраваны на дзяржпадтрымку і стварэнне ўмоў для развіцця кінематаграфіі.

Партал pravo.by (19.04.2021) паведамляе, што Указам вызначана, на што накіроўваюцца сродкі рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца Міністэрству культуры на кінематаграфію. Сярод кірункаў:

• вытворчасць фільмаў у гульнявой, негульнёвай, анімацыйнай і змяшанай формах, уключаючы іх рэкламу, выраб лічбавага фармату фільмаў, выраб копій фільмаў для здачы ў архіў, а таксама вытворчасць кіналетапісаў;

• стварэнне і экспертыза літаратурных сцэнарыяў фільмаў, набыццё маёмасных правоў на літаратурныя сцэнарыі фільмаў;

• субцітраванне, дубляванне і (або) ціплакаментаванне фільмаў на дзяржаўныя і замежныя мовы;

• прадастаўленне субсідый дзяржаўным арганізацыям кінематаграфіі, якія ажыццяўляюць вытворчасць фільмаў.

Міністэрства культуры вызначае аб’ём сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што накіроўваюцца на вытворчасць фільмаў:

• для нацыянальных, дэбютных і аўтарскіх фільмаў, кінаальманахаў студэнцкіх фільмаў, фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, кіналетапісаў — да 100 працэнтаў (уключна) сродкаў ад кошту фільма, кіналетапісу;

• для фільмаў, якія не ўвайшлі ў вышэйпаказаную катэгорыю, — да 70 працэнтаў (уключна) ад кошту фільма.

Прававым актам прадугледжана і зацвярджэнне Палажэння, якім устаноўлены парадак і ўмовы накiравання сродкаў рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне вытворчасці фільмаў, кіналетапісаў, размеркавання маёмасных правоў на фільмы, кіналетапісы, а таксама прадастаўлення субсідый дзяржаўным арганізацыям кінематаграфіі, выпадкі наступлення адказнасці за выкарыстанне сродкаў з парушэннем бюджэтнага заканадаўства.

Асноўныя палажэнні Указа ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Таксама 16 красавіка было падпісана распараджэнне Кіраўніка дзяржавы № 72рп “Аб мерах па падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства” Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Дакументам рэгламентуецца вылучэнне кінастудыі зваротнай бюджэтнай пазыкі, якая будзе накіравана на ўдасканаленне дзейнасці прадпрыемства.