Давайце прыдумаем сваё

№ 14 (1505) 03.04.2021 - 09.04.2021 г

На ўласныя вочы пераканаўся, што кнігарань у краіне становіцца ўсё менш і менш. Нават у немалым і амбіцыйным Кобрыне знайшлася за гарадскім паркам толькі адна — прыватная. Не ведаю, ці захавалася яна па сёння. Свет робіць усё для таго, каб не адвучыць грамадства ад чытання і кнігі, а мы, на жаль, адстаём. Не зачыняць варта, а яшчэ і новае прыдумваць. Нашы бібліятэкары збольшага малайчыны: і на роварах кнігі развозяць, і ў грамадскім транспарце вершы чытаюць.

/i/content/pi/cult/844/17949/19.jpgДля далейшага разводу творчай думкі прывяду толькі некалькі цікавых сусветных прыкладаў развіцця мабільнай кнігавыдачы.

Акрамя аўтабібліятэк і фургонаў у якасці перасоўных бібліятэк у краінах выкарыстоўваюць матацыклы, матаролеры і мапеды.

Мюнхен у 1928 годзе арганізаваў мабільную бібліятэку на базе трамвая. На кожным з васьмі прыпынкаў яго чакалі чытачы. Праіснаваў трамвай аж да 1970 года.

У Францыі на чыгунцы адзін з вагонаў прыстасавалі пад бібліятэку. Людзей абслугоўвалі на прыпынках.

Вроцлаўскі чыгуначны вакзал у 2009 годзе адну з залаў чакання пераўтварыў у чытальную.

На кожным прыпынку мадрыдскага метро дзейнічаюць пункты кнігавыдачы.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"