Анатолій Маркевіч адзначыў, што ў адпаведнасці з рашэннем выніковай калегіі міністэрства, якая адбылася ў мінулым месяцы, неўзабаве будзе ўведзенае ў практыку правядзенне штоквартальных і штомесячных нарадаў пры міністры па ўсіх накірунках дзейнасці ў сферы культуры, якія дапамогуць аператыўна вырашаць надзённыя задачы. Таксама неабходна вярнуцца да пытання стварэння пры міністэрстве Савета па культуры, у які ўвайшлі б прадстаўнікі ўсіх накірункаў сферы культуры і мастацтва, і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Былі закранутыя пытанні патрыятычнага выхавання моладзі. Міністэрствам распрацаваны комплексны план захадаў у гэтым накірунку, узгоднены з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам абароны. Ён уключае ў сябе шэраг такіх мерапрыемстваў, як канферэнцыі, семінары, форумы, грамадскія акцыі. Таксама сёлета будзе абвешчаны конкурс сярод устаноў культуры на найлепшую арганізацыю работы ў сферы патрыятычнага выхавання.