Артысты супраць!

№ 41 (859) 11.10.2008 - 17.10.2008 г

5 кастрычніка ў Мінску дабрачынным гала-канцэртам завяршыўся Міжнародны аўтапрабег “СНІД-СТОП!”, прысвечаны барацьбе са страшнай хваробай.

У канцэрце, што адбыўся ля Палацспорту, прынялі ўдзел расійскія і беларускія музыканты: гуртыДзень радыё”, “Канец фільма”, Улад Тапалаў, дуэтАляксандра і Канстанцін” , гурт “J:Морс”… Вядучым быў тэлежурналіст Аляксей Лысянкоў, а хэдлайнерамЮлія Чычэрына.
Мы пабывалі ў 17 гарадахад Новага Урэнгоя да Кішынёва, — распавёў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай дабрачыннай акцыі, Аляксей Лысянкоў. — Юля на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна запусціла чырвоную ракету, распачаўшы ў верасні наш аўтапрабег, і, нарэшце, мы ў Мінску.

Дабрачынны канцэрт музыкантаў стаўся толькі адным з мерапрыемстваў акцыі, прымеркаванай прыцягнуць як мага болей увагі грамадскасці да праблемы СНІДу: пад час яе правядзення ў буйных гарадах ладзіліся лекцыі, трэнінгі з дактарамі, валанцёрамі, “круглыя сталыз удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, інфармацыйныя кампаніі ў СМІПа словах Аляксея Лысянкова, у падтрымку праекта былі зняты васемнаццаць 30-хвілінных фільмаў на аснове рэальных гісторый людзей, якія заразіліся ВІЧ-інфекцыяй. “Я выслухаў мноства гісторый, — кажа тэлевядучы, — але ўсе яны пачыналіся з адных і тых жа слоў: “Я ніколі не думаў, што гэтая праблема закране мяне…” Сёння вірус выйшаў у асноўную папуляцыю насельніцтва, — і мы павінны гаварыць пра гэта, а значыць, нам неабходна не толькі берагчы сваё здароўе, але і талерантна ставіцца да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, змяняць да іх сваё стаўленне, інакш вірус, які не ведае перашкод і прадузятасцей, — пераможа”.

“Неабходна навучыць нашу моладзь беражліва ставіцца да свайго цела, — пракаменціравала сваю пазіцыю Юлія Чычэрына. — Да прыкладу, са свайго боку, нядаўна я кінула курыць і пачала больш уважліва ставіцца да таго, што ем”.

“Жыццё — вялікае, а здароўе ў нас — адно”, — падтрымаў расійскую спявачку беларускі дуэт “Аляксандра і Канстанцін”.

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі не толькі на словах, але і на справе прапагандуюць талерантнае стаўленне да хворых: у камандзе аўтапрабегу прымаюць удзел людзі са станоўчым вынікам аналізу на ВІЧ.

Нагадаем, што Першая Усерасійская акцыя “СНІД-СТОП!” прайшла летась. Сёлета праект набыў статус міжнароднага.

 Даря АМЯЛЬКОВІЧ
На
здымку: удзельнікі прэс-канферэнцыі.
Фота
Дзмітрыя ЕЛІСЕЕВА