Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны”
ХХVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць у вядомым усім адміністратыўным комплексе “Рамонак” (пр. Пераможцаў, 14) у перыяд з 18 па 21 лютага, сабрала пад сваім дахам 281 экспанент з 20 краін. Дэвіз сённяшняй выставы — “Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны”. Свае экспазіцыі ў агульнай прасторы “Рамонка” прадставілі Венесуэла, Украіна, Турцыя, ЗША, Палесціна, Ізраіль, Пакістан, Ісламская рэспубліка Іран, Расія, КНР, Сербія, Германія, Казахстан, Францыя, Арменія і іншыя краіны свету.
Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я
Маляваныя дываны — унікальная беларуская традыцыя з ХХ стагоддзя. Амаль забытая, пакрысе яна адраджаецца — маляванкі лепшых мастакоў мінулага захоўваюцца ў музеях, імёны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча цяпер ведаюць усе адукаваныя людзі. Але жыве традыцыя тады, калі ёсць сучасныя творцы і сучасныя творы. 17 лютага ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася вялікая выстава “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў маляваных дыванах”. Такога ў сталіцы Беларусі раней не было — 21 майстар з Віцебскай вобласці прадстаўляе свае яскравыя, казачныя маляванкі. І гэта трэба бачыць. Выстава будзе ісці цягам двух месяцаў.
Пачэсная прапіска твайго імя
Нарэшце ганараваныя майстры нашага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымалі пачэсную прапіску свайго імя ў годным выданні “Народныя майстры Беларусі”, якое падрыхтавана ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (складальнікі Я. М. Сахута, А. Ю. Лозка. Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2020. 300 с.). Сюды патрапілі 140 умельцаў, якім спецыяльнай дзяржаўнай камісіяй прысвоены статус “народнага майстра” (на сённяшні дзень іх ужо 146).
“Кармічныя” партытуры дырыжора
Учора споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага дырыжора, народнага артыста СССР Яраслава Вашчака. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, дзе Яраслаў Антонавіч не толькі працаваў, але і пэўны час быў галоўным дырыжорам, адзначыў гэты юбілей паказам двух аднаактовых балетаў — “Кармэн-сюіты” і “Карміны Бураны”.
Пранізлівы голас яго акварэлі
Легендарная Стэфанія Міхайлаўна Станюта ў адным з інтэрв’ю прызналася, што “ніколі не адчувала ўзросту”. Гэтак жа — і Іван Міхайлавіч Пратасеня, тонкі лірык-мастак, страсна ўлюбёны ў акварэльныя фарбы, паліграфіст, былы мастацкі рэдактар Дзяржтэлерадыё БССР, іншых выдавецкіх устаноў. Сваё доўгае жыццё ён прысвяціў услаўленню Радзімы і гераічных постацяў мінулага і сучаснасці. Ды і зараз, не зважаючы на шаноўны ўзрост, працягвае шчырую трапяткую размову з белым аркушам і капрызлівай акварэллю.
Надпіс на адвароце карціны
Пад гісторыяй мастацтва звычайна разумеюць хроніку змены стылёвых і ідэйных прыярытэтаў у тым ці іншым сегменце культурніцкага абшару. Вось з гэтай прычыны асабіста я выставы персанальныя люблю больш чым групавыя. Бо ў межах персанальнай экспазіцыі творца раскрываецца шырэй і праўдзівей, чым ў кантэксе хору, дзе добрых галасоў шмат, але нікога канкрэтна не чуваць. Праўда, “сольны канцэрт” яшчэ трэба заслужыць… Але самае цікавае ў гісторыі мастацтва, як і ў гісторыі ўвогуле — чалавечыя лёсы. Нават скажу інакш: самае цікавае ў мастацтве — гэта самі мастакі.
Скарбы матчынай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, што ладзіцца пад эгідай UNESCO. Натуральна, не застаецца ўбаку ад гэтай важнай даты і Беларусь. Пра тыя цікавосткі, якія чакалі і чакаюць аматараў роднай мовы на гэтым і наступным тыдні, “К” пагутарыла з выконваючай абавязкі вучонага сакратара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольгай МІЦКЕВІЧ.
“Культура дапамагае нам адчуваць сябе адзіным і самабытным народам”
18 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры ў 2020 годзе і задачы на 2021 год”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых і мясцовых органаў улады, кіраўнікі навучальных устаноў, дзеячы культуры. Адбылася грунтоўная змястоўная размова, дыялог неабыякавых людзей, суразмоўцаў, паплечнікаў. Па завяршэнні работы калегіі дзеячам культуры былі ўручаны ўзнагароды ўрада і Міністэрства культуры.
На Шчучыншчыну, да Чэслава Немэна
16 лютага, у дзень народзінаў сусветна вядомага музыканта Чэслава Немэна, “К” пабывала на яго малой радзіме, у вёсцы Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне. У гэты святочны дзень землякоў Чэслава Немэна і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі чакала насычаная культурная праграма, падрыхтаваная Шчучынскім раённым Цэнтрам культуры.
Зірнуць па-новаму на незабыўнае
На пачатку лютага адбылася анлайн-прэзентацыя “Digitalmeetup”, на якой былі прадстаўленыя новыя лічбавыя праекты, прысвечаныя гісторыі Другой сусветнай вайны і асэнсаванню падзей у гады нацысцкай акупацыі. Іх каманды-стваральнікі зрабіліся пераможцамі конкурсу, што адбыўся мінулай восенню падчас форуму распрацоўшчыкаў “Hack4history”. Гэтае спаборніцтва ўжо двойчы прайшло ў рамках праекта “Мультыперспектыўнасць у гісторыі”, які ладзіцца пры ўдзеле Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці і шэрагу арганізацый з Германіі, Польшчы і Расіі, што займаюцца пытаннямі культуры памяці. Мэта праекта -- аб’яднаць высілкі гісторыкаў, праграмістаў і журналістаў для стварэння лічбавых праектаў, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай.
“Раней тут уставала зямля на дыбкі...”
18 лютага споўнілася б 99 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. На першы погляд, дата не для афіцыйнага адзначэння, не юбілейная. Але мне здаецца, што лічба “дзевяноста дзевяць” — нейкім містычным чынам — штосьці азначае, нават цяпер, калі мастака няма з намі ўжо больш за дзесяць гадоў. Калі верыць так званай ангельскай нумералогіі, дык гэта моцны лік, які сімвалізуе самадысцыпліну і незалежнасць характару, гуманізм і духоўную прасветленасць, цярпімасць і імкненне да лідарства. Бадай усімі гэтымі якасцямі і валодаў Творца. І зусім заканамерна, што нядаўна сталіца ўвекавечыла яго імя ў гарадской прасторы: рашэннем Мінгарсавета дэпутатаў ад 24 снежня 2020 года за № 259 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу “Минск Мир” з’явілася вуліца Міхаіла Савіцкага (побач з вуліцамі архітэктара Леаніда Левіна і кампазітара Ігара Лучанка).
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»