Міністр культуры Анатолій Маркевіч расказаў кіраўніку дзяржавы аб стане спраў ва ўстанове і адраджэнні класічнага спектакля “Паўлінка”.
“Значыць, у 2020 годзе мы загубілі гэты спектакль і зноў яго аднавілі? — удакладніў Аляксандр Лукашэнка. — Цалкам? Не горш, чым было?”
“Я думаю, нават лепш”, — адказаў міністр. Ён распавёў, што ў абноўленым спектаклі іграюць не толькі сталыя акцёры Купалаўскага з ранейшай трупы, але і моладзь — студэнты БДУКіМ і БДАМ. Па словах Анатолія Маркевіча, яны добра ўліліся ў калектыў: “Бачу ззяючыя вочы нашай моладзі. Яны лічаць за гонар служыць тут, у нашым тэатры, і быць побач з мэтрамі сцэны Купалаўскага. І я хачу запэўніць: гэтыя хлопцы не падвядуць ні тэатр, ні краіну”.
Аляксандр Лукашэнка таксама пагутарыў з акцёрамі і запэўніў іх, што Купалаўскі быў і застанецца нацыянальным здабыткам, а яго праца будзе абавязкова адноўлена.