Сёлета ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў” узнагароду атрымала Таццяна Марціновіч, кіраўнік народнага Клуба самадзейных майстроў Докшыцкага РДК. У намінацыі “Лепшы клубны работнік” ушанаваны Сяргей Гарбачоў, дырэктар Дубровенскага раённага дома культуры, лепшым музейным работнікам прызнана Ірына Воранава, галоўны захавальнік фондаў музейнага комплексу “Гісторыя і культура Аршаншчыны”. Загадчыца Віцебскай гарадской бібліятэкі імя I.Крылова Жанна Бекашава перамагла ў намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік”. За педагагічныя дасягненні ўзнагароджана Наталля Джамілашвілі, выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Лепеля. У намінацыі “Лепшы арганізатар аказання платных паслуг насельніцтву” вызначылася Людміла Касцень, дырэктар Пастаўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, а ў намінацыі “Лепшы артыст тэатра” — Вольга Маханькова, актрыса Беларускага тэатра “Лялька”. “Лепшым артыстам філармоніі” стала Любоў Гудзь, акампаніятар-канцэртмайстар Віцебскай абласной філармоніі.Багатая зямля Віцебшчыны на людзей, якія прысвяцілі сябе справе захавання і памнажэння нашых культурных традыцый, далучэнню землякоў сваіх да вывучэння гісторыі краю і здабыткаў дня сённяшняга. Не адзін год самааддана і творча працуюць яны ва ўстановах культуры вобласці і садзейнічаюць арганізацыі карыснага і цікавага адпачынку жыхароў гарадоў, вёсак і аграгарадкоў. Таму іх добра ведаюць і паважаюць...
Якасная работа культустаноў немагчымая без грунтоўнага метадычнага забеспячэння. Лепшымі ў гэтым кірунку прызнаны Глыбоцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр (дырэктар — Ала Юргель), Гарадоцкі раённы метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы (Валянціна Даніленка), Лепельскі РАМЦ (Нонна Сезьдзіна), Полацкі і Шумілінскі раённыя метадычныя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы (Жанна Чарняўская і Людміла Дарзнек), Пастаўскі РАМЦ (Ксенія Грэська).Верхнядзвінскі РДК (Віктар Хадорчанка), Віцебскі РДК (Марына Дземчанка), Пастаўскі РДК (Ала Чарнюк), Шумілінскі РДК (Марына Іванова) заўжды прапануюць насельніцтву цікавыя па змесце і разнастайныя па формах культурна-дасугавыя мерапрыемствы.
Важкі ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, захаванне сеткі бібліятэк, укараненне прагрэсіўных форм і метадаў работы, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў уносяць раённыя бібліятэчныя сістэмы вобласці пад кіраўніцтвам Таццяны Савельевай (Полацк), Ганны Самарукавай (Орша), Надзеі Наважылавай (Наваполацк), Галіны Данілавай (Віцебск).
Лідэрамі па стварэнні новых тыпаў бібліятэк, па іх прафіляванні з’яўляюцца Лепельская бібліятэчная сетка (дырэктар — Ірына Тарасава), Міёрская БС (Ала Скавародка), Віцебская РБС (Галіна Нісневіч), Лёзненская ЦБС (Святлана на Дрылёнак). Словам, у абласной камандзе культасветнікаў — не толькі аднадумцы, але і асобы.
(Звесткі прадастаўлены Упраўленнем культуры Віцебскага аблвыканкама)