Клара Мікалаеўна выхавала далёка не аднаго прадстаўніка калектыву Вялікага. У гэты вечар народнай артыстцы Беларусі жадалі самага галоўнага — здароўя. Сама вінаватая імпрэзы, якой у снежні споўнілася 85 гадоў, сказала шчырыя словы ўдзячнасці тэатру і гледачам. Як паведамляе сайт Вялікага тэатра (bolshoibelarus.by), пасля ўрачыстай часткі зайграла музыка Мінкуса — пачаўся балет “Дон Кіхот”.
Фота з сайта Вялікага тэатра Беларусі