Палітра Гомельшчыны

№ 41 (859) 11.10.2008 - 17.10.2008 г

Так называецца выстаўка, якая нядаўна адкрылася ў Палацы дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”. Да 20 верасня гэтая выстаўка экспанавалася ў галерэі “Бяляева” Паўднёва-Заходняй акругі г. Масквы ў межах творчага праекта “Масква сустракае сяброў”, які быў прымеркаваны да Дня горада Масквы.

 /i/content/pi/cult/179/1776/Palitra.jpg

С. Дзьяканаў. ”Святлана”.

У Гомельскай экспазіцыі глядач можа пабачыць творы выдатных мастакоў Гомельшчыны — Барыса Звінаградскага, Віктара Казачэнкі, Станіслава Дзьяканава, Марыі Ягоравай, а таксама работы Макса Бірштэйна і Алёны Машкоўцавай, творчасць якіх была звязана з Масквой, але ў жыцці кожнага з іх Гомель з’яўляўся тым месцам, дзе ім даводзілася жыць і працаваць.

Сёння гэтых творцаў няма з намі, але іх мастацтва, якое пранізана шчырай любоўю да радзімы, прыроды, людзей, працягвае жыць і дарыць гледачам радасць ды асалоду.