Першы прыём па асабістых пытаннях правёў міністр культуры Анатолій Маркевіч.

№ 49 (1489) 05.12.2020 - 11.12.2020 г


“Такія прыёмы мы будзем праводзіць часцей, а таксама актыўна ўкараняць у практыку работы сустрэчы з людзьмі на месцах, у калектывах, — адзначыў Анатолій Маркевіч. — Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі падымаюць вельмі цікавыя тэмы духоўнага развіцця нашага грамадства, яны заўсёды поўныя ідэй, імкнуцца прыўнесці нешта новае ў гэты свет, таму вельмі важна весці з імі непасрэдны канструктыўны дыялог. Для мяне такія сустрэчы, безумоўна, — пэўныя сігналы, якія дапамагаюць правільна зарыентаваць дзеянні Міністэрсва культуры, больш разумна рэалізоўваць многія праекты культурнага развіцця краіны”.

Па паведамленні Тэлеграм-канала Міністэрства культуры, усяго да міністра звярнулася 12 чалавек. Людзей цікавілі пытанні магчымага працаўладкавання ва ўстановы культуры, былі прапанаваныя новыя творчыя праекты. Усе прапановы будуць комплексна разгледжаны.