Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Лікі душы славянскай
30 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі». Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў выстаўкі з яе адкрыццём у Мінску. Гэты унікальны праект, што праходзіць у год святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі, азначае непарыўныя духоўныя і культурныя сувязі брацкіх народаў, іх прыхільнасць да праваслаўных традыцый, ідэалаў і каштоўнасцей, гаворыцца ў віншаванні. «Упершыню ў гісторыі экспазіцыя аб’ядноўвае шэдэўры іканапісу з буйнейшых музейных збораў трох краін, якія прадстаўляюць найвялікшыя святыні і выдатныя ўзоры высокага мастацтва, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Правядзенне выстаўкі з’яўляецца яшчэ адным важным крокам на шляху асэнсавання бясцэннай спадчыны славянскай культуры, якая ўвасабляе аснову адзінства беларусаў, рускіх і ўкраінцаў».
Адшукаць Нясвіж на глобусе Радзівілаў
На мінулым тыдні была ўрачыста адкрыта першая чарга Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Цалкам здаць гэты аб’ект плануецца ў маі 2010 года.
Стварыць новы цэнтр раённага жыцця
Брэсцкі раён — адмысловы, бо заўжды навідавоку: знаходзіцца ля заходняй мяжы Беларусі, прыцягвае да сябе як айчынных вандроўнікаў, так і турыстаў з памежных Украіны ды Польшчы. Багата разнамоўных груп і з іншых краін. Культасветработнікі рэгіёна з гэтай нагоды імкнуцца трымаць марку, робяць акцэнт у працы на пашырэнне сувязей з беларусамі замежжа, з прадстаўнікамі нацыянальных культур раёна, а таксама на ўдасканаленне стасункаў з іншымі аддзеламі Брэсцкага райвыканкама. На Прыбужжы фарміруецца ўласная школа культасветы, якая дапамагае не толькі ажыццявіць на справе самыя смелыя пачынанні, але і гарантуе іх фінансавую падтрымку.
Нібы Мальер пісаў для Уладамірскага
“Мы — толькі карлікі на плячах тытанаў” — як часта даводзіцца ўзгадваць гэтую фразу, калі гаворка заходзіць пра таямніцы акцёрскага мастацтва і сакрэты гэтай невідочнай на першы погляд, але разам з тым ці не самай публічнай, прафесіі. Адным з гэткіх тытанаў сцэнічнага мастацтва, з чыім іменем непарыўна звязаны часы станаўлення і сталення беларускага тэатра, і з’яўляўся Уладзімір Уладамірскі, які 35 гадоў аддаў служэнню айчыннай сцэне.
Паміж Венецыяй і Анапай
Кожны год у свеце выпускаецца каля 7 тысяч поўнаметражных фільмаў. У шырокі пракат з іх трапляе вельмі малая доля— усяго каля паўтысячы. Лёс жа астатніх— удзел у разнастайных міжнародных кінафестывалях. Не дзіва, што апошнія і становяцца ўсё больш важным складнікам сусветнага кінапрацэсу. Не выключэнне і прастора СНД, дзе таксама маюцца свае фестывальныя кінаарыенціры. Сярод іх— Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які ўжо трывала замацаваўся на фестывальнай карце свету і пройдзе ў гэтым годзе ў беларускай сталіцы вось ужо шаснаццаты раз. У адрозненне ад яго, V Міжнародны кінафестываль “Еўразія”, які з 7 па 13 верасня прайшоў у сталіцы Казахстана, яшчэ толькі шукае свае змест і форму.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»