Аб прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2009 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці

№ 40 (858) 04.10.2008 - 10.10.2008 г

З 1989 года, раз у два гады, да свята Працы — 1 Мая — прысуджаюцца прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. За гэты час лаўрэатамі сталі 21 калектыў прафесійнай і самадзейнай творчасці і 133 дзеячы культуры і мастацтва, журналісты.

У верасні 2008 г. прынята рашэнне аб умовах прысуджэння прэмій 2009 года. Іх будзе:

а) чатыры прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва, у тым ліку:

за творы прозы, паэзіі і драматургіі — адна прэмія;за музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць — адна прэмія;за работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва — адна прэмія;за творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва — адна прэмія;

б) адна прэмія за актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і самадзейнай творчасці працоўных (сярод кіраўнікоў прафсаюзных і ведамасных устаноў культуры);

в) адна прэмія за выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці;

г) адна прэмія ў галіне журналістыкі.

На суісканне прэміі ФПБ прымаюцца творы і работы, апублікаваныя, публічна паказаныя ці выкананыя за апошнія чатыры гады, але не пазней чым за 6 месяцаў да ўстаноўленага тэрміну вылучэння на суісканне прэміі. Не могуць быць прадстаўлены работы, якія адначасова вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, міжнародных прэмій ці прэмій іншых дзяржаў, або якія ўжо атрымалі такія прэміі.

Колькасць суіскальнікаў на атрыманне прэміі ФПБ у складзе калектыву аўтараў не павінна перавышаць 4 чалавекі.

Вылучэнне работ і твораў на суісканне прэміі ФПБ праводзіцца на сходах працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, пасяджэннях прэзідыумаў раённых, абласных і рэспубліканскіх камітэтаў і аб’яднанняў прафсаюзаў, калегій, прэзідыумаў і сакратарыятаў праўленняў органаў культуры, творчых саюзаў, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым улічваецца абавязковае членства ў прафсаюзе кандыдата і яго ўдзел у рабоце прафсаюзнай арганізацыі, выбарчых органаў прафсаюзаў і мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзамі, і да т. п.

Памер прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2009 года будзе ўстаноўлены пры прыняцці рашэння аб іх прысуджэнні ў красавіку 2009 г.

Дакументы і матэрыялы па вылучэнні работ і твораў на суісканне прэміі ФПБ прымаюцца да 31 снежня 2008 г. камісіяй у Федэрацыі прафсаюзаў (220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, пакой 915).

Тэлефон для даведак: 203-95-83.