Перадаючы гэтыя дакументы, нашчадкі Радзівілаў выказалі жаданне ўбачыць іх у адноўленым замку ў Нясвіжы, а таксама выказалі гатоўнасць аказання фінансавай дапамогі ў вырабе якасных лічбавых копій партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў музеях Варшавы.
Ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь Паслом была выказана шчырая ўдзячнасць Мацею і Каралю Радзівілам за каштоўныя і неабходныя дакументы для музейнай экспазіцыі, якая ствараецца ў Радзівілаўскім замку ў Нясвіжы.
Пасольствам падтрымліваюцца шматгадовыя кантакты з прадстаўнікамі роду Радзівілаў у Польшчы, у тым ліку дыпмісіяй была арганізавана паездка Мацея і Караля Радзівілаў у Рэспубліку Беларусь. Трэба адзначыць, што ў адказ на просьбу Пасольства Мацеем Радзівілам была аказана фінансавая дапамога ў арганізацыі канцэрта ў Варшаве Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, які выступаў у час інаўгурацыі Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.
Мацеем Радзівілам таксама ажыццяўляюцца дзелавыя кантакты з Беларуссю. Так, яго фірмай, па выніках праведзенай у Варшаве Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь, падпісаны доўгатэрміновы кантракт на пастаўкі шчэбеню з Брэсцкай вобласці для рэканструкцыі чыгуначнай лініі Ціраспаль — Бяла-Падляска.
Пры садзейнічанні Пасольства 2 — 4 кастрычніка 2008 года ў Нясвіжы праходзіць пасяджэнне групы беларускіх і польскіх экспертаў па пытаннях нясвіжскіх помнікаў з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, а таксама прафесара з Лондана Анджэя Ціханавецкага. Сустрэча экспертаў праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Беларуска-Польскай кансультатыўнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны, пасяджэнне якой адбылося ў красавіку 2008 года ў Познані.
Мінкультуры Польшчы афіцыйна праінфармавала Пасольства нашай краіны, што, у адпаведнасці са зваротамі дыпмісіі, у дадзены час вядзецца праца па падрыхтоўцы лічбавых копій 48 партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў фондах музеяў у Варшаве, для перадачы іх у будучым на экспазіцыю ў Нясвіжы.
Пасольствам таксама прапрацоўваюцца разам з Міністэрствам культуры Польшчы пытанні арганізацыі ў другой палове кастрычніка бягучага года на базе Каралеўскага замка, Нацыянальнага музея і Вілянаўскага палацава-замкавага комплексу ў Варшаве стажыроўкі группы беларускіх спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем музейнай экспазіцыі ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж”.
Прэс-служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча