Падарунак роднаму Палессю

№ 39 (1478) 26.09.2020 - 02.10.2020 г

20 верасня з нагоды святкавання 465-годдзя Століна ў гарадской выставачнай зале пачала працаваць персанальная выстава карцін нашагаземляка, заслужанага дзеяча мастацтва нашай краіны, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” Уладзіміра Уродніча.

/i/content/pi/cult/817/17504/023.jpgНа мерапрыемства прыйшлі родныя і блізкія мастака, а таксама прадстаўнікі ўлады, аматары мастацтва. Будучы жывапісец нарадзіўся на хутары Лучкі каля Вялікіх Арлоў. Менавіта на гэтай маляўнічай зямлі юнак зразумеў глыбіню палескай душы, прыгажосць і дабрыню сэрцаў нашых суайчыннікаў. Сваю выставу Уладзімір Уродніч назваў “Плывуць аблокі над Радзімай”. У экспазіцыі — 28 работ. Гэта палотны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, партрэты і пейзажы, дзе адлюстраваны людзі і краявіды роднага Палесся. Усе карціны Уладзімір Васільевіч падарыў Століну.

Ганаровым госцем сустрэчы стаў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, які прыехаў падтрымаць калегу і сказаў нямала шчырых, цёплых слоў у адрас Уладзіміра Васільевіча. У імпрэзе браў удзел намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч.

Мастак адказаў на пытанні прысутных.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Столін. Фота аўтара